Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Эфэсян, 3 Да Эфэсян, 3 глава

1 З тае прычыны Я Паўла стаў вязьням Хрыста Ісуса за вас, народы.
2 Як запраўды вы чулі праз загаду ласкі Божае, данае імне дзеля вас,
3 Што пераз аб’яўленьне паведамлена імне тайна (праз што я пярвей пісаў коратка);
4 З чаго, чытаючы, можаце зразумець разуменьне мае тайны Хрыстовае,
5 Каторая ў іншых пакаленьнях ня была паведамлена сыном людзкім, як цяпер аб’яўлена сьвятым апосталам Ягоным а прарокам Духам,
6 Каб народы маглі быць суспадкаемцамі а супольным целам а сучасьнікамі абятніцы Ягонае ў Хрысту Ісусу перазь Евангелю,
7 Каторае слугачым стаў я з дару ласкі Божае, данае імне дзеяньням магутнасьці Ягонае.
8 Імне, найменшаму з усіх сьвятых, дана ласка гэтая — абяшчаць народам Дабравесьць недасяжнага багацьця Хрыстовага,
9 І асьвяціць усіх сьвятлом, чым ёсьць загада тайны, схаванае ад вякоў у Богу, Каторы стварыў усе Ісусам Хрыстом,
10 Каб цяпер стала ведамнай пераз Царкву князствам а ўладам на нябёсах найразьнейшая мудрасьць Божая,
11 Подле спрадвечнага замеру, каторы Ён замерыў у Хрысту Ісусу, Спадару нашым,
12 У Каторым мы маем адвагу а прыступ із даверам вераю ў Яго.
13 Затым прашу ня кволець з прычыны мае атугі дзеля вас, каторая ваша слава.
14 Дзеля таго клякаю перад Айцом Спадара нашага Ісуса Хрыста,
15 Ад Каторага кажнае айцоўства мянуецца на небе й на зямлі, —
16 Каб даў вам, подле багацьця славы свае, дужа ўмацавацца Духам Ягоным у нутраным чалавеку,
17 Каб Хрыстос усяліўся вераю ў сэрцы нашыя, каб вы, будучы ўкарэнены а закладзены ў міласьці,
18 Маглі спатачыць із усімі сьвятымі, што шырыня й даўжыня, і глыбіня й вышыня,
19 І пазнаць міласьць Хрыстову, што пераходзе веду, каб вы напоўніліся ўсялякай паўнінёю Божай.
20 А Таму, хто дзеючай у нас магутнасьцю можа зрабіць нязьмерна больш за ўсе, чаго просім альбо праз што думаем,
21 Таму слава ў Царкве і ў Хрысту Ісусу ў вусіх пакаленьнях на векі вякоў. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Эфэсян, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.