Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да эфэсцаў, 3 Да эфэсцаў, 3 глава

1 Дзеля гэтага вось я, Павал, стаўся вязьнем Езуса Хрыстуса за вас паганаў.
2 Думаю, вы чулі аб надзяленні мяне ласкаю Божаю для вас:
3 што Ён праз аб’яўленне азнаёміў мяне з тайніцай, як-то каротка й апісаў я вам вышэй.
4 Чытаючы гэта, магчыміце пазнаць маё разуменне тайніцы Хрыстуса.
5 Яна бо ня была адкрыта людзкім сыном мінулых пакаленняў, так як цяпер адкрыта ў Духу сьвятым Апосталам ягоным і Прарокам:
6 што і пагане маюць быць суспадкаемнікамі ды супольнікамі аднаго цела й суудзейнікамі абяцання ў Хрыстусе Езусе праз Эванэлію;
7 слугой якое стаўся я праз дар ласкі Божае, дадзенай мне дзеяннем ягонай сілы.
8 Мне найменшаму з усіх сьвятых дадзена ласка гэтая: вясьціць паганам нявысьледныя багацьці Хрыстусавы
9 і высьвятліцт усім які быў плян тайніцы вякамі захоўванай у Богу, усё стварыўшым;
10 каб цяпер праз Эклезію сталася ведамай Княствам і Магуцтвам нябесным многаякая прамудрасьць Божая,
11 згодна з адвечнаю пастановаю, катору Ён зысьціў у Езусе Хрыстусе, Усеўладару нашым,
12 у Якім, празь веру ў Яго, маем сьмелы й надзейны доступ да Бога.
13 Таму прашу вас, не падайце духам з прычыны гора майго за вас, яно бо — вашая слава.
14 Вось чаму я згінаю калені мае перад Айцом,
15 ад Якога бярэ свой назоў усякае айцоўства на небе й на зямлі;
16 каб даў вам водле славы свае змацавацца на сіле праз ягонага Духа ў чалавека ўнутранага;
17 каб празь веру загасьціў Хрыстус у сэрцах вашых,
18 каб вы угрунтаваныя і уцьверджаныя ў любасьці здолелі зразумець з усімі сьвятымі як яна шырокая, і даўгая, і высокая, і глыбокая;
19 ды спазнаць, як тая любасьць Хрыстуса нявысказна вышэйшая за ўсякую веду, каб напоўніцца вам цэлаю поўняю Божаю.
20 А Таму, Хто дзеючаю ў нас сілаю можа зрабіць шмат болей за тое, чаго мы просім, або ў думках маем,
21 Яму хай будзе хвала ў Эклезіі й Хрыстусе Езусе на ўсе пакаленні й вякі вечныя. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да эфэсцаў, 3 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.