Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да Тытуса, 1 Да Тытуса, 1 глава

1 Павал слуга Божы й Апостал Езуса Хрыстуса для веры выбраных Божых ды для пазнання праўды, вядучай да пабожнасьці,
2 надзеі жыцьця вечнага, прад вякамі абяцанага Богам няздрадным у слове,
3 а ў сваім часе аб’явіўшым сваё слова праз навучанне, паверанае мне з загаду Богазбаўцы нашага, —
4 шчыраму сыну ў супольнай веры: ласка і спакой ад Бога Айца і Езуса Хрыстуса Збавіцеля нашага.
5 Я пакінуў цябе ў Крыце натое, каб ты давяршыў недаладжанае шчэ ды і ўстанавіў па ўсіх местах старэйшын (прэзьбітэраў), як я загадаў табе:
6 беззаганных, аднажэнцаў, маючых дзяцей веручых не дакараных за распусту, ці непакорлівасьць.
7 Бо біскуп павінен быць беззаганным, як Божы гаспадар дому, ня пышны й гняўлівы, не п’яніца й завадыяка ды карысталюбец,
8 але гасьцінны, дабралюбец, разважны, справядлівы, багабойны, паўстрымны,
9 каб трымаўся ў слове здаровай вернай навукі, ды мог і напамін даваць супраціўнікам.
10 Шмат бо ёсьць непакорных, пуставякалаў і зводнікаў, асабліва з абразаных,
11 якім трэба прыцінаць язык. Яны, дзеля нягоднае нажывы разбаламучваюць цэлые дамы, навучаючы нясінеце.
12 Сказаўжа адзін зь іх, вершаплёт: Крытыйцы заўсёдные лгуны, абжорцы, лень і дзікуны.
13 Светчанне гэтае ёсьць праўдзівае. Дзеля гэтага давай моцные напаміны, каб былі здаровымі ў веры,
14 ня слухалі жыдоўскіх басьняў ды наказаў людзей адвяртаючыхся ад праўды.
15 Для чыстых — усё чыстае, а для апаганеных і няверных нічога няма чыстага, бо апаганены іхні розум ды сумленне.
16 Яны сьвердзяць, што знаюць Бога, а паступкамі сваімі гэта запярэчваюць, агідныя бо й непакорныя ды няздольные да ніякага добрага дзела.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Тытуса, 1 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.