1 Павал, раб Бога і Апостал Ісуса Хрыста, па веры і пазнаньню праўды і адносна багабойнасьці — належу да выбраных Богам,
2 дзеля надзеі на жыцьцё вечнае, якое паабяцаў праўдзівы Бог спрадвеку;
3 а ў Свой час зьявіў Слова Сваё ў пропаведзі, якая была даверана мне па загаду Збавіцеля нашага Бога, —
4 Ціту, сапраўднаму сыну ў супольнай веры: Багадаць, міласэрнасьць, Мір ад Бога Бацькі і Госпада Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага.
5 Дзеля таго я пакінуў цябе на Крыце, каб ты ўпара́дкаваў тое, што яшчэ няўпара́дкаванае, і паставіў па (усіх) местах ста́ршых, як я табе загадаў:
6 калі хто бяззаганны, адзінай жонкі муж, які дзяцей мае веручых, якія ня абвінавачваюцца ў распусьце альбо няпаслухмянасьці.
7 Бо япіскап павінен быць бяззаганным, як Божы домакіраўнік: ня хванабэрыстым, ня гняўлівым, ня п’яніцай, ня задзірлівым, ня сквапным да нажывы,
8 але гасьцінным, які любіць дабро, разважным, справядлівым, багабойным, устрымлівым,
9 які прытрымліваецца вучэньня вернага слова, каб ён быў дуж і настаўляць у здаровым вучэньні і супраціўцаў дакараць.
10 Бо ёсьць шмат і няпакорлівых, пустасловаў і ашуканцаў, асабліва з абрэзаных,
11 якім трэба закрываць рот: яны цэлыя дамы разбураюць, навучаючы, чаму ня сьлед дзеля ганебнай карысьлівасьці.
12 Сказаў жа нехта зь іх самых, іхны прарок: «крыцяне — заўсёды ілгуны, лютыя зьвяры, лянівыя вантробы».
13 Сьведчаньне гэтае праўдзівае. Дзеля гэтага дакарай іх строга, каб яны былí здаровымі ў веры,
14 ня зважаючы на жыдоўскія байкі і прыказаньні чалавекаў, што адварочваюцца ад праўды.
15 Для чыстых усё чыстае, а для няверучых нішто ня чыстае, але апаганены іхны розум і сумленьне.
16 Яны кажуць, што ведаюць Бога, а ўчынкамі выракаюцца, будучы абрыднымі і няпакорлівымі і ня здатныя ні на які добры ўчынак.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Пасланьне Апостала Паўлы да Ціта, 1 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020