Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 да Цімахвея, 4 Другое да Цімахвея, 4 глава

1 Дык заклінаю цябе я перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом, Які будзе судзіць жывых і мёртвых у прыход Ягоны і ў Валадарстве Ягоным:
2 прапаведуй Слова, будзь гатовы настаяць у час і ня ў час, дакарай, зага́давай і забараняй, угаворвай з усякай вялікадушнасьцю і навучаньнем.
3 Бо надыйдзе час, калі здаровай навукі прымаць ня будуць, але паводля пажадлівасьцяў сваіх будуць выбіраць сабе настаўнікамі тых, якія падхалімна дагаджаюць слыху.
4 І ад праўды слых адве́рнуць, і наве́рнуцца да баек.
5 Але ты будзь духова цьвярозым ва ўсім, перанось цяжкасьці, нясі працу дабравесьніка, выконвай служэньне тваё.
6 Бо я ўжо станаўлюся ахвярай, і час майго адыходу настаў.
7 Я змагаўся добрым змаганьнем, шлях закончыў, веру захаваў;
8 Урэшце чакае мяне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад у Той Дзень, справядлівы Судзьдзя, — і ня толькі мне, але і ўсім, якія палюбілі прыход Ягоны.
9 Пасьпяшайся прыйсьці да мяне хутка.
10 Бо Дзімас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў у Тэссалоніку, Крэскэнт — у Галятыю, Ціт — у Дальматыю,
11 са мной — толькі адзіны Лука́ш. Марка, узяўшы, прывядзі з сабой; бо ён мне патрэбны для служэньня.
12 А Тыхіка я паслаў у Эхвес.
13 Плашч, які я пакінуў у Траадзе, у Карпы, ідучы, прынясі, а таксама скруткі, асабліва пяргамінавыя.
14 Аляксандра меднік зрабіў мне многа ліха. Няхай яму Госпад аддасьць па ўчынках ягоных,
15 якога беражыся і ты; бо ён моцна супрацівіцца нашым словам.
16 Пры першай маёй абароне нікога са мной ня было, але ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта ня будзе ім палíчана.
17 Але Госпад зьявіўся мне і ўмацаваў мяне, каб праз мяне Дабравешчаньне было спраўджана, і каб пачулі яго ўсе пагане; і я быў збаўлены з пашчы ільва.
18 І вызваліць мяне Госпад ад усякай ліхой справы і захавае для Свайго Нябеснага Валадарства, Якому слава ў вяках вякоў. Амін.
19 Вітай Прыскіллу і Акілу, а таксама дом Анісіхвора.
20 Эраст застаўся ў Карыньце; Трахіма ж я пакінуў у Мілеце хворага.
21 Пастарайся прыйсьці да зімы. Вітае цябе Яўвул і Пуд, і Лін, і Кляўдыя, і ўсе браты.
22 Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Багадаць з вамі. Амін. Другое Пасланьне да Цімахвея.

Примечания к тексту

Да першага рукапаклáдзенага япіскапа Эхвескай царквы; напісана з Рыму калі паўторна стануў Паўла перад кесарам Нэронам.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да Цімахвея, 4 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.