Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

2 да Цімафея, 4 2-е Пасланне да Цімафея, 4 глава

1 Дык вось, я заклінаю цябе перад Богам і Госпадам нашым Іісусам Хрыстом, Які будзе судзíць жывых і мёртвых пры яўле́нні Яго і ў Царстве Яго:
2 прапаведуй слова, будзь настойлівы ў час і не ў час, выкрыва́й, дакара́й, падбадзёрвай з усёй доўгацярплівасцю і з настаўленнем.
3 Бо настане час, калі здаровага вучэння трымацца не будуць, а паводле сваіх хаце́нняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія б ла́шчылі слых;
4 і ад ісціны адве́рнуць вушы і зве́рнуцца да баек.
5 Але ты будзь пільны ва ўсім, цярпліва перанось беды, выконвай справу дабравесніка, здзяйсня́й служэнне сваё.
6 Бо я ўжо станаўлюся ахвя́раю, і час майго адыходу настаў.
7 Подзвігам добрым я падзвізаўся, шлях завяршыў, веру захаваў;
8 а цяпер прызна́чаны мне вянец праведнасці, які дасць мне Гасподзь, Суддзя праведны, у дзень той; і не толькі мне, але і ўсім, хто з любоўю чакае яўле́ння Яго.
9 Пастарайся прыйсці да мяне ў хуткім часе.
10 Бо Дзімас пакінуў мяне, узлюбіўшы цяперашні век, і пайшоў у Фесалоніку, Крыскент у Гала́тыю, Ціт у Далма́тыю; адзін Лука са мною.
11 Марка вазьмі і прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбны для служэння.
12 Ціхіка я паслаў у Эфес.
13 Калі пойдзеш, прынясі плашч, які я пакінуў у Траадзе ў Карпа, і кнігі, асабліва перга́ментныя.
14 Меднік Аляксандр многа зла зрабіў мне. Няхай адпла́ціць яму Гасподзь паводле спраў яго!
15 Асцерагайся і ты яго, бо ён вельмі працівіўся нашым сло́вам.
16 Пры першым слу́ханні маёй справы нікога не было са мною, а ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта не залíчыцца ім!
17 Але Гасподзь явіўся мне і ўмацаваў мяне, каб праз мяне распаўсю́дзілася дабравесце і пачулі яго ўсе язычнікі; і я быў вы́звалены з пашчы льва.
18 І збавіць мяне Гасподзь ад усякай справы ліхой і зберажэ для Свайго Нябеснага Царства. Яму слава на векі вякоў. Амінь.
19 Вітай Прыскілу і Акілу і дом Анісíфара.
20 Эраст застаўся ў Карынфе; а Трафіма я пакінуў хворага ў Міліце.
21 Пастарайся прыйсці да зімы. Вітаюць цябе Эвул і Пуд, і Лін і Клаўдзíя, і ўсе браты.
22 Гасподзь Іісус Хрыстос з духам тваім. Благадаць з вамі. Амінь.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е Пасланне да Цімафея, 4 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.