Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў, 1 Дзеянні Апосталаў, 1 глава

1 Пе́ршую кнігу, Фео́філе, напіса́ў я пра ўсё, што Іісус рабíў і чаму вучы́ў
2 ад пача́тку да таго́ дня, калі Ён ўзнёсся, да́ўшы праз Духа Свято́га настаўле́нні Апо́сталам, якіх Ён абра́ў,
3 пе́рад якíмі Ён і пасля́ паку́т Сваіх паказа́ў Сябе́ жывы́м у шматлíкіх до́казах, на праця́гу сарака́ дзён яўля́ючыся ім і гаво́рачы пра Царства Бо́жае;
4 і, сабра́ўшы іх, Ён загада́ў ім: з Іерусалíма не адлуча́йцеся, а чака́йце абяца́нага Айцо́м, пра што вы чу́лі ад Мяне́;
5 бо Іаа́н хрысцíў вадо́ю, а вы бу́дзеце хры́шчаны Ду́хам Святы́м праз не́калькі дзён.
6 Таму́ яны, сышо́ўшыся, пыта́ліся ў Яго́, ка́жучы: Го́спадзі, ці не ў гэты час аднаўля́еш Ты ца́рства Ізра́ілю́
7 Ён жа сказа́ў ім: не ва́ша спра́ва ве́даць часы́ і тэ́рміны, якíя Айце́ц устанавíў Сваёю ўла́даю;
8 але вы атрыма́еце сілу, калі сы́дзе Святы́ Дух на вас, і бу́дзеце Мне све́дкамі ў Іерусалíме, і ва ўсёй Іудзе́і і Самары́і, і аж да кра́ю зямлі.
9 І, сказа́ўшы гэта, Ён узня́ўся, паку́ль яны глядзе́лі, і во́блака схава́ла Яго ад вачэ́й іх.
10 І калі яны ўзіра́ліся ў не́ба, як Ён аддаля́ўся, ра́птам паўста́лі перад íмі два мужы́ ў бе́лым адзе́нні,
11 якія сказа́лі: мужы́ Галіле́йскія! чаго вы стаіце́, угляда́ючыся ў неба́ Гэты Іісус, Які ўзнёсся ад вас на неба, пры́йдзе такім са́мым чы́нам, як вы ба́чылі Яго, калі ўзыхо́дзіў на неба.
12 Тады вярну́ліся яны ў Іерусалíм з гары́, называ́най Елео́н, што непадалёку ад Іерусалíма, на адле́гласці хады́ субо́тняга дня.
13 І, увайшо́ўшы, паднялíся ў святлíцу, дзе і застава́ліся яны: Пётр і Іа́каў, Іаа́н і Андрэ́й, Філíп і Фама́, Варфаламе́й і Матфе́й, Іа́каў Алфе́еў і Сíман Зіло́т, ды Іу́да Іа́каўлеў;
14 усе яны аднаду́шна трыва́лі ў малíтве і мале́нні ра́зам з жанчы́намі і Мары́яй, Маці Іісу́савай, і з брата́мі Яго.
15 І ў дні тыя Пётр, ста́ўшы пасяро́д ву́чняў, —
16 а было́ сабра́ных каля́ ста дваццацí асо́б, — сказаў: мужы́ браты́! нале́жала здзе́йсніцца таму́, што ў Піса́нні прадказа́ў Дух Святы́ ву́снамі Давíда пра Іу́ду, які стаў павадыро́м тых, што ўзялí Іісуса;
17 бо ён быў залíчаны да нас і атрыма́ў прызначэ́нне на служэ́нне гэ́тае;
18 але ён набы́ў зямлю́ за ўзнагаро́ду няпра́ведную і, нізры́нуўшыся, разадра́ўся пасярэ́дзіне, і вы́валілася ўсё нутро́ яго;
19 і гэта ста́ла вядо́ма ўсім жыхара́м Іерусалíма, так што была́ назва́на зямля́ та́я на іх ула́снай мо́ве Акелдама́, што зна́чыць «зямля́ крывí»;
20 бо напíсана ў кнíзе псалмо́ў: «няха́й ста́не двор яго пусты́м, і няха́й ніхто́ не жыве́ ў ім», і: «паса́ду яго няха́й пры́ме íншы»;
21 таму́ трэба, каб з тых мужо́ў, што хадзíлі з на́мі ўвесь час, — калі прыйшо́ў і знахо́дзіўся сяро́д нас Гаспо́дзь Іісус,
22 пачына́ючы ад хрышчэ́ння Іаа́навага і да таго́ дня, як Ён узнёсся ад нас, — адзін стаў ра́зам з намі све́дкам уваскрасе́ння Яго.
23 І паста́вілі дваіх: Іо́сіфа, называ́нага Варса́вам, які быў празва́ны Іу́стам, і Матфíя;
24 і, памалíўшыся, сказалі: Ты, Го́спадзі, Сэрцаве́дзе ўсіх, пакажы́ аднаго́, якога Ты вы́браў з гэтых двух,
25 каб ён прыня́ў прызначэ́нне на служэ́нне гэтае і апо́стальства, ад якога адпа́ў Іу́да і пайшо́ў у сваё месца.
26 І далí жэ́рабі ім, і вы́пала жэ́рабя на Матфíя, і ён быў прылíчаны да адзіна́ццаці Апо́сталаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні Апосталаў, 1 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.