Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 14 Дзеянні Апосталаў 14 раздзел

1 І ста́лася ў Іканíі, што таксама ўвайшлі яны ў сінагогу Іудзейскую і прамаўля́лі так, што ўве́равала вялікае мноства і Іудзеяў, і Э́лінаў.
2 А няве́руючыя Іудзеі ўзбу́рылі і азло́білі ду́шы язычнікаў су́праць братоў.
3 Аднак тыя даволі доўга прабылí там, адважна прамаўля́ючы ў Госпадзе, Які све́дчыў сло́ва благада́ці Сваёй і здзяйсня́ў знаме́нні і цу́ды рукамі іх.
4 І насе́льніцтва горада падзялíлася: адны былí з Іудзеямі, а другія — з Апосталамі.
5 Калі ж у язычнікаў і Іудзеяў з іх начальнікамі ўзнік наме́р знява́жыць і пабіць іх каме́ннем,
6 то яны, даве́даўшыся, уцяклі ў Лікао́нскія гарады Лíстру і Дэ́рвію і ў навако́ллі іх,
7 і там дабраве́сцілі.
8 А ў Лíстры нейкі чалавек, хворы на ногі, сядзеў, бу́дучы кульга́вым ад уло́ння маці сваёй, і ніко́лі не хадзіў.
9 Ён слу́хаў прамову Паўла, які, угле́дзеўшыся ў яго і ўбачыўшы, што той ма́е веру, каб быць ацалёным,
10 сказаў гу́чным голасам: табе кажу ў імя́ Госпада Іісуса Хрыста: стань на ногі свае прама. І той адразу ўско́чыў і стаў хадзіць.
11 Люд жа, уба́чыўшы, што зрабіў Павел, узвы́сіў свой голас, кажучы па-лікаонску: багí ў вобразе чалаве́чым сышлí да нас.
12 І называлі Варна́ву Зе́ўсам, а Паўла — Герме́сам, бо прамаўля́ў перава́жна ён.
13 І жрэц Зеўса, ідал якога знаходзіўся перад іх горадам, прывёўшы да брамы валоў і даста́віўшы вянкі, хацеў з народам прыне́сці ахвяру.
14 Пачуўшы пра гэта, Апосталы Варнава і Павел разадра́лі адзе́нне сваё і кінуліся ў натоўп з крыкам, ка́жучы:
15 мужы́! што вы робіце́ і мы — такія як вы людзі, і дабраве́сцім вам, каб вы ад гэтай ма́рнасці звярну́ліся да Бога Жывога, Які ствары́ў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх,
16 Які ў міну́лых пакале́ннях дазволіў, каб усе народы хадзілі сваімі шляха́мі,
17 хоць і не перастава́ў све́дчыць пра Сябе, дзе́ючы дабро, даючы́ нам дажджы́ з неба і по́ры ўрадлíвыя, напаўня́ючы ежай і радасцю сэ́рцы нашы.
18 І, прамаўля́ючы так, яны ледзь прыму́сілі натоўп спынíцца і не прыно́сіць ахвяру ім, а каб кожны ішоў дадому. Калі ж яны, застаючы́ся там, вучылі,
19 прыйшлі некато́рыя Іудзеі з Антыяхíі і Іканíі, і калі Апосталы адкрыта прапаве́давалі, тыя падмо́вілі народ адысцí ад іх, ка́жучы: яны не гавораць нічога ісціннага, а ўсё лгуць. І, падбухто́рыўшы народ, пабілі Паўла каме́ннем і вы́цягнулі за горад, думаючы, што ён мёртвы.
20 Калі ж вучні сабра́ліся вакол яго, ён падняўся і пайшоў у горад, а на другі дзень адпра́віўся з Варнавам у Дэ́рвію.
21 Прапаве́даўшы Ева́нгелле ў гэтым горадзе і прыдба́ўшы нямала вучняў, яны вярнуліся ў Лíстру, Іканíю і Антыяхíю,
22 умацо́ўваючы ду́шы вучняў, закліка́ючы іх трыва́ць у веры і павуча́ючы што, праз многія пакуты нале́жыць нам увайсці ў Царства Божае.
23 Рукапалажы́ўшы ім прасвíтараў для кожнай царквы і памаліўшыся з по́стам, яны даручы́лі іх Госпаду, у Якога тыя ўве́равалі.
24 Потым, прайшоўшы праз Пісіды́ю, яны прыйшлі ў Памфілíю;
25 і, прапаве́даўшы сло́ва Гасподняе ў Пе́ргіі, прыйшлі ў Ата́лію
26 і адтуль адплылí ў Антыяхíю, адкуль яны былі адда́дзены па благадаці Божай на справу, якую і вы́каналі.
27 Прыбы́ўшы туды і сабраўшы царкву, яны расказалі пра ўсё, што зрабіў з імі Бог і як Ён адчынíў язычнікам дзверы веры;
28 і застава́ліся там доўгі час з вучнямі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 14 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Дзеянні Апосталаў 14 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.