Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 13 Дзеянні Апосталаў 13 раздзел

1 Былí ж у Антыяхíі ў та́машняй царкве некато́рыя прарокі і вучы́целі: Варнава, і Сімяо́н, якога звалі Нíгер, і Лукíй Кірыне́янін, і Манаíн, які гадава́ўся разам з Ірадам тэтра́рхам, і Саўл.
2 Калі ж яны служы́лі Госпаду і пасцíлі, сказаў Дух Святы́: вы́лучыце Мне Варнаву і Саўла на справу, да якой Я паклíкаў іх.
3 Тады яны, папасцíўшы і памаліўшыся, ускла́лі на іх ру́кі і адпусцíлі іх.
4 І тыя, пасла́ныя Ду́хам Святы́м, прыйшлі ў Селеўкíю, а адтуль адплылí на Кіпр;
5 і, прыбы́ўшы ў Саламíн, прапаве́давалі слова Божае ў сінагогах Іудзейскіх; ме́лі яны таксама Іаана як памочніка.
6 Прайшоўшы ўвесь востраў аж да Па́фа, спатка́лі яны нейкага чалавека, чарадзе́я і лжэпраро́ка, Іудзея па íмені Варыісу́с,
7 які быў з прако́нсулам Се́ргіем Паўлам, чалавекам разумным. Гэты, паклíкаўшы Варнаву і Саўла, пажада́ў пачуць слова Божае;
8 але ім супрацьстая́ў чарадзе́й Элíма, — так пераклада́ецца імя́ яго, — намага́ючыся адвярну́ць прако́нсула ад веры.
9 А Саўл, ён жа Павел, напо́ўніўшыся Ду́хам Святы́м і пільна ўгляда́ючыся ў яго,
10 сказаў: о, по́ўны ўсякай хíтрасці і ўсякай зламы́снасці, сы́не дыя́вала, вораг усякай пра́веднасці! ці пераста́неш ты адво́дзіць ад прамы́х шляхо́ў Гасподніх?
11 і цяпер, вось, рука́ Госпада на цябе, і будзеш ты сляпы́м і не ўбачыш сонца да пары́. І адразу напа́лі на яго змрок і цемра, і ён, абаро́чваючыся, шукаў павадыро́ў.
12 Тады прако́нсул, убачыўшы тое, што адбыло́ся, уве́раваў, ура́жаны вучэ́ннем Гасподнім.
13 Адплыўшы з Па́фа, Павел і тыя, што знахо́дзіліся з ім, прыбылí ў Пе́ргію Памфілíйскую, а Іаан, пакінуўшы іх, вярнуўся ў Іерусалім.
14 Яны ж, пайшоўшы з Пе́ргіі, прыбылí ў Антыяхíю Пісіды́йскую і, увайшоўшы ў сінагогу ў дзень суботні, селі.
15 Пасля чыта́ння закона і прарокаў нача́льнікі сінагогі паслалі сказаць ім: мужы́ браты́! калі ў вас ёсць слова настаўле́ння да народу, то прамаўля́йце.
16 Павел, устаўшы і даўшы знак рукою, сказаў: мужы́ Ізра́ільскія і тыя, хто баіцца Бога, паслу́хайце!
17 Бог народа гэтага вы́браў айцоў нашых, і ўзвы́сіў народ гэты ў час пражыва́ння яго ў зямлі Егіпецкай, і руко́ю высо́каю вы́веў іх з яе,
18 і каля сарака́ гадоў ча́су карміў іх у пусты́ні;
19 і, знíшчыўшы сем народаў у зямлі Ханаа́нскай, даў ім у спа́дчыну зямлю́ тых;
20 і пасля гэтага, каля чатырохсо́т пяцíдзесяці гадоў, даваў ім су́ддзяў да Самуіла прарока;
21 і потым папрасілі яны цара, і даў ім Бог Сау́ла, сына Кíсавага, му́жа з кале́на Веніямíнавага, гадоў на сорак;
22 і, адхілíўшы яго, паставіў ім царом Давіда, пра якога і сказаў, засве́дчыўшы: Я знайшоў Давіда, сына Іесе́евага, му́жа, які Мне па сэ́рцы і які здзе́йсніць усе жада́нні Мае́.
23 З яго се́мені Бог паводле абяца́ння ўздзвíгнуў Ізра́ілю спасенне — Іісуса,
24 пасля таго, як Іаан прапаве́даваў, перад са́мым яўле́ннем Яго, хрышчэ́нне пакая́ння ўсяму народу Ізраільскаму.
25 Калі ж завярша́ў Іаан дзе́йнасць сваю, то гаварыў: за каго вы прыма́еце мяне́ я не той, але вось, ідзе за мною Той, у Каго я нява́рты развяза́ць абу́так на нагах.
26 Мужы́ браты́, сыны́ роду Аўраа́мавага, і тыя сярод вас, хто баіцца Бога! вам пасла́на сло́ва спасе́ння гэтага.
27 Бо жыхары́ Іерусаліма і нача́льнікі іх, не пазна́ўшы Яго і асудзíўшы, спо́ўнілі сло́вы прарокаў, што чыта́юцца кожную суботу;
28 і, не знайшо́ўшы нія́кай віны́, ва́ртай смерці, прасілі Пілата забіць Яго;
29 калі ж вы́каналі ўсё, напíсанае пра Яго, то, зня́ўшы з дрэва, пакла́лі Яго ў магілу.
30 Але Бог уваскрасіў Яго з мёртвых;
31 Ён яўля́ўся на праця́гу многіх дзён тым, якія прыйшлі з Ім з Галілеі ў Іерусалім; яны цяпе́р све́дкі Яго перад народам.
32 І мы вам дабраве́сцім пра абяца́нне, да́дзенае айцам, што Бог вы́канаў яго для нас, дзяцей іхніх, уваскрасíўшы Іісуса,
33 як і напíсана ў псалме́ другім: «Ты Сын Мой, Я сёння нарадзíў Цябе».
34 А пра тое, што Ён уваскрасíў Яго з мёртвых, так што Ён ужо не абе́рнецца ў тле́нне, Ён сказаў так: «Я дам вам святое, абяца́нае Давіду, непару́шнае».
35 Таму і ў іншым месцы кажа: «не дасí Святому Твайму ўба́чыць тле́ння».
36 Давід жа, паслужы́ўшы ў пакале́нні сваім волі Божай, спачы́ў, і далучы́ўся да айцоў сваіх, і ўба́чыў тле́нне;
37 а Той, Якога Бог уваскрасíў, не ўба́чыў тле́ння.
38 Няхай жа будзе вам вядо́ма, мужы́ браты́, што дзе́ля Яго абвяшча́ецца Вам прабачэ́нне грахоў;
39 і ва ўсім, у чым вы не маглі апраўда́цца законам Маісе́евым, кожны ве́руючы апра́ўдваецца Ім.
40 Дык сцеражы́цеся, каб не прыйшло на вас тое, пра што ска́зана ў прарокаў:
41 «глядзíце, пага́рдлівыя, падзіву́йцеся, і ўбачце, і згíньце; таму што Я здзяйсня́ю справу ў дні вашы, справу, якой вы ніяк не паверылі б, калі б хто-не́будзь расказаў вам».
42 І калі яны выхо́дзілі з сінагогі Іудзейскай, язычнікі прасілі іх у насту́пную суботу гаварыць ім пра тое ж самае;
43 калі ж сход быў распу́шчаны, то многія з Іудзеяў і набо́жных празелíтаў пайшлі за Паўлам і Варнавам, якія, размаўля́ючы з імі, перако́нвалі іх застава́цца ў благада́ці Божай.
44 У насту́пную суботу амаль увесь горад сабра́ўся, каб паслу́хаць сло́ва Божае;
45 але Іудзеі, уба́чыўшы народ, напо́ўніліся за́йздрасцю і, пярэ́чачы і блюзне́рачы, працíвіліся таму, што гаварыў Павел.
46 Тады Павел і Варнава адва́жна сказалі: вам першым павінна было́ быць прамо́ўлена сло́ва Божае, але паколькі вы адвярга́еце яго і са́мі сябе робіце нява́ртымі вечнага жыцця́, то вось, мы звярта́емся да язычнікаў;
47 бо так запаве́даў нам Гасподзь: «Я паставіў Цябе быць святлом для язы́чнікаў, каб Ты быў спасе́ннем да кра́ю зямлі».
48 Слу́хаючы гэта, язычнікі радаваліся і ўслаўля́лі сло́ва Гасподняе, і ўве́равалі ўсе, прызна́чаныя для вечнага жыцця́;
49 і слова Гасподняе распаўсю́джвалася па ўсёй краіне.
50 Але Іудзеі, падмо́віўшы набо́жных і паважа́ных жанчын і першых сярод гараджа́н, учынíлі гане́нне на Паўла і Варнаву і вы́гналі іх з ме́жаў сваіх.
51 Яны ж, абтро́сшы на іх пыл з ног сваіх, пайшлі ў Іканíю.
52 А вучні напаўня́ліся радасцю і Ду́хам Святы́м.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 13 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Дзеянні Апосталаў 13 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.