Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў, 11 Дзеянні Апосталаў, 11 глава

1 Пачулі Апосталы і браты́, якія былí ў Іудзеі, што і язычнікі прынялí сло́ва Божае.
2 І калі Пётр прыйшоў у Іерусалім, абрэ́заныя папрака́лі яго,
3 ка́жучы: да людзей неабрэ́заных увахо́дзіў ты і еў з імі.
4 Тады пачаў Пётр апавяда́ць ім па пара́дку, ка́жучы:
5 у горадзе Іаппíі я маліўся і ў захапле́нні бачыў відзе́нне: сыхо́дзіць нейкае ёмішча, нíбы вялікае палатно́, за чатыры канцы́ апу́шчанае з неба, і наблíзілася яно да мяне;
6 узіра́ючыся ў яго, я разгле́дзеў і ўба́чыў чатырохно́гіх зямны́х, і звяро́ў, і паўзуно́ў, і птушак нябе́сных.
7 І пачуў я голас, які казаў мне: «устань, Пётр, закалí і еж».
8 Але я сказаў: «ні ў якім ра́зе, Госпадзі, бо нішто пага́нае ці нячы́стае ніколі не ўвахо́дзіла ў ву́сны мае́».
9 І адказаў мне голас з неба другі раз, ка́жучы: «тое, што Бог ачы́сціў, ты не лічы́ пага́ным».
10 Так было́ тройчы; і ўзя́та было́ ўсё зноў на неба.
11 І вось, у той самы час падышлí да до́ма, у якім я быў, тры чалавекі, пасла́ныя з Кесары́і да мяне.
12 І сказаў мне Дух пайсці з імі, ні ў чым не сумнява́ючыся; пайшлі са мною і гэтыя шэсць братоў, і мы ўвайшлі ў дом таго чалавека.
13 І ён паве́даміў нам, што бачыў у доме сваім Ангела, які стаў і сказаў яму: «пашлі ў Іаппíю людзей і паклíч Сімана, якога завуць Пятром,
14 ён скажа табе тое, праз што спасе́шся ты і ўвесь дом твой».
15 Калі я пачаў прамаўля́ць, сышоў Дух Святы́ на іх, як і на нас у пача́тку.
16 І ўспо́мніў я сло́вы Госпада, як Ён казаў: «Іаан хрысцíў вадою, а вы будзеце ахры́шчаны Ду́хам Святы́м».
17 Дык вось, калі такі са́мы дар даў ім Бог, як і нам, якія ўве́равалі ў Госпада нашага Іісуса Хрыста, то хто я такі, каб мог перашко́дзіць Богу?
18 Вы́слухаўшы гэта, яны супако́іліся і ўсла́вілі Бога, ка́жучы: зна́чыць, і язы́чнікам Бог даў пакая́нне дзе́ля жыцця́.
19 Між тым, рассе́яныя ў вы́ніку гане́ння, якое даты́чылася Сцяфана, прайшлі да Фінікíі, і Кіпра, і Антыяхíі, нікому не прапаве́дуючы сло́ва, акрамя́ Іудзеяў.
20 Былí ж некато́рыя з іх Кіпрыётамі і Кірыне́йцамі, якія, прыйшо́ўшы ў Антыяхíю, прамаўля́лі да Элінíстаў, прапаве́дуючы Госпада Іісуса.
21 І была́ рука Гаспо́дняя з імі; і вялікая ко́лькасць, уве́раваўшы, звярну́лася да Госпада.
22 І дайшла вестка пра іх да царквы ў Іерусаліме, і паслалі Варна́ву ісці ў Антыяхíю;
23 ён, прыйшоўшы і ўба́чыўшы блага́даць Божую, узра́даваўся і заахво́чваў усіх, каб застава́ліся з Госпадам шчы́рым сэ́рцам;
24 таму што ён быў чалавек добры і напо́ўнены Ду́хам Святы́м і вераю. І далучы́лася даволі многа наро́ду да Госпада.
25 Тады Варнава пайшоў у Тарс шука́ць Саўла, і, знайшо́ўшы яго, прывёў у Антыяхíю;
26 і ста́лася так, што яны цэлы год збіра́ліся ў царкве і навуча́лі даволі шмат людзей; і вучні ў Антыяхíі ўпершыню́ пачалí называ́цца Хрысція́намі.
27 У тыя дні прыйшлí з Іерусаліма ў Антыяхíю прарокі;
28 і адзін з іх, па імені Ага́ў, устаўшы, прадказа́ў праз Ду́ха, што па ўсім свеце наста́не голад вялікі, такі, як быў пры ке́сары Кла́ўдзіі;
29 тады вучні вы́значылі, каб кожны з іх, паводле даста́тку свайго, паслаў дапамогу брата́м, якія жылí ў Іудзеі,
30 так яны і зрабілі, паслаўшы сабра́нае да прасвітараў праз Варнаву і Саўла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні Апосталаў, 11 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.