Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў, 5 Дзеянні Апосталаў, 5 глава

1 А не́йкі муж, па íмені Ана́нія, з жонкаю сваёю Сапфíраю прада́ў маёмасць
2 і адкла́ў сабе ад прыбы́тку, з ве́дама жо́нкі сваёй, і, прынёсшы не́йкую ча́стку, пакла́ў да ног Апо́сталаў.
3 Пётр жа сказаў: Ана́нія! чаму напо́ўніў сатана́ сэ́рца тваё так, што ты салга́ў Ду́ху Свято́му і адкла́ў сабе ад прыбы́тку за зямлю́?
4 хіба́ не тваё было́ тое, што ты меў, і набы́тае ад про́дажу хіба́ ж не ў тваёй ўла́снасці было́? чаму ж ты заду́маў справу гэтую ў сэ́рцы сваім? ты салга́ў не лю́дзям, а Богу.
5 Пачу́ўшы сло́вы гэ́тыя, Ана́нія ўпаў і вы́пусціў дух; і страх вялікі ахапíў усіх, хто чуў пра гэта.
6 Юнакí ж уста́лі, абгарну́лі яго палатно́м і, вы́несшы, пахава́лі.
7 І ста́лася гадзíны праз тры пасля гэтага: прыйшла́ і жонка яго, не ве́даючы, што зда́рылася.
8 Звярну́ўся да яе Пётр: скажы мне, ці за столькі вы аддалí зямлю́? Яна ж адказа́ла: так, за столькі.
9 Пётр жа сказаў ёй: чаму́ вы змо́віліся вы́прабаваць Ду́ха Гаспо́дняга́ вось, за дзвяры́ма крокі тых, што пахава́лі му́жа твайго; яны вы́несуць і цябе́.
10 І яна адразу ўпа́ла каля́ ног яго і вы́пусціла дух; а юнакі, увайшо́ўшы, знайшлí яе мёртвай і, вы́несшы, пахава́лі побач з му́жам яе.
11 І ахапíў страх вялікі ўсю царкву́ і ўсіх, хто чуў пра гэта.
12 Рука́мі ж Апосталаў рабíлася многа знаме́нняў і цу́даў у народзе; і знахо́дзіліся аднаду́шна ўсе ў прытво́ры Саламо́навым,
13 з іншых жа ніхто не адва́жваўся далуча́цца да іх; але народ праслаўля́ў іх.
14 І ўсё больш станавíлася ве́руючых у Госпада, мно́ства мужчы́н і жанчы́н;
15 так што і на ву́ліцы выно́сілі хворых і кла́лі на пасце́лях і ло́жках, каб, калі прахо́дзіў Пётр, хоць цень яго ўпаў на каго-не́будзь з іх.
16 Сыхо́дзіліся ў Іерусалім і многія з навако́льных гарадоў, несучы́ хворых і нячы́стымі ду́хамі апанава́ных, якія і ацаля́ліся ўсе.
17 Падня́ўся тады першасвята́р і ўсе, што з ім былí, якія нале́жалі да е́расі садуке́йскай, напо́ўніліся за́йздрасцю
18 і накла́лі ру́кі свае на Апосталаў, і пасадзíлі іх у грама́дскую цямнíцу.
19 Ангел жа Гасподні ўначы́ адчынíў дзве́ры цямнíцы і, вы́веўшы іх, сказаў:
20 ідзíце і, ста́ўшы ў хра́ме, прамаўля́йце наро́ду ўсе сло́вы жыцця́ гэ́тага.
21 Вы́слухаўшы гэта, яны ўвайшлí пад ра́ніцу ў храм і вучы́лі. А першасвята́р і тыя, што былí з ім, прыйшо́ўшы, склíкалі сінедрыён ды ўсіх старэ́йшын з сыноў Ізра́ілевых і пасла́лі ў цямнíцу, каб прыве́сці іх.
22 Слугі ж, пайшо́ўшы, не знайшлí іх у цямнíцы, вярну́ліся і паве́дамілі,
23 ка́жучы: цямнíцу знайшлí мы замкнёнай вельмі надзе́йна і вартавы́х, якія стаялі перад дзвяры́ма; але, адчынíўшы, усярэ́дзіне ніко́га не знайшлі.
24 Калі ж пачу́лі тыя словы першасвята́р, і нача́льнік хра́мавай ва́рты, і іншыя першасвятары́, то недаўмява́лі што б гэта магло быць?
25 І нехта, прыйшоўшы, паве́даміў ім, кажучы: вось, мужы́, якіх вы пасадзíлі ў цямнíцу, стая́ць у хра́ме і ву́чаць народ.
26 Тады пайшоў нача́льнік ва́рты са слу́гамі і прывёў іх без прыму́су, бо бая́ліся народу, каб не пабíлі іх каме́ннем;
27 і, прывёўшы, паста́вілі іх у сінедрыёне, і спыта́ў у іх першасвята́р, ка́жучы:
28 хіба́ мы строга не забаранíлі вам навуча́ць у імя́ гэтае́ і вось, вы напо́ўнілі Іерусалім вучэ́ннем вашым ды хо́чаце наве́сці на нас кроў Таго Чалавека.
29 Але Пётр і Апосталы прамо́вілі ў адка́з: больш трэ́ба падпарадко́ўвацца Богу, чым лю́дзям;
30 Бог айцо́ў нашых уваскрасíў Іісуса, Якога вы ўмярцвíлі, паве́сіўшы на дрэ́ве;
31 Яго як Правадыра́ і Спасіцеля ўзвы́сіў Бог правíцаю Сваёю, каб даць Ізра́ілю пакая́нне і адпушчэ́нне грахо́ў;
32 і све́дкі Яму́ ў спра́вах гэтых мы і Дух Святы́, Якога Бог даў тым, што падпарадко́ўваюцца Яму́.
33 Яны ж, вы́слухаўшы, раз’ю́шыліся і заду́малі забіць іх.
34 Але ўстаў у сінедрыёне адзін фарысе́й, па íмені Гамаліíл, законавучы́цель, паважа́ны ўсім народам, і загада́ў ненадо́ўга вы́весці Апосталаў,
35 а ім сказаў: мужы́ Ізра́ільскія! до́бра ўзва́жце са́мі сабе́ нако́нт гэтых людзе́й, што́ вы збіра́ецеся рабíць;
36 бо перад гэ́тымі дня́мі з’явíўся Фе́ўда, выдаючы́ сябе́ за каго́сьці зна́чнага, і да яго далучы́лася каля чатырохсо́т чалаве́к; але ён быў забíты, і ўсе, хто падпарадко́ўваўся яму́, паразыхо́дзіліся і знíклі;
37 пасля гэтага ў дні пе́рапісу з’явіўся Іуда Галіле́янін і павёў за сабою даво́лі шмат людзе́й; але і той загíнуў, і ўсе, хто падпарадко́ўваўся яму, рассе́яліся;
38 і цяпер, кажу́ вам, адступíцеся ад гэтых людзе́й і пакíньце іх; бо, калі ад людзе́й заду́ма гэтая ці спра́ва гэтая, то яна знíшчыцца,
39 а калі ад Бога, то не здо́лееце знíшчыць яе, каб самíм не аказа́цца багабо́рцамі.
40 Яны паслу́халіся яго, паклíкалі Апосталаў, і, пабíўшы, забаранілі ім прамаўля́ць у імя́ Іісуса, і адпусцíлі іх.
41 Яны ж пайшлі з сінедрыёна, ра́дуючыся, што за імя́ Госпада Іісуса ўдасто́іліся прыня́ць знява́гу;
42 і кожны дзень у хра́ме і до́ма яны не перастава́лі вучы́ць і дабраве́сціць пра Іісуса Хрыста́.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні Апосталаў, 5 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.