Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Дзеі, 5 Дзеі Апосталаў, 5 глава

1 І нейкі мужчына, на імя Гана́ня разам са сваёй жонкай Сахвіраю, прадаў маёмасьць,
2 і тайна прысвоіў з цаны зь ведама і сваёй жонкі і, прынёсшы нейкую частку паклаў да ног Апосталаў.
3 Але Пётра сказаў: Гана́ня, чаму напоўніў шатан сэрца тваё, каб ты салгаў Духу Сьвятому і тайна прысвоіў з цаны за зямлю?
4 Тое, што ты меў, ці ж ня тваё было, і прада́нае ці ж ня ў тваёй уладзе было? Дзеля чаго паклаў ты гэты ўчынак у сэрца тваё? (Ты) салгаў ня людзям, але Богу.
5 Пачуўшы ж словы гэтыя Гана́ня ўпаў бяз духу, і вялікі страх ахапіў усіх, хто чуў гэта.
6 І, устаўшы, дзяцюкі абярнулі яго і вынясшы пахавалі.
7 І сталася: гадзіны праз тры пасьля (гэтага) прыйшла і жонка ягоная ня ведаючы, што здарылася.
8 А Пётра спытаў і яе: скажы мне, ці за столькі вы прада́лі зямлю? Яна сказала: так, за столькі.
9 Дык Пётра сказаў да яе: дзеля чаго гэта змовіліся вы спакусіць Духа Госпада? Вось каля дзьвярэй ногі тых, што пахавалі мужа твайго; вынясуць і цябе.
10 І (яна) раптам упала каля ног ягоных і сканала. І, увайшоўшы, юнакі знайшлі яе мёртвай і вынясшы пахавалі каля мужа ейнага.
11 І зьняў вялікі страх царкву і ўсіх, што чулі гэта.
12 І рукамі Апосталаў чыніліся многія знакі і цуды ў народзе. І ўсе былі аднадушна ў прыбудове Салямона.
13 І ніхто са староньніх ня адва́жваўся далучыцца да іх, а народ высака ставіўся да іх.
14 А вернікаў усё болей і болей далучалася да Госпада: мноства мужчынаў і жанчынаў,
15 так што на вуліцы выносілі хворых і клалі на пасьцелях і ложках, каб хоць цень Пётры, калі ён праходзіў, ацяніў каго зь іх.
16 І зыхо́дзіліся ў Ярузалім з навако́льных местаў мноства людзей, нясучы хворых ды апанаваных нячыстымі духамі, і былі азда-раўляемы ўсе.
17 І паўстаўшы архірэй і ўсе, што зь ім, з тагачаснай гарэзіі саддукеяў, напоўніліся зайздрасьцяй.
18 І накла́лі ру́кі свае на Апосталаў ды ўвязьнілі іх у вязьніцу грамадскую.
19 Ангел жа Госпада ноччу адчыніў дзьверы вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў:
20 ідзіце і, стаўшы, кажыце ў Сьвятыні народу ўсе словы гэтага (Вечнага) Жыцьця.
21 Выслухаўшы ж яны нараніцы ўвайшлі ў Сьвятыню і навучалі. Архірэй і быўшыя зь ім прыйшоўшы склікалі сынэдрыён і ўсіх старэйшын сыноў Ізраэля ды паслалі ў вязьніцу прывесьці іх.
22 Але слугі прыйшоўшы ня знайшлі іх у вязьніцы, і, вярнуўшыся аб’явілі,
23 кажучы: вязьніцу мы знайшлі замкнутую з усёй перасьцярогаю і варту якая стаяла каля дзьвярэй; але, адамкнуўшы, усярэдзіне нікога ня знайшлі.
24 Калі ж пачулі словы гэтыя, і сьвятар і начальнік варты Сьвятыні, і архірэі разгублена зьдзіўляліся што б гэта значыла.
25 А нехта, прыйшоўшы, данёс ім, кажучы: вось мужчыны, якіх вы ўвязьнілі ў цямніцу, знаходзяцца ў Сьвятыні, стоячы і навучаючы народ.
26 Тады начальнік варты пайшоў разам са служкамі ды прывёў іх бяз прымусу, бо баяліся народу, каб ня быць бы ім каменаванымі.
27 І прывёўшы (іх), паставілі іх у сынэдрыёне; і спытаўся ў іх архірэй,
28 кажучы: ці ня забаранілі (мы) вам строга, каб (вы) ня вучылі ў Імя Гэтае. І вось (вы) напоўнілі Ярузалім вучэньнем вашым і хочаце навесьці на нас Кроў Чалавека Гэтага?
29 Адказаўшы ж Пётра і Апосталы сказалі: належыць слухацца больш Бога, чым людзей.
30 Бог ба́цькаў нашых уваскрасіў Ісуса, Якога вы забілі, павесіўшы на дрэве.
31 Яго, Начальніка і Збавіцеля, Бог узьнёс Правіцай Сваёй, каб даць Ізраэлю пакаяньне і дараваньне грахоў.
32 І мы ёсьць сьведкі Ягоныя — слоў гэтых, а таксама Дух Сьвяты, Якога даў Бог тым, што слухаюцца Яго.
33 А тыя пачуўшы (ажно) лопаліся ад злосьці ды рваліся, каб забіць іх.
34 Устаўшы ж у сынэдрыёне адзін хварысэй на імя Гамаліэль, вучыцель Закону, паважаны ўсім народам, загадаў вывесьці Апосталаў вонкі на кароткі час.
35 Тады сказаў ім: мужчыны ізраэльцяны! разважце самі сабе пра людзей гэтых, што маеце рабіць.
36 Бо нязадоўга да гэтых дзён паўстаў быў Тэўда, называючы сябе некім, да якога далучыліся мужчын лікам каля чатырохсот; ён быў забіты, і ўсе, што слухаліся яго, расьсеяліся і абярнуліся ў нішто.
37 Пасьля яго ў дні перапісу паўстаў Юда галілеяц і пацягнуў за сабою даволі народу; і ён загінуў, і ўсе, што слухаліся яго, былі разагнаны.
38 І зараз кажу вам: адступецеся ад людзей гэтых і пакіньце іх; бо калі ад людзей задума гэтая ці ўчынак гэты, то (гэта) будзе разбурана.
39 А калі яно ад Бога, (то вы) ня можаце разбурыць яго: і (сьцеражыцеся) каб вам ня стацца супраціўнікамі Богу.
40 І (яны) былі перакананы ім; і, прыклікаўшы Апосталаў, (і) зьбіўшы, загадалі ім ня гаварыць пра Імя Ісуса і звольнілі іх.
41 І яны пайшлі радуючыся ад аблічча сынэдрыёнавага, што сталіся годнымі зьняважэньня за Імя Ягонае,
42 і кожны дзень у Сьвятыні ды па дамох ня пераставалі вучыць і абвяшчаць пра Ісуса Хрыста.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 5 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.