Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Дзеі 27 Дзеі Апосталаў 27 раздзел

1 Як жа было прысуджана нам плысьці ў Італію, дык Паўлу і нікаторых іншых вязьняў аддалі сотніку на ймя Юлі з кагорты імператара.
2 Узыйшоўшы ж на адраміцкі карабель манючыся плысьці ля мейсцаў Азіі, вырушылі мы, маючы з намі Арыстарха македонца із Тэссалонікі.
3 На другі (дзень) прыста́лі к Сідону; Юлі ж, абыйшоўшыся з Паўлам палюдзку, дазволіў (яму) пайшоўшы да прыяцеляў скарыстацца (іхняй) руплівасьцяй.
4 І, вырушыўшы стуль, прыплылí мы да Кіпру, з-за праціўных вятроў.
5 І пераплыўшы мора насупраць Кілікі і Памхвілі, прыйшлі мы ў Міры Лікійскія,
6 і тутака сотнік знайшоўшы аляксандрыйскі карабе́ль, які плыў у Італію, (ды) пасадзіў нас на яго.
7 Плывучы ж памалу шмат дзён і ледзь апынуўшыся каля Кніду з-за няспрыяльнага нам ветру, даплылі мы да Крыту каля Сальмону,
8 і, ледзьве праплыўшы каля яго, прыйшлі да нейкае мясцовасьці, называнае Харошыя Затокі, адкуль нідалёка было места Лязія.
9 Калі ж мінула даволі часу, і плаваньне было ўжо рызыкоўным, бо ўжо і пост мінуў, радзіў (ім) Паўла,
10 кажучы: мужчыны! я бачу, што плаваньне мае быць няшчасьлівае ды з чысьленай ўтратай, ня толькі для грузу і карабля, але і для душ нашых.
11 Але сотнік больш верыў корніку і гаспадару карабля, чым таму, што гаварыў Паўла.
12 А як затока была няпрыстасаваная дзеля зімаваньня, дык большасьць і пара́дзіла адплысьці адтуль: калі магчыма можна было б перазімаваць, дабраўшыся да Хвініку, Крыцкае затокі, што глядзіць (у напрамку) паўднёва-заходняга і паўночна-заходняга ветру.
13 І, калі павеяў паўдзённы вецер, яны, падумаўшы, што дасяглі жаданага, рушыўшы плылі паўз Крыту.
14 Але няўзабаве наляцеў на яго (карабель) бурны вецер, які называецца эўраклідон.
15 Калі ж карабе́ль быў падхоплены, і (ён) ня мог супрацівіцца ветру, дык (мы) здаліся, і нас пане́сла.
16 Наблізіўшыся ж да нявялікай выспы, называнай Кляўдай, мы ледзьве здолелі ўдзяржаць човен.
17 Падняўшы (ж) яго (на палубу), пача́лі ратавацца абвязваючы карабе́ль канатамі, а баючыся каб ня сесьці на мялізну спусьцілі парус (ды) гэтак (нас) насіла.
18 Як жа бура крэпка кíдала нас, назаўтрае пачалі выкідваць (груз),
19 а на трэйці (дзень) сваімі рукамі павыкідалі карабельны струмант.
20 Калі ж шмат дзён ня паказывалася ані сонца, ані зоркі, а бура доўжыла крэпка налягаць, дык урэшце прападала ўсякая надзея каб нам уратавацца.
21 А як (усе пасажыры) доўга ня елі дык Паўла, стануўшы сярод іх, сказаў: о мужчыны, трэба было паслухацца мяне ды ня плысьцí ад Крыту ды ўсьцерагчыся гэтага няшчасьця і ўтраты.
22 Цяпер жа раджу вам бадзёрыцца, бо ня загіне ніводная душа із вас, апрача карабля.
23 Бо зьявіўся мне ў гэтую ноч Ангел Бога, Якому прыналежу і Якому служу,
24 кажучы: ня бойся Паўла! ты маеш стаць перад кесарам, і вось Бог дараваў табе ўсіх, што плывуць з табою.
25 Дык бадзёрцеся, мужчыны; бо веру Богу, што ста́нецца так як было мне ска́зана:
26 але належыць нам быць выкíненым на нейкую выспу.
27 Як жа ў чатырнаццатую ноч мы былі (яшчэ) насíмымі па Адрыятыцкім моры, каля апоўначы матросы пача́лі дагадывацца, што набліжаемся да нейкай зямлі.
28 І памераўшы глыбіню знайшлі дваццаць сажнёў. Крыху ж адплыўшы ды ізноў памераўшы глыбіню, знайшлі пятнаццаць сажнёў.
29 Баючыся ж, каб ня папа́сьці на скалістае мейсца, кінуўшы з карна чатыры якары чакалі калі наступіць дзень.
30 Калі ж матросы спрабава́лі ўцячы з карабля і спускалі ў мора човен, пака́зваючы быццам хочуць ськíнуць якары з носу,
31 Паўла сказаў сотніку і жаўнерам: калі яны ня застану́цца на караблі, дык вы ня можаце ўратавацца.
32 Тады жаўнеры паабсякалі вяроўкі ў чаўна і далі яму ўпасьці.
33 На досьвітку Паўла намаўляў усіх прыняць ежу, кажучы: сягоньня (ужо) чатырнаццаты дзень, як вы, чакаючы, астаецёся ня еўшы, нічога ня прыймаючы.
34 Дык закліка́ю вас прыняць ежу: бо гэта ёсьць для вашага выратаваньня. Бо нікому з вас волас з галавы ня спадзе́.
35 Сказаўшы ж гэтае і ўзяўшы хлеб (ён) пахваліў Бога перад усімі і пача́ў, разламаўшы, есьці.
36 І ўсе ўзбадзёрыліся дый самі прынялі ежу.
37 Было ж усіх (нас) на караблí дзьве́сьце се́мдзесят шэсьць душ.
38 Насыціўшыся ж ежай, сталі аблягчаць карабе́ль, выкіда́ючы пшаніцу ў мора.
39 Як жа настаў дзень (яны) ня пазнавалі зямлі; убачылі ж нейкую затоку меўшую ўзьбярэжжа, да якога і вырашылі, калі (гэта) магчыма, прыстаць з караблём.
40 І падняўшы якары пакíдалі (іх) у мора; і адвязаўшы вяроўкі стырна́ ды падняўшы малы парус па ветру, кіраваліся да ўзьбярэжжа.
41 Папаўшы ж на касу́, пасадзілі карабель на мялíзну, і нос, завязшы, застаўся нярухомы, а карно разьбівалася сілаю хваляў.
42 У жаўнераў жа быў наме́р, каб вязьняў пазабіваць, каб хто выплыўшы ня ўцёк.
43 Але сотнік, хочучы ўратаваць Паўлу, супрацівіўся іхняму намеру ды загадаў умеючым плаваць кíнуўшыся першымі выйсьці на зямлю,
44 а рэшце каму на дошках, а каму на чым-небудзь з карабля. І гэтак сталася, што ўсе выратаваліся на зямлю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеі сьвятых Апосталаў, 27 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Дзеі 27 раздзел в переводах:
Дзеі 27 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.