1 Прайшоўшы ж праз Амхвіпаль і Апалёнію, прыйшлі ў Тэссалоніку, дзе была жыдоўская сынагога.
2 І Паўла паводля звычаю (свайго), прыйшоў да іх і тры суботы гутарыў зь імі із Пісаньняў,
3 даводзячы і паказуючы, што Хрысту належала пацярпець і ўваскрэснуць із мёртвых, ды што Ён, Ісус, ёсьць Хрыстос, Якога я вам абвяшчаю.
4 І нікаторыя зь іх былі перакананы і далучыліся да Паўлы і Сілы: вялікая грамада на́бажных грэкаў дый жанок высакародных ня мала.
5 А няверучыя жыды праз зайздрасьць узяўшы з сабою з мейсцаў сходак нікаторых злых мужчын ды ўчыніўшы натоўп збунтавалі места. Ды прыступіўшы да дому Язонавага спрабавалі іх вывесьці да народу.
6 І ня знайшоўшы іх пацягнулі Язона і нікаторых братоў да начальнікаў места, крычучы: яны збунтаваўшы (усю) зямлю зьявіліся і сюды,
7 якіх прыняў Язон, а ўсе яны чыняць супраць уставаў кесара, называючы Валадаром другога — Ісуса.
8 І (яны) падбурылі народ і ме́ставых начальнікаў, якія слухалі гэта.
9 Але, атрымаўшы ад Язона і астатніх паручальніцтва, звольнілі іх.
10 І браты зараз жа ноччу адправілі Паўла і Сілу ў Бярыю, якія прыйшоўшы пайшлі ў жыдоўскую сынагогу.
11 Тыя ж былі больш разважлівыя чым у Тэссалоніцы: яны прынялі Слова са ўсёй ахвотай (ды) кожны дзень разьбіралі Пісаньні, ці гэтак яно ёсьць.
12 Ды многія із іх паверылі і (із) паважаных грэцкіх жанчын і мужчын нямала.
13 Калі ж даведаліся жыды із Тэссалонікі што і ў Бярыі абвяшчана цераз Паўлу Слова Бога, (дык) прыйшлі і туды, падбураючы народ.
14 Тады браты ніадкладна выправілі Паўлу быццам ішоў да мора, а Сіла і Цімахвей засталіся тамака.
15 А тыя што праводзілі Паўлу, давялі яго аж да Атэн і атрымаўшы загад для Сілы ды Цімахвея, каб як мага хутчэй прыйшлі да яго, пайшлі (назад).
16 І чакаючы іх (Сілу і Цімахвея) у Атэнах (і) бачачы места напоўненае ідаламі дух Паўлы абураўся ў ім.
17 І гу́тарыў у сынагозе з жыдамі і на́бажнымі, і на плошчы кожны дзень з выпадкова сустрэчнымі.
18 Нікаторыя ж з хвілязохваў эпікурэйцаў і стоікаў спрачаліся зь ім: і адны гаварылі: што ж хоча сказаць гэты балбату́н? А другія: здаецца (ён) прапаведуе чужых багоў, бо (ён) дабравесьціў ім Ісуса і ўваскрасеньне.
19 І ўзяўшы яго прывялі ў арэапаг, кажучы: ці можам (мы) даведацца што гэта за новае вучэньне якое ты абвяшчаеш?
20 Бо нешта дзіўнае (ты) даносіш да нашых вушэй. Пагэтаму хочам ведаць, чым бы магло гэта быць.
21 Усе ж атэнцы і чужынцы якія былі (там) ні ў чым іншым ня праводзілі час, акрамя як гаварыць і слухаць што-небудзь новае.
22 І Павал стануўшы пасярод арэапагу сказаў: мужчыны атэнскія! з усяго бачу што вы нíбы асабліва на́бажныя.
23 Бо праходзячы і аглядаючы сьвятыні вашыя, (я) знайшоў таксама ахвярнік на якім напíсана: нявядо́маму Богу. Дык Якога ня ведаючы (вы) ушаноўваеце, Гэтага то я абвяшчаю вам.
24 Бог, Які стварыў сусьвет і ўсё што ў ім, Ён зьяўляючыся Госпадам Неба і зямлі, ня ў рукатворных храмах жыве,
25 і ня ад рук чалавечых прымае служэньне (быццам) у чым-небудзь мае патрэбу, Сам даючы ўсім жыцьцё і дыханьне і ўсё.
26 І зрабіў з аднае крыві кожную нацыю чалавечую, каб жылі па ўсяму абліччу зямлі вызначыўшы наперад часы і межы іхняга пражываньня,
27 каб шукалі Госпада ці ні адчуюць і знойдуць Яго, хаця (Ён) ёсьць нідалёка ад кожнага з нас:
28 бо ў Ім жывём і ру́хаемся і існу́ем, як і нікаторыя із вашых паэтаў сказалі: бо мы ёсьць і род Ягоны.
29 Пагэтаму будучы родам Бога (мы) ня павінны думаць, (што) Боства ёсьць падобна мастацкай выяве з золата альбо (з) серабра, альбо (з) камня па вымыслу чалавечаму.
30 Пагэтаму пакінуўшы часы няве́даньня Бог за́раз зага́двае ўсім людзям паўсюль пакаяцца.
31 Бо (Ён) вызначыў дзень, у які мае справядліва судзіць сьвет праз Мужчыну, Якога вызначыў, даўшы ўсім доказ, ускрасіўшы Яго зь мёртвых.
32 Пачуўшы ж пра ўскрасеньне мёртвых, адны насьмяхаліся, другія ж сказалі: паслухаем цябе аб гэтым другім разам!
33 Такім чынам Паўла выйшаў спасярод іх.
34 Нікаторыя ж мужчыны далучыўшыся да яго паверылі. Сярод іх і Дыаніс Арэапагіт і жанчына на імя Дамара, і другія разам зь імі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Дзеі сьвятых Апосталаў, 17 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020