Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Дзеі, 16 Дзеі Апосталаў, 16 глава

1 І прыйшоў ён у Дэрбу і Лістру. І вось, быў тамака адзін вучань, на імя Цімахвей, сын адной жыдоўскай жанчыны, веручай, а ба́цькі грэка.
2 Ён засьведчаны братамі, якія (жывуць) у Лістры і Іконі.
3 Яго Павал зажадаў узяць з сабою; і ўзяўшы абрэзаў яго дзеля жыдоў, што былі ў тых ваколіцах; бо ўсе ведалі бацьку ягонага, што быў грэк.
4 Калі ж (яны) праходзілі празь месты, перадавалі ім захоўваць пастановы вызначаныя Апосталамі і старшымі ў Ярузаліме.
5 І цэрквы крапчэлі ў веры ды ўзраста́лі штодня лікам.
6 І прайшоўшы Прыгу і зямлю галятыйскую сустрэлі забарону Сьвятога Духа гаварыць Слова ў Азіі,
7 прыйшоўшы да Місі манíліся ісьці ў Бітынію, але ня дапусьціў іх Дух.
8 І прайшоўшы праз Місю яны зыйшлі ў Траа́ду.
9 І Паўлу было ноччу бачаньне: адзін мужчына, македо́нец які стаяў і ўгаворваў яго і казаў: прыйдзі ў Македо́ню, памажы нам.
10 Як жа паба́чыў (ён) гэту зьяву, (мы) ураз жа вырашылі ісьці ў Македоню, сумесна ўразумеўшы, што паклікаў нас Госпад абвяшчаць ім Эвангельле.
11 Дык адплыўшы з Траа́ды мы прыплылí проста да Саматра́кі а назаўтрае ў Неа́паль,
12 адтуль жа ў Піліппы, што ёсьць першае места тае часткі Македоні — калёнія. І былí мы ў гэтым месту некалькі дзён.
13 А ў дзень суботы выйшлі (мы) за места да ракі дзе звычайна адбывалася маленьне і, пасеўшы, гутарылі з сабраўшыміся жанчынамі.
14 І адна жанчына на імя Ліда таргоўка пархвірай зь места Тыатыры якая шанавала Бога, слухала; і Госпад расчыніў сэрца ейнае каб зважала на прамовы Паўлы.
15 Калі ж (яна) была ахрышчана і (таксама) дом ейны, прасіла нас, кажучы: калі (вы) прызна́лі мяне вернай Госпаду дык увайдзеце ў дом мой і жыве́це. І пераканала нас.
16 Сталася ж як мы ішлі на малітву адна служанка, якая мела вешчага духа ды варажбой вялікі даход давала гаспадаром сваім, сустрэла нас.
17 Яна ідучы за Паўлам і намі крычала, мовячы: Гэтыя людзі — рабы Бога Найвышэйшага; яны абвяшча́юць нам шлях да збаўленьня!
18 І рабіла (яна) гэта шмат дзён. І разгневаўшыся Паўла, і павярнуўшыся, сказаў духу: зага́дываю табе Імем Ісуса Хрыста: выйдзі зь яе! І выйшаў у тое ж імгненьне.
19 Гаспадары ж яе ўбачыўшы, што прапа́ла надзея заробку іхняга, схапіўшы Паўлу і Сілу вывалаклі на плошчу да начальнікаў.
20 І прывёўшы іх да ваяводаў сказалі: гэтыя людзі трывожаць нашае места, (а) яны — жыды,
21 і вучаць звычаяў, якіх нам, рымлянам, ня сьлед ні прыймаць, ні выпаўняць.
22 І паўстаў народ супраць іх, і ваяводы сарваўшы вопраткі зь іх загадалі біць кіямі.
23 Даўшы ж ім шмат удараў, кíнулі (іх) у вязьніцу загадаўшы турэмшчыку крэпка пільнаваць іх.
24 Ён, атрымаўшы такі загад, кінуў іх у ўнутраную вязьніцу ды ногі іхныя паўшчамляў у калоду.
25 А каля паўночы Паўла і Сіла, молячыся, пяялі гімны Богу, а вязьні слухалі іх.
26 І раптам стаўся вялікі землятрус, ажно захісталіся падва́ліны вязьніцы; і ўраз расчыніліся ўсе дзьверы, і ўсім апалі путы.
27 І турэмшчык прачнуўшыся і ўбачыўшы расчыненыя дзьверы вязьніцы дастаўшы меч хацеў забіць сябе думаючы, (што) вязьні паўцякалі.
28 Але Паўла закрычаў моцным голасам ка́жучы: ня рабі сабе ніякага зла бо ўсе мы тут.
29 І запатрабаваўшы сьвятла, (ён) убег і дрыжучы ўпаў ніцма перад Паўлам ды Сілай,
30 і вывеўшы іх вонкі казаў: Гаспадары! што трэба мне рабіць каб быць зба́ўленым?
31 Яны ж адказалі: вер у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і дом твой.
32 І абвясьцілі яму Слова Госпада і ўсім, што ў доме ягоным.
33 І ўзяўшы іх у тую ж гадзіну ўначы, паабмываў ім раны і быў ахрышчаны сам і ўсе ягоныя бязадкладна.
34 І прывёўшы іх у дом свой, паставіў (ім) пачасту́нак і ўсьцешыўся з усім домам, паверыўшы Богу.
35 Як жа наступіў дзень, паслалі ваяводы слуг мескіх, кажучы: звольні людзей гэных.
36 І турэмшчык абвясьціў словы гэтыя Паўлу: прыслалі ваяводы каб (вы) былі вызвалены зараз жа. Пагэтаму, выйшаўшы, ідзіце зь мірам.
37 Але Паўла казаў ім: нас, грамадзян рымскіх, бяз суду́ ізбіўшы перад народам кінулі ў вязьніцу, а цяпер цішком звальняюць нас? О, не, няхай самі прыйдуць і вывядуць нас.
38 Слугі мескія пераказалі словы гэтыя ваяводам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што яны рымляне.
39 І, прыйшоўшы, перапрасілі іх і, вывеўшы, прасілі пакінуць места.
40 Выйшаўшы ж зь вязьніцы (яны) прыйшлі да Ліды і, убачыўшы братоў, навучылі іх ды пайшлі стуль.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 16 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.