1 І зышоў ён да Дэрвы а Лістры. І вось, быў там адзін вучанік, імям Цімох, сын Жыдзіцы верніцы, але бацька Грэк;
2 Празь яго сьветчылі браты ў Лістры а Іконі.
3 Паўла зычыў, каб ён ішоў ізь ім; і ўзяўшы, абрэзаў яго дзеля Жыдоў, што былі ў тых месцах, бо ўсі ведалі, што бацька ягоны быў Грэк.
4 А як яны праходзілі па местах, перадавалі ім заховаваць пастановы, прызначаныя апосталамі а старшымі ў Ерузаліме.
5 Дык цэрквы мацніліся ў веры і што дня павялічаліся лікам.
6 Як прайшлі Фрыгу а Ґаляцкі край, забараніў ім Дух Сьвяты казаць слова ўв Азі.
7 Зышоўшы да Місі, прабавалі йсьці да Віфіні, але Дух Ісусаў не дазволіў ім.
8 Мінуўшы ж Місю, зышлі да Троады.
9 І зьявілася відзень Паўлу ночы: стаў адзін Македанянін, молячы яго й кажучы: «Перайшоўшы да Македоні, памажы нам».
10 І як ён відзеў відзень, зараз мы сілаваліся йсьці да Македоні, зрабіўшы вывад, што Бог пагукаў нас абяшчаць там дабравесьць.
11 Дык, адплыўшы ад Троады, проста прыбылі да Самотракі, а назаўтрае да Неаполю,
12 Скуль жа да Піліпаў, каторае першае места гэтае часьці Македоні, колёня. І заставаліся ў гэтым месьце колькі дзён.
13 У сыботні ж дзень вышлі за браму да ракі, ідзе бываў звычай маліцца; і, сеўшы, гукалі жанкам, што былі зьбершыся.
14 І адна жонка, імям Ліда, зь места Тыятыра, прадаўніца шкарлату, што сьціла Бога, слухала; і Спадар адчыніў сэрца ёй уважаць, што казаў Паўла.
15 Як жа яна ахрысьцілася а хатнія ейныя, яна прасіла, кажучы: «Калі вы ўважалі мяне за верную Спадару, увыйдзіце ў дом мой і пабудзьце». І яна прынучыла нас.
16 І прыгадзілася, як мы йшлі да месца малітвы, што стрэлася нам адна дзеўка, каторая мела духа вешчаваньня; яна давала гаспадаром сваім шмат прыбытку вешчаваньням.
17 Яна, ідучы за Паўлам а намі, крычэла, кажучы: «Гэтыя людзі слугі Навышняга Бога, каторыя абяшчаюць нам дарогу спасеньня».
18 А гэта яна рабіла шмат дзён. Паўла ж, парушыўшыся, абярнуўся й сказаў духу: «Імям Ісуса Хрыста расказую табе выйсьці зь яе». І вышаў тае ж гадзіны.
19 І бачачы гаспадары ейныя, што шчэзла надзея прыбытку іхнага, нялі Паўлу а Сілу і пацягнулі на рынак да ўраднікаў.
20 І, прывёўшы іх да прэтораў, сказалі: «Гэтыя людзі, будучы Жыдамі, парушаюць места нашае
21 І агалашаюць звычаі, каторых мы Рымляне ня маем права прыймаць або паўніць.
22 І груд таксама паўстаў на іх; і прэторы, зьняўшы зь іх адзецьце, далі загаду сьцёбаць.
23 І, даўшы ім шмат вытняў, укінулі ў вязьніцу, расказаўшы вязьнічнаму вартаўніку моцна сьцерагчы іх;
24 Каторы, адзяржаўшы такое расказаньне, укінуў іх у нутраную вязьніцу і ногі іхныя замкнуў у калодкі.
25 І а поўначы Паўла а Сіла, молячыся, хвалілі Бога пяцьцём, і вязьні слухалі іх.
26 І разам было вялікае траееньне зямлі, ажно поды вязьніцы затрэсьліся, і ўсі дзьверы якга рашчыніліся, і путы ўсіх распуталіся.
27 А вартаўнік, прачхнуўшыся й абачыўшы, што дзьверы вязьніцы рашчыненыя, агаліў меч і вось, вось, гатоў быў забіцца, думаючы, што вязьні ўцяклі.
28 Але Паўла выгукнуў вялікім голасам, кажучы: «Не рабі сабе ніякага ліха, бо ўсі мы тут!»
29 І, папрасіўшы сьветла, ён убег і, калоцячыся, паў перад Паўлам а Сілаю.
30 І, вывеўшы іх вонкі, сказаў: «Спадарове, што імне належа рабіць, каб спасьціся?»
31 Яны ж сказалі: «Вер у Спадара Ісуса, і спасешся ты а дом твой».
32 І гукалі яму слова Спадарова і ўсім, што былі ў доме ягоным.
33 І ўзяў іх тае ж гадзіны ночы, і абмыў раны іхныя, і без адвалокі хрысьціўся ён і ўсі ягоныя.
34 І, прывёўшы іх да дому свайго, заслаў стол і цешыўся з усім домам сваім, што ўверыў у Бога.
35 Як разаднела, прэторы паслалі паслугачых сказаць: «Выпусьці гэных людзёў».
36 Вартаўнік жа паведаміў гэтыя словы Паўлу: «Прэторы прыслалі, каб вы былі вывальнены; дык выйдзіце цяпер і йдзіце ў супакою».
37 Але Паўла сказаў ім: «Нас, Рымлян, незасуджаных прынародна білі і ўкінулі нас у вязьніцу, а цяпер тойма? Не, няхай самы прыйдуць і вывядуць нас».
38 Паслугачыя паведамілі гэтыя словы прэторам, і тыя спалохаліся, як пачулі, што яны Рымляне.
39 І, прышоўшы, малілі, і, вывеўшы, прасілі выйсьці зь места.
40 Вышаўшы зь вязьніцы, яны прышлі да Ліды, і, абачыўшы братоў, дамянілі ім, і адышлі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеі сьвятых апосталаў, 16 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Дзеі 16 раздзел в переводах:
Дзеі 16 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.