Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Дзеі, 20 Дзеі сьвятых апосталаў, 20 глава

1 Як жа сумятня перастала, Паўла, пагукаўшы вучанікаў і разьвітаўшыся зь імі, пайшоў да Македоні.
2 Прайшоўшы ж тыя часьці і дамяняўшы шмат якімі словамі, прышоў да Грэцы.
3 Прабыў там тры месяцы. Як жа, з прыгоды ізрадлівае змовы, учыненае на яго Жыдамі, ён хацеў плысьці да Сыры, прышло яму ўдум зьвярнуцца пераз Македоню.
4 І прапушчалі яго аж да Азі Сопатэр Піранок, Веранін, а із Салунцаў Арыстарх а Сэкунд а Ґай Дэрвянін а Цімох, і Азяне Тыхік а Трахім.
5 Яны, вышаўшы наперад, чакалі нас у Троадзе.
6 А мы выплылі зь Піліпаў па праснаковых днёх і прыбылі да іх да Троады за пяць дзён, ідзе прабылі сем дзён.
7 Першага ж дня тыдня, як мы былі зьбершыся ламіць хлеб, Паўла мовіў да іх, манючыся назаўтрае адыйсьці, і працягнуў размову да поўначы.
8 І было шмат сьветлаў у вышнім пакою, ідзе мы былі зьбершыся.
9 І адзін маладзён, на ймя Еўтых, седзячы на аконнай абсадзе, глыбака заснуў у часе даўгое мовы Паўлавае і, пахіснуўшыся сонны, зваліўся з трэйцяе пятры на далоўе, і быў падняты мертвым.
10 Паўла ж, зышоўшы, паў на яго і, абняўшы, сказаў: «Не бядуйце, бо жыцьцё ягонае ёсьць у ім».
11 Узышоўшы ж а праламіўшы хлеб а еўшы, гутарыў доўга, аж да золку, потым адышоў.
12 Прымеж тога прывялі дзяцюка жывога, і нямала ўсьцешыліся.
13 А мы, прышоўшы ўперад на караб, паплылі да Ас, узяць там Паўлу, бо ён так загадаў, манючыся сам ісьці пехатой.
14 Як жа ён зышоўся з намі ўв Асе, узяўшы яго, мы прыбылі да Мітыліны.
15 І, адплыўшы стуль, назаўтрае былі супроці Хіосу, а наступнога дня прыплылі да Самосу і, пабыўшы ў Троґілі, наступнога дня прыбылі да Мілету;
16 Бо Паўла пастанавіў абмінуць Ефэс, каб ня длякацца ўв Азі, бо ён барзьдзіў, калі магчыма, быць на дзень Пяцідзясятніцы ў Ерузаліме.
17 Зь Мілету ж, паслаўшы да Ефэсу, ён наказаў прыбыць старшым царквы.
18 І, як яны прышлі да яго, ён сказаў ім: «Вы ведаеце, як я зь першага дня, каторага прыбыў да Азі, увесь час быў із вамі,
19 Служачы Спадару з усей пакораю а ізь слязьмі, сярод спакусаў, што прылучаліся імне із змовы Жыдоў;
20 Як я ня зьдзержаваўся ад нічога карыснага, праз што б вам не абяшчаў і чаго ня вучыў бы вас прынародна і з дому ў дом,
21 Урочыста сьветчачы Жыдом а Грэкам каяту перад Богам і веру ў Спадара нашага Ісуса Хрыста.
22 І цяпер, вось, зьвязаны духам, іду да Ерузаліму, ня ведаючы, што станецца імне ў ім;
23 Адно Дух Сьвяты ў кажным месьце ўрочыста сьветча імне, кажучы, што путы а атуга чакаюць мяне.
24 Але я ня маю жыцьця свайго за якую-колечы вартасьць ані за каштоўнае самому сабе, адно каб скончыць дзеяльнасьць сваю й службу, што я прыняў ад Спадара Ісуса, урочыста сьветчыць дабравесьць ласкі Божае.
25 І цяпер, вось, я ведаю, што наперад віду майго не абачыце вы ўсі, меж каторых я хадзіў, абяшчаючы гаспадарства Божае.
26 Затым сьветчу вам гэтага дня, што чысты я ад крыві ўсіх;
27 Бо я ня зьдзержаваўся ад абяшчаньня вам усяе рады Божае.
28 Дык рупцеся праз самых сябе а праз усю чараду, у каторай Дух Сьвяты пастанавіў вас за нагляднікаў, пасьвіць царкву Божую, каторую ён прыдбаў собскай крывёю Сваёй.
29 Я ведаю, што, па адыходзе маім, увыйдуць памеж вас злыя ваўкі, што не шкадуюць царквы;
30 І з памеж вас самых паўстануць людзі, што будуць гукаць крутадушнае, каб пацягнуць вучанікаў за сабою.
31 Затым будзьце чукавыя, памятуючы, што тры гады ўдзень і ночы я не пераставаў ізь сьлязьмі навучаць кажнага з вас.
32 І цяпер паручаю вас Богу а слову ласкі Ягонае, Каторы можа пабудаваць вас і даць вам спадак памеж усіх пасьвячаных.
33 Срэбла, ані золата, ані адзежы я ад нікога не пажадаў.
34 Вы самы ведаеце, што гэтыя рукі служылі да патрэбаў маіх і тых, што былі з імною.
35 Я паказаў вам усім, што, так працуючы, маем памагаць слабым і памятаваць словы Спадара Ісуса, што Ён Сам сказаў: «Шчасьлівей даваць, чымся браць».
36 І, сказаўшы гэта, Ён укляк і маліўся з усімі імі.
37 І быў вялікі плач у вусіх, і, падаючы на шыю Паўлу, горача цалавалі яго.
38 Асабліва балела ім ад слова, каторае ён сказаў ім, што наперад яны не абачаць віду ягонага. І прапушчалі яго аж да карабля.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі сьвятых апосталаў, 20 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.