1 Просьле гэтага, пакінуўшы Атэны, ён прышоў да Карынту.
2 І знайшоўшы якогась Жыда, на ймя Аквіла, родам із Понту, што кагадзе прыбыў з Італі, і Прыськілу, жонку ягоную (бо Кляўд казаў усім Жыдом пакінуць Рым), прышоў да іх;
3 І, быўшы аднолькавага рамяства, застаўся ў іх і рабіў; бо рамяством іхным было гатаваць буданы.
4 Кажную ж сыботу ён разважаў у бажніцы і пераконаваў Жыдоў а Грэкаў.
5 А як зышлі з Македоні Сіла а Цімох, Паўла, ацяжараны ў духу словам, урочыста сьветчыў Жыдом, што Ісус ё Хрыстос.
6 Але як яны працівіліся й блявузґалі, ён атрос адзецьце свае й сказаў ім: «Кроў ваша на галаву вашу; я чысты; адгэтуль пайду да паган».
7 І, адышоўшы стуль, прышоў да дому аднаго чалавека, на ймя Юст, што сьціў Бога, каторага дом стыкаўся з бажніцаю.
8 Крысп жа, начэльнік бажніцы, уверыў у Спадара з усім домам сваім, і шмат хто з Корынцян, слухаючы, уверылі й ахрысьціліся.
9 Спадар жа сказаў у відзені ночы Паўлу: «Ня бойся, але кажы і не змаўкай;
10 Бо Я з табою, і ніхто ня ўкрыўдзе цябе; бо ў Мяне шмат людзёў у гэтым месьце».
11 І ён заставаўся год а шэсьць месяцаў, вучачы іх слова Божага.
12 А як Ґалё быў праконсулам ув Ахаі, Жыды згодна паўсталі на Паўлу і прывялі яго да трыбуналу,
13 Кажучы: «Гэты пераконуе людзёў сьціць Бога супроці Закону».
14 Як жа Паўла хацеў адчыніць вусны, Ґалё сказаў Жыдом: «Жыды! калі б запраўды была якая крыўда, альбо выступнасьць, я цярпеў бы вас.
15 Але калі будзе сьпярэчка праз слова а ймёны а Закон вашы, разглядайце самы: я не манюся быць судзьдзёю ў гэтым».
16 І прагнаў іх ад суду.
17 А ўсі Грэкі, схагііўілы Сосьфена, начэльніка бажніцы, білі яго перад трыбуналам; і Ґалё ані не парушаўся гэтым.
18 Паўла ж, пабыўшы яшчэ шмат дзён, разьвітаўся з братамі і паплыў да Сыры, — і зь ім Прыськіла а Аквіла, — агаліўшы галаву ў Кенхрэях, бо ўчыніў абятніцу.
19 Прыбыўшы да Ефэсу, пакінуў іх там, сам жа, увыйшоўшы да бажніцы, даводзіў Жыдом.
20 А як яны прасілі яго пабыць даўжэй, ён не згадзіўся,
21 Але разьвітаўся зь імі, кажучы: «Я маю канечне сьвяткаваць надыходзячае сьвята ў Ерузаліме; да вас ізноў зьвярнуся, калі будзе Божая воля»; і адплыў зь Ефэсу (Аквіла ж а Прыськіла засталіся ў Ефэсе).
22 Высеўшы ў Цэсарэі, ён прышоў, паздароваў царкву і зышоў да Антыёхі.
23 Правёўшы там якісь час, адышоў і хадзіў зь месца да месца з парадку па краю Ґаляцкім а Фрыґі, мацнячы ўсіх вучанікаў.
24 І якісь Жыд, на ймя Аполёс, родам із Аляксандры, муж вымоўны, моцны ў Пісьме, прыбыў да Ефэсу.
25 Ён быў навучаны дарогі Спадаровае і, палаючы духам, гукаў а вучыў дакладна празь Ісуса, знаючы толькі хрэст Яанаў.
26 І ён пачаў адважна гукаць у бажніцы. Паслухаўшы яго, Прыськіла а Аквіла прынялі яго і дакладней зьясьнілі яму Дарогу Спадарову.
27 І як ён маніўся йсьці да Ахаі, браты пісалі да вучанікаў, сьхінаючы іх сардэчна прыняць яго; і ён, прышоўшы туды, шмат памагаў тым, што ўверылі пераз ласку;
28 Бо ён прынародна моцна зьбіваў цьверджаньні жыдоўскія, даводзячы Пісьмом, што Ісус быў Хрыстос.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі, 18 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.