1 Як пастаноўлена было плысьці нам да Італі, перадалі Паўлу й некатрых іншых вязьняў сотніку палку Аўґуставага, наймя Юль.
2 Тады, узышоўшы на караб адраміцкі, каб плысьці ля местаў аскіх, мы паплылі. З намі быў Арыстарх Македонянін із Салуня.
3 Назаўтрае прыбылі да Сыдону. Юль жа абходзіўся з Паўлам добра і дазваляў яму хадзіць да прыяцеляў, каб апекаваліся ім.
4 І, выплыўшы стуль, плылі ля Кіпры, бо вятры былі праціўныя.
5 І, пераплыўшы мора супроці Кілікі а Памфілі, прыбылі да Міры Ліцкае.
6 Там сотнік знайшоў караб аляксандрыскі, што плыў да Італі, і пасадзіў нас на яго.
7 І памалу плывучы шмат дзён, і ледзь даплыўшы супроці Кніда — вятры ня прыялі нам — мы даплылі аж да Крыту ля Сальмона.
8 І, плывучы зь цяжкасьцяй міма яго, прыбылі на адно месца, званае Добрая Прыстань, ад каторае было блізка места Лясэя.
9 І мінула шмат часу, і плаўба была ўжо небясьпечная, бо й пост ужо мінуў, дык Паўла радзіў,
10 Кажучы ім: «Мужы, я бачу, што плаўба будзе із шкодаю а зь вялікаю стратаю ня толькі накладу а караблю, але таксама нашаму жыцьцю».
11 Сотнік, адылі, валей верыў штырніку а собсьніку карабля, чымся сказанаму Паўлам.
12 А як Прыстань ня была прытарнавана да зімаваньня, бальшыня радзіла плысьці стуль, каб, калі магчыма, як-колечы дасягчы Фэніку Крыцкага, ськіраванага на паўночны ўсход і паўднявы ўсход, і перазімаваць.
13 А як лагодна павеяў паўднявы вецер, думалі, што дасяглі мэты, паднялі калатоўку й паплылі ўздоўж Крыту, блізка берагу.
14 Але неўзабаве ўдырыў у яго гураґан, званы эўроклідон.
15 І як караб схапіла, ён ня мог працівіцца ветру, і мы аддаліся яму й панесьліся.
16 І, набегшы зь ветрам на абточак, званы Кляўда, мы ледзь маглі кіраваць, каб удзяржаць лодку;
17 Сьцягнуўшы яе, ужывалі сяродкаў абвязаваць караб; тады, баючыся, каб не набегчы на Сырт, спусьцілі ветразі і гэтак насіліся.
18 І, як бура нас кідала, назаўтрае выкідаґлі наклад.
19 А пазаўтра сваімі рукамі выкідалі карабельныя снасьці.
20 Ані сонца, ані зоры не паказаваліся шмат дзён, і немалая бура напірала на нас; наапошку ўся надзея ратунку шчэзла.
21 І як доўга ўзьдзержаваліся ад ежы, тады Паўла, стаўшы пасярод іх, сказаў: «Мужы, надабе было паслухаць мяне і не адплываць ад Крыту, і ня мелі б гэтае шкоды ані страты.
22 А цяпер раджу вам асьмеліцца, бо ня будзе страты жыцьця каго-колечы з вас, адно карабля:
23 Бо стаў ля мяне гэтае ночы Ангіл Бога, Чый я і Катораму служу, кажучы:
24 "Ня бойся, Паўле, ты маеш стаць перад цэсарам, і вось, Бог падараваў цябе ўсімі тымі, што плывуць із табою".
25 Затым, мужы, асьмельцеся, бо я веру Богу, што будзе так, як імне сказана.
26 Але мы маем наткнуцца на нейкі абток».
27 І як мінула чатырнанцатая ноч, як мы былі ношаны па Адры, каля поўначы, плаўбіты дапушчалі, што бліжацца да яко-колечы зямлі.
28 І, памераўшы глыбіню, знайшлі дваццаць сажняў; а крыху далей, ізноў памераўшы, знайшлі пятнанцаць сажняў.
29 Баючыся, каб ня лучыць на скальныя меецы, кінулі із штырна чатыры калатоўкі і нецярпліва чакалі дня.
30 Як жа плаўбіты, манючыся ўцячы з карабля, спусьцілі на мора лодку пад прыклепам, быццам хочуць кінуць калатоўкі зь пераду,
31 Паўла сказаў сотніку а жаўнерам: «Калі гэтыя не застануцца на караблю, вы ня можаце ўратавацца».
32 Тады жаўнеры адцялі паварозы лодкі, і яна апала.
33 І на додніцы Паўла ўмаўляў іх ізьесьці, кажучы: «Сядні чатырнанцаты дзень, як вы, у спадзяваньню, застаіцеся бязь ежы, нічога не паспытаўшыся.
34 Затым прашу вас ізьесьці: гэта паможа ратунку вашаму, бо ані волас із галавы вашае ні ў кога не загіне».
35 І, сказаўшы гэта, узяў хлеб, і, падзякаваўшы Богу, у прытомнасьці ўсіх разламіў, і пачаў есьці.
36 Тады ўсі, асьмеліўшыся, пачалі есьці.
37 Было ж усіх нас на караблю дзьвесьце семдзясят шэсьць душ.
38 І, пад’еўшы, палягчалі караб, выкідаючы пшонку ў мора.
39 І, як разаднела, зямлі не пазналі, адно ўгледзелі нейкую затоку із спусклястым берагам, да каторае й наважылі, калі магчыма, ськіраваць караб.
40 І, выцягнуўшы калатоўкі, паплылі па мору; у тым самым часе, разьвязаўшы паварозы штырна і падняўшы малую ветразь ізь ветрам, ськіраваліся да берагу.
41 І як лучылі на тое месца, ідзе два моры сходзяцца, караб спыніўся на мельстыні. Пярэдні канец карабля, удырыўшыся, стаў нярухома, зад жа ламіўся сілаю хваляў.
42 Жаўнеры зрадзіліся забіць вязьняў, каб хто-колечы, выплыўшы, ня ўцёк.
43 Але сотнік, манячыся выратаваць Паўлу, забараніў ім гэты заме́р і казаў умеючым плаваць кінуцца першым, каб выплысьці на зямлю.
44 Засталыя ж некатрыя на дошках, некатрыя на кавалках карабля; і гэтак сталася, што ўсі выратаваліся на зямлю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі, 27 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.