1 За пяць жа дзён прышоў найвышшы сьвятар Ананя із старцамі а зь якімсь прамоўцам Тэртулям, каторыя паведамілі вайводу праз Паўлу.
2 Як яго пагукалі, Тэртуль пачаў вінаваць кажучы: «Шмат супакою адзержуем перазь цябе, і палепшаньні прыходзяць гэтаму народу ад твае абачлівасьці, —
3 Мы ў вусім і ўсюдых сардэчна прыймаем гэта, найдабрачэсьліўшы Хвэліксе, зь усёй падзякаю.
4 Але каб лішне доўга не задзержаваць цябе, калі ласка, выслухай нас коратка із свае бачнасьці.
5 Бо, знайшоўшы, што гэты чалавек — болька, і падвучае да бунту ўсіх Жыдоў па сьвеце, і кіраўнік сэкты назарэцкае,
6 Каторы важыўся нават збудзеніць сьвятыню, мы яго нялі і судзілі подле права свайго;
7 Але тысячнік Ліс, прышоўшы, зь вялікім усілствам адабраў яго з рук нашых,
8 Расказаўшы пазоўнікам прыйсьці да цябе. Ты можаш сам, выпытаўшы, даведацца напэўна, у чым мы яго вінуем».
9 І Жыды таксама прылучыліся да жалабы, пацьвердзіўшы, што гэта было так.
10 Але Паўла, як вайвода кіўнуў яму гукаць, адказаў: «Ведаючы, што даўгія гады ты быў судзьдзёю народу гэтага, я тым свабадней хачу бараніцца ў сваёй справе.
11 І ты можаш балей даведацца, што адгэнуль, як я прышоў на паклон да Ерузаліму, няма больш за двананцаць дзён.
12 І не засьпелі яны мяне, каб я сьперачаўся зь кім, і ня зьбіраў я гурбы ані ў бажніцах, ані ў месьце;
13 І ня могуць давесьці таго, у чым цяпер вінуюць мяне.
14 Але ў тым прызнаюся табе, што ў тэй Дарозе, каторую яны завуць сэктаю, я служу Богу айцоў сваіх, верачы ўсяму подле Закону і ўсяму ў прароках запісанаму,
15 Маючы надзею ў Богу, што будзе ўскрысеньне справядлівых і несправядлівых, чаго й самы яны чакаюць.
16 Затым я таксама руплюся мець у вусім сумленьне беззаганнае перад Богам і людзьмі.
17 Па шмат гадох я прыбыў, прыносячы ўбожыну народу свайму й аброкі.
18 Тады знайшлі мяне ачышчанага ў сьвятыні, ня з гурбаю ані замятнёю; але некаторыя Жыды з Азі,
19 Каторыя мелі б стаць перад табою і абвінаваць, калі маюць штось супроці мяне.
20 Альбо няхай яны самы скажуць, што за бяспраўе знайшлі ў імне, як я стаяў перад сынэдрыёнам,
21 Хіба што да слова, каторае я гукнуў, стоячы памеж іх: "Я суджаны сядні вамі за ўскрысеньне зь мертвых".»
22 І, выслухаўшы гэта, Хвэлікс адклаў ім, кажучы: «Каб праз гэту Дарогу дакладней даведацца, рассуджу вашу справу, як тысячнік Ліс прыедзе».
23 І расказаў сотніку сьцерагчы яго, і палягчыць яму, і не бараніць нікому із сваіх ягоных слугаваць яму і давядацца да яго.
24 За колькі дзён Хвэлікс, прыбыўшы з Друзілаю, жонкаю сваёй, каторая была Жыдзіца, паслаў па Паўлу і слухаў яго што да веры ў Хрыста.
25 І як ён разважаў праз справядлівасьць а ўзьдзержлівасьць а будучы суд, Хвэлікс, зьлякаўшыся, адказаў: «Цяпер ідзі, у дагодным часе пашлю па цябе».
26 У тым самым часе ён спадзяваўся, што Паўла дасьць яму грошы; затым пасылаў па яго часьцей і гутарыў зь ім.
27 Як мінулі два гады, наступнікам Хвэліксавым стаў Порц Фэст. Хочучы дагадзіць Жыдом, Хвэлікс пакінуў Паўлу ў вязьніцы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі, 24 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.