Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Дзеі, 24 Дзеі Апосталаў, 24 глава

1 А праз пяць дзён прыйшоў архірэй Гананя з старэйшынамі ды з нейкім рытарам Тэртуллам, якія выклалі правіцелю абвінава́чаньні супраць Паўлы.
2 Калі ж ён (Паўла) быў пакліканы, Тэртулл пачаў (яго) вінаваціць, гаворачы: дазнаючы праз цябе вялікі супакой і дабрабыт, што аказаны народу гэтаму тваім адумам,
3 заўсёды і ўсюды прымаем (гэта), вяльможны Хвэліксе, з усёю ўдзячнасьцяй.
4 Але, каб табе шмат ня дакучаць, прашу цябе коратка выслухаць нас (паводля) ласкавасьці тваёй.
5 Бо знайшоўшы, што мужчына гэты (ёсьць) зараза, ды будзіцель бунту сярод усіх жыдоў на (усенькім) сьвеце і зачыншчык Назарэйскай гарэзіі,
6 які і Сьвятыню спрабаваў зьняважыць, якога (мы) і схапілі і хацелі судзіць паводля нашага Закону.
7 Але прыйшоў тысячнік Лізі (ды) зь вялікім гвалтам забраў (яго) із нашых рук,
8 загадаўшы абвінаваўцам ягоным ісьці да цябе. Ад яго (ты) сам зможаш, расьследаваўшы, даведацца аб усім тым, у чым мы вінавацім яго.
9 Пагадзіліся ж і жыды, пацьвярджаючы, што гэта так і ёсьць.
10 Паўла ж, як правіцель даў яму знак гаварыць, адказаў: многа гадоў зьяўляешся ты судзьдзёю народу гэтага, ведаючы гэта, я буду сьмела бараніцца ў (справе) маёй.
11 Ты можаш даведацца, што ня больш як дванаццаць дзён назад, прыйшоў я пакланіцца ў Ярузалім.
12 І ані ў Сьвятыні, ані ў сынагогах, ані ў месту ня знайшлі мяне, хоць з кім спрачаючыся ці бунтуючы народ,
13 і ня могуць даказаць адносна мяне таго, у чым цяпер вінавацяць мяне.
14 А ў тым прызнаюся табе, што на шляху, які (яны) называюць гарэзіяй, я служу гэтак Богу ба́цькаў, веручы ўсяму, што згодна з Законам і напісана ў Прарокаў,
15 маючы надзею на Бога, што мае быць ускрасеньне мёртвых, і праведных і няправедных, чаго і самі яны чакаюць.
16 Пагэтаму я і сам (моцна) стараюся мець заўсёды чыстае сумленьне перад Богам і людзьмі.
17 Цераз многа гадоў прыйшоў я чыніць дораньні народу майму і ахвяры,
18 (і) на гэтым знайшлі мяне ачышчаным у Сьвятыні нікаторыя жыды з Азіі, ня з натоўпам ды ня з узварушэньнем;
19 якім трэба было быць прад табою і вінаваціць (мяне), калі б нешта супраць мяне мелі.
20 Або самі гэтыя няхай скажуць, ці знайшлі ўва мне які грэх, як я стаяў перад сынэдрыёнам,
21 апрача аднаго гэнага голасу, што (я) крыкнуў, стоючы сярод іх: за ўскрасеньне мёртвых сёньня я судзімы вамі.
22 Пачуўшы ж гэтае Хвэлікс адклаў (справу) іхнюю, сказаўшы: як прыйдзе тысячнік Лізі, дакладней разьведаўшы аб шляху гэтым, разгледжу справу вашую.
23 І загадаў сотніку сьцерагчы Паўлу і ня абмяжоўваць яго, і ня забараняць нікому зь ягоных блізкіх служыць яму ці прыходзіць да яго.
24 А праз некалькі дзён Хвэлікс прыйшоўшы з Друзіллаю, жонкаю сваёю, што была жыдоўка, паклікаў Паўлу і слухаў яго аб веры ў Хрыста.
25 А як той гаварыў аб справядлівасьці і ўзьдзяржаньні ды аб судзе, што мае быць, дык Хвэлікс, спалохаўшыся, адказаў: цяпер (годзе), ідзі, як выбяру час паклічу цябе.
26 І ў той жа час спадзяваўся, што дастане грошы ад Паўлы, каб звольніў яго, дык часта заклікаючы яго гутарыў зь ім.
27 А як споўніліся два гады, Хвэлікс прыняў заступніка, Поркія Хвэста; жадаючы ж зьявіць ласку да жыдоў Хвэлікс пакінуў Паўлу ў путах.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 24 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.