Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Дзеі, 9 Дзеі Апосталаў, 9 глава

1 А Саўл яшчэ дыхаючы пагрозай ды забойствам на вучняў Госпада прыйшоўшы да архірэя,
2 выпрасіў у яго пісьмы ў Дамаск да сынагогаў каб, калі знойдзе каго-небудзь з тых што ідуць шляхам (вучэньня Хрыстовага) і мужчын і жанчын зьвязаць і прыводзіць у Ярузалім.
3 Калі ж (ён) ішоў, сталася яму на падыходзе да Дамаску зьнячэўку абняло яго сьвятло зь неба;
4 і, паваліўшыся на зямлю, пачуў голас, які гаварыў яму: Саўл, Саўл, чаму перасьледуеш Мяне?
5 (Ён) жа сказаў: Хто Ты, Госпадзе? А Госпад сказаў: Я ёсьць Ісус, Якога Ты перасьледуеш. Цяжка табе ісьці супраць ражна.
6 А (ён), дрыжучы ад страху, сказаў: Госпадзе! што (Ты) загадваеш мне зрабіць? А Госпад яму: устань ды ідзі да места, і будзе сказана табе, што табе трэба рабіць.
7 А мужчыны што ішлі разам зь ім стаялі аслупянеўшы, чуючы голас але нікога ня бачачы.
8 А Саўл быў падняты зь зямлі, і расплюшчанымі вачамі сваімі нікога ня бачыў. Дык павёўшы яго за руку́ прывялі ў Дамаск.
9 І быў (ён) тры дні нябачучым, і ня еў і ня піў.
10 Быў жа ў Дамаску адзін вучань на імя Гананя. І сказаў яму Госпад у зьяве: Гананя! Ён жа сказаў: вось я Госпадзе!
11 А Госпад да яго: устаўшы ідзі на вуліцу называную Простай і знайдзі ў доме Юды тарсяніна на імя Саўл, бо вось ён моліцца.
12 І ўбачыў у зьяве мужчыну на імя Гананя, які ўвайшоў і ўсклаў на яго руку́ каб (ён) ізноў убачыў.
13 А Гананя (ж) адказаў: Госпадзе! ад многіх я чуў пра мужчыну гэтага, колькі ліха ён зрабіў сьвятым Тваім у Ярузаліму;
14 дый тутака мае ўладу ад архірэяў зьвязаць усіх, хто прызывае Імя Тваё.
15 Госпад жа сказаў яму: ідзі, бо ён ёсьць выбраная Мне судзіна, каб несьці Імя Маё перад паганамі і валадарамі, і сынамі Ізраэля,
16 бо Я пакажу яму, колькі ён мусіць перацярпець за Імя Маё.
17 І пайшоў Гананя і ўвайшоў у дом, і, усклаўшы на яго ру́кі, сказаў: Саўле, браце! мяне паслаў Госпад, Ісус, што зьявіўся табе на дарозе па якой ты ішоў, каб ты ізноў празе́рыў і напо́ўніўся Духам Сьвятым.
18 І ўраз жа нібы луска́ з вачэй яму апа́ла, і (ён) ізноў ураз жа празерыў і ўстаўшы быў ахрышчаны
19 і паеўшы, узмацаваўся. І прабыў Саўл некалькі дзён з вучнямі што, (былі) у Дамаску.
20 І няўзабаве (ён) пача́ў абвяшчаць у сынагогах Хрыста, што Ён ёсьць Сын Бога.
21 І ўсе тыя, што чулі зьдзіўляліся і казалі: няўжо ж гэта той самы, што загубіў у Ярузаліме прызываючых Імя гэтае? Дый сюды прыйшоў дзеля таго каб іх, зьвязаўшы, прыве́сьці да архірэяў.
22 А Саўл больш умацоўваўся ды бянтэжыў жыдоў, што жылí ў Дамаску даводзячы, што Гэты ёсьць Хрыстос.
23 А як мінула даволі часу жыды ўчынілі змову забіць яго.
24 Але Саўлу стала вядома змова іхняя: што (яны) пільнавалі дзень і ноч каля брамы каб забіць яго.
25 Але вучні ўзяўшы яго ўначы спусьцілі праз мур у карзіне.
26 Саўл жа, зьявіўшыся ў Ярузаліме, намагаўся прыстаць да вучняў, але ўсе баяліся яго, ня веручы, што ён ёсьць вучань.
27 Але Барнаба ўзяўшы яго прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як на дарозе (ён) убачыў Госпада, і што (Ён) сказаў яму, і як (ён) у Дамаску адважна прапаведаваў у Імя Ісусавае.
28 І быў (ён) ра́зам зь імі ўваходзячы і выходзячы ў Ярузаліме
29 і адважна прапаведуючы ў Імя Госпада Ісуса; абвяшчаў жа і спрачаўся з элліністамі; а тыя маніліся забіць яго.
30 А браты даведаўшыся правялі яго ў Кесару ды адаслалі яго ў Тарс.
31 А цэрквы па ўсёй Юдэі ды Галілеі ды Самары мелі супакой, будучы будаванымі ды ходзячы ў страху Госпада ды ў суцяшэньні Сьвятога Духа, памнажаліся.
32 Сталася ж: Пётра абыходзячы ўсіх прыйшоў і да сьвятых, што жылі ў Лідзьдзе.
33 Знайшоў жа (ён) там аднаго чалавека на імя Энэй, які восем гадоў ляжаў у пасьцелі, бо быў спаралізава́ны.
34 І Пётра сказаў яму: Энэй! аздараўляе цябе Ісус Хрыстос; устань ды пасьцялі сабе сам. І (ён) адразу ўстаў.
35 І ўбачылі яго ўсе, што жылí ў Лідзьдзе ды ў Сароне, якія і навярнуліся да Госпада.
36 У Іоппе ж была́ адна вучаніца, на імя Тавіта што ў перакладзе вымаўляецца Са́рна. Яна была́ поўная добрых учынкаў ды рабіла (шмат) міласьцінаў.
37 Сталася ж у тыя дні: заняду́жаўшы яна паме́рла. Яе памылі і палажылі ў верхнім пакоі.
38 А Лідда знаходзіцца нідалёка ад Іоппы. Вучні пачуўшы, што Пётра знаходзіцца ў ёй, пасла́лі да яго двух мужчын просячы ня марудзячы прыйсьці да іх.
39 І Пётра устаўшы пайшоў зь імі; і як ён прыйшоў завялі яго ў верхні пакой, і сталі перад ім усе ўдовы пла́чучы і пака́зуючы вопраткі і адзежы якія спраўляла Сарна жывучы разам зь імі.
40 Дык Пётра выслаўшы вонкі ўсіх укленчыўшы памаліўся і зьвярнуўшыся да цела сказаў: Тавіта устань! І яна расплюшчыла вочы свае і ўбачыўшы Пётру села.
41 Падаўшы ёй руку́, ён падняў яе. І паклікаўшы сьвятых ды ўдоў паставіў яе жывой.
42 І сталася ведамым (гэта) па ўсёй Іоппе, і многія паверылі ў Госпада.
43 І сталася, што ён працяглы час знаходзіўся ў Іоппе ў нейкага Сымона гарбара.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 9 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.