Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Дзеі, 12 Дзеі Апосталаў, 12 глава

1 А ў той час кароль Гірад падняў ру́кі, каб мучыць нікаторых із царквы.
2 А Якуба, брата Яанавага, забіў ме́чам.
3 І ўбачыўшы, што гэта прыемна жыдом, дадаў схапіць і Пятра, — а былí дні праснакоў, —
4 дык злавіўшы яго, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў сьцерагчы яго, манючыся пасьля Пасхі вывясьці яго народу.
5 Гэтак вось Пятра пільнавалі ў вязьніцы, а царква рупліва малілася за яго Богу.
6 Калі ж Гірад манíўся вывясьці яго, у тую ноч Пётра спаў паміж двума жаўнерамі апутаны двума ланцуга́мі, ды перад дзьвярыма вартаўнікі пільнавалі вязьніцу.
7 І вось Ангел Госпада стануў перад (ім), і сьвятло азарыла вязьніцу. І ткнуўшы Пятра ў бок разбудзіў яго кажучы: устань хутчэй! І звалíліся з рук ягоных ланцугі.
8 І сказаў яму Ангел: падперажыся і падвяжы пасталы твае. Зрабіў і гэта. І кажа яму: надзень вопратку тваю і ідзі за мно́ю.
9 І выйшаўшы ішоў за ім. Ды ня ведаў, ці праўда тое, што сталася праз Ангела, а думаў, (што) бачыць уяву.
10 Мінуўшы ж першую і другую варту яны падыйшлі да жалезнай брамы, што вяла да места, якая сама сабою расчынілася ім. І, выйшаўшы, яны прайшлі адну вуліцу калі Ангел зьнячэўку зьнік ад яго.
11 І Пётра прыйшоўшы да сябе сказаў: цяпер ведаю запраўды, што Госпад паслаў Ангела Свайго і вырваў мяне із рукі Гірада ды ад усяго, чаго чакаў народ жыдоўскі.
12 І аглядзеўшыся прыйшоў да дому Марылі, маці Яана, якога зва́лі Маркам, дзе многія сабраліся і маліліся.
13 І калі Пётра пасту́каўся ў бра́му, падыйшла паслухаць служанка на імя Ро́да,
14 і, пазнаўшы голас Пётры, ад радасьці ня адчыніла брамы а, убегшы, абвясьціла, што Пётра стаіць каля брамы.
15 А тыя сказа́лі ёй: ты ашале́ла. Але яна настойвала, што гэта так. Яны ж казалі: гэта Ангел ягоны.
16 Пётра ж до́ўжыў сту́кацца. Калі ж адчынілі, убачылі яго і здуме́ліся.
17 І даўшы знак рукою каб маўчалі расказаў ім, як Госпад вывеў яго із вязьніцы. І сказаў: павядомце аб гэтым Якубу і братом. І, выйшаўшы, пайшоў у другое мейсца.
18 Калі ж настаў дзень, сярод жаўнераў узьняла́ся вялíкая трывога: што ста́лася зь Пятром?
19 Гірад жа пашукаўшы і ня знайшоўшы яго, асудзіў вартаўнікоў і загада́ў сказьніць (іх). І перабраўшыся зь Юдэі ў Кесару застава́ўся (там).
20 А Гірад быў моцна разгневаны на тырыйцаў і сіданíйцаў. А яны змо́віўшыся прыйшлі да яго і схіліўшы (на свой бок) Уласта, пасьце́льніка каралеўскага прасілі міру, бо іхняя краіна кармíлася ад каралеўскай.
21 У вызначаны ж дзень Гірад, апрануўшыся ў каралеўскія шаты і сеўшы на судзейскім пасадзе (перад людзьмі), прамаўляў да іх,
22 а народ крычаў: голас Бога, а ня чалавека!
23 Ангел жа Госпада зьнячэўку паразíў яго за тое, што ня аддаў хвалы Богу і, зае́дзены чарвякамі, (ён) сканаў.
24 А Слова Бога расло і памнажа́лася.
25 А Барнаба і Саўл, выканаўшы служэньне, пайшлі назад зь Ярузаліму (у Антыёху), узяўшы з сабою таксама і Яана, званага Маркам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 12 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.