1 Павал, Апостал ня ад людзей і ня праз чалавека, але праз Ісуса Хрыста і Бога Бацьку, Які ўскрасіў Яго зь мёртвых,
2 і ўсе браты, што са мною — цэрквам Галятыі;
3 Багадаць вам і мір ад Бога Ба́цькі і Госпада нашага Ісуса Хрыста,
4 Які аддаў Сябе за грахі нашыя, каб выбавіць нас ад цяперашняга ліхога веку, паводля волі Бога і Бацькі нашага,
5 Якому слава ў вяках вякоў. Амін.
6 Я дзіўлюся, што вы так хутка пераходзіце ад (Эвангельля), якое прыклікала вас Багадацьцю Хрыста, да другога «эвангельля»,
7 якое ня ёсьць іншае («эвангельле»), але толькі ёсьць нікаторыя (людзі), якія зводзяць вас і хочуць сказіць Эвангельле Хрыста.
8 Але, нават калі мы, альбо Ангел зь Неба стаў бы дабравесьціць вам насуперак таму, што мы вам абвясьцілі, хай будзе анатэма.
9 Як раней мы сказалі, і цяпер ізноў кажу: калі хто вам дабравесьціць насуперак таму, што вы прынялі, хай будзе анатэма.
10 Дык цяпер я ў людзей шукаю зычлівасьці ці ў Бога? Ці людзям стараюся дагаджаць? Калі б я ўсё яшчэ дагаджаў людзям, то ня быў бы рабом Хрыста.
11 Дык тлума́чу вам, браты, што Эвангельле, якое я вам абвясьціў, ёсьць ня ад чалавека;
12 бо я прыняў яго ня ад чалавека і ня быў навучаны (чалавекам), але (прыняў) праз адкрыцьцё Ісуса Хрыста.
13 Вы чулі аб маім ранейшым ладзе жыцьця ў юдэйстве, што я вельмі жорстка перасьледаваў царкву Бога і вынішчаў яе,
14 і выпераджаў у юдаізьме шмат каго з равесьнікаў у родзе маім, будучы празьмерным рупліўцам маіх ба́цькаўскіх пераданьняў.
15 Калі ж Богу, Які выбраў мяне ад улоньня маткі маёй і прыклікаў (мяне) праз Багадаць Сваю, стала заўгодна
16 адкрыць ува мне Сына Свайго, каб я дабравесьціў Яго сярод паганаў, дык я адразу ня стаў раіцца з целам і крывёю
17 і ня пайшоў у Ярузалім да тых, што былі раней за мяне Апосталамі, але пайшоў у Арабію і зноў вярнуўся ў Дамаск.
18 Потым, пасьля трох гадоў, пайшоў я ў Ярузалім пазнаёміцца зь Пётрам і прабыў у яго дзён пятнаццаць.
19 А нікога другога з Апосталаў я ня бачыў, акрамя Якуба, брата Госпада.
20 А што пішу вам, дык (пішу) перад Богам, ня ілгу.
21 А пасьля прыйшоў я ў землі Сырыі і Кілікі,
22 цэрквам Хрыстовым у Юдэі з твару я быў няве́дамы,
23 толькі чулі яны: «Той, хто некалі нас перасьледаваў, цяпер дабравесьціць веру, якую некалі зьнішчаў»;
24 і славілі за мяне Бога.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Пасланьне Апостала Паўлы да галятаў, 1 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020