Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да галятаў 4 Да галятаў 4 раздзел

1 Але я кажу: на ўвесь час, пакуль спадкаемец зьяўляецца няпаўналетнім, ён нічым ня адрозьніваецца ад раба, хаця і зьяўляецца гаспадаром усяго;
2 але пад апякунамі і аканомамі ён знаходзіцца аж да тзрміна, які вызначыў бацька.
3 Гэтак і мы, пакуль былí дзяцьмі, былі паняволены стыхіямі гэтага сьвету;
4 а як прыйшла паўната часу, дык паслаў Бог Сына Свайго, Які быў народжаны ад жанчыны і стаў пад Законам,
5 каб адкупіць тых, што пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне.
6 І таму, што вы — сыны, дык паслаў Бог Духа Сына Свайго ў сэрцы вашыя, Які галосе: «Абба, Та́тачка!»
7 Так што ты ўжо ня раб, але сын; а калі сын, дык і спадкаемец Бога праз Хрыста.
8 Але тады, калі яшчэ ня ведалі Бога, вы служылі тым, якія ў сапраўднасьці ня богі.
9 Але цяпер пазнаўшы Бога, а лепей: пазнаныя Богам, навошта ізноў навяртаецеся да немачных і бедных стыхіяў, якім ізноў нанава хочаце служыць?
10 Вы пільнуецеся дней і месяцаў, і часоў, і гадоў.
11 Баюся за вас, ці ня марна я працаваў у вас.
12 Прашу вас, браты, будзьце як я, таму што і я, як вы. Вы нічым мяне ня пакрыўдзілі:
13 Вы ведаеце, што ў мінулы раз я абвясьціў вам Эвангельле ў немачы цела,
14 і вы ня пагрэбавалі і ня пага́рдзілі мною пры выпрабаваньні маім у целе маім, але прынялі мяне, як Ангела Бога, як Хрыста Ісуса.
15 Як жа вы былі шчасьлівымі! І сьведчу вам, што, калі б гэта было магчымым, вы бы, вырваўшы вочы свае, адда́лі б іх мне.
16 Дык няўжо я стаў вашым ворагам, ка́жучы вам праўду?
17 Рупяцца аб вас ня з добрым (намерам), але хочуць вас адвярнуць, каб вы ру́піліся аб іх.
18 Ле́пей для вас ру́піцца аб добрым заўсёды, а ня толькі ў маёй прысутнасьці ў вас.
19 Дзеткі мае, з-за якіх я ізноў цярплю мукі нараджэньня, пакуль ня будзе выяўлены ў вас Хрыстос!
20 Хацеў бы я быць зараз у вас і зьмяніць голас мой, таму што я ў разгубленасьці аб вас.
21 Скажэце мне тыя, што хочаце жыць пад Законам: хіба́ вы Закону ня слухаецеся?
22 Бо напісана: Абрагам меў двух сыноў: аднаго ад рабыні і аднаго ад вольнай.
23 Але, які ад рабыні, той народжаны па целу; а які ад вольнай — праз абяцаньне.
24 Гэта ёсьць алегарычнае выказваньне. Бо гэта ёсьць два Запаветы: адзін — ад гары Сінай, які нараджае ў рабства, і які ёсьць Ага́ра,
25 бо Ага́ра ёсьць гара Сінай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ярузаліму, што знаходзіцца ў рабстве зь дзецьмі сваімі;
26 а вышэйшы (нябесны) Ярузалім ёсьць вольны, які ёсьць маткай усім нам.
27 Бо напісана: «узьвесяліся, няплодная, якая ня можа нарадзіць; усклікні і закрычы, якая ня мучыцца ад дзетанараджэньня; таму што пакінутая мае многа больш дзяцей, чым тая, што мае мужа».
28 Мы ж, браты, паводля Ісаку зьяўляемся дзецьмі абяцаньня.
29 Але, як тады той, што народжаны па целу, гнаў таго, што (народжаны) па духу, так і цяпер.
30 Але што гаворыць Пісаньне? «Выгані рабыню і сына ейнага, бо ня будзе спадкаемцам сын рабыні разам з сынам вольнай».
31 Так што, браты, мы зьяўляемся дзецьмі ня рабыні, але вольнай.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Апостала Паўлы да галятаў, 4 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да галятаў 4 раздзел в переводах:
Да галятаў 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.