Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да галятаў 3 Да галятаў 3 раздзел

1 О, няразумныя галяты! хто вас зачараваў, каб ня карыцца праўдзе, у якіх перад вачамі Ісус Хрыстос быў выяўлены так, быццам быў раскрыжаваны паміж вамі?
2 Гэтае толькі хачу даведацца ад вас: ці праз учынкі Закону вы атрымалі Духа ці ад пачутага ў веры?
3 Як гэта вы настолькі атупелі, што пачаўшы паводля духу, цяпер заканчваеце паводля цела?
4 І няўжо марна вы так многа перацярпелі? Калі б і сапраўды толькі марна!
5 Але Той, Хто дае вам Духа і чыніць цуды між вамі, ці праз учынкі Закону (робіць гэта), ці паводля паслушэнства ў веры?
6 Як Абрагам паверыў Богу, і гэта было залічана яму ў праведнасьць,
7 так і вы ведайце, што тыя, каторыя ад веры, гэтыя ёсьць сыны Абрагама.
8 І Пісаньне, прадбачачы, што Бог апраўдвае паганаў паводля веры, прадве́сьціла Абрагаму: «у табе будуць багаславёны ўсе народы».
9 Так што тыя, якія паводля веры, зьяўляюцца багаславёнымі разам зь верным Абрагамам.
10 Бо ўсе, хто жыве паводля дзеяў Закону, знаходзяцца пад пракляцьцем. Бо напісана: «пракляты ўсякі, хто ня доўжыць ва ўсім паступаць так, як напісана ў скрутку Закону».
11 Таму што Законам ніхто ня бывае апраўданым перад Богам; таму ясна, што праведны па прычыне веры жыў будзе.
12 А Закон ня дзейнічае на аснове веры; але чалавек, які выконвае яго, жыў будзе ім.
13 Хрыстос адкупіў нас ад пракляцьця Закону, стаўшыся за нас пракляцьцем, бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве»,
14 каб багаславеньне Абрагама ў Хрысьце Ісусе сталася на паганаў, каб абяцаньне Духа атрымаць нам праз веру.
15 Браты! кажу як чалавек: нават чалавекам зацьверджаны запавет ніхто ня адкідае або ня дадае (да яго).
16 А абяцаньні былі дадзены Абрагаму і Насеньню ягонаму. Бог ня кажа: «і нашчадкам», як бы пра многіх, але як пра Аднаго: «і Насеньню твайму», Якое ёсьць Хрыстос.
17 Я ж кажу тое, што Запавету аб Хрысьце, які быў сьцьверджаны Богам раней (Закону), Закон, які зьявіўся праз чатырыста трыццаць гадоў, ня адмяняе, каб ня згубіла законную сілу абяцаньне.
18 Бо калі спадчына паводля Закону, дык тады ўжо ня паводля абяцаньня; а Абрагама Бог шчодра надарыў па абяцаньню.
19 Дык навошта тады Закон? А ён (Закон) быў дадзены з прычыны злачынстваў, і да таго часу, калі прыйдзе Насеньне, які Ён абвясьціў загадаўшы цераз Ангелаў рукою пасярэдніка.
20 Але пасярэдніка ў аднаго ня бывае. А Бог — Адзін.
21 Дык што, Закон супраць абяцаньняў Бога? Хай ня станецца! Бо калі б быў даны Закон, які можа ажывіць, дык сапраўды праведнасьць была б ад Закону;
22 але Пісаньне замкнула ўсё пад грэхам, каб абяцаньне было да́на веручым праз веру Ісуса Хрыста.
23 Перш, чым прыйшла вера, мы былí замкнёны пад Законам дзеля веры, якая мусіла быць адкрытай.
24 Так што Закон для нас быў як павадыр дзяцей, які вёў да Хрыста, каб апраўданымі нам стаць паводля веры;
25 а як прыйшла вера, дык мы ўжо (сталіся) ня пад павадыром.
26 Бо ўсе вы паводля веры ў Хрыста Ісуса зьяўляецеся сынамі Бога;
27 бо ўсе вы, што ахрышчаны ў Хрыста, у Хрыста апрануліся.
28 Няма ні жыда́, ні элліна; няма ні раба, ні вольнага; няма ні мужчынскага, ні жаночага полу: бо ўсе вы ёсьць адно ў Хрысьце Ісусе.
29 Калі ж вы Хрыстовыя, дык вы ёсьць насеньне Абрагама, і па абяцаньню — спадкаемцы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Апостала Паўлы да галятаў, 3 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да галятаў 3 раздзел в переводах:
Да галятаў 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.