Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Галятаў 3 Да Галятаў 3 раздзел

1 О неразумныя Ґаляты! хто ачараваў вас ня быць паслухменымі праўдзе, у каторых перад ачыма Ісус Хрыстос уперад быў апісаны, бы ўкрыжаваны?
2 Адно гэта я хачу даведацца ў вас: з учынкаў Закону вы прынялі Духа, ці із слуханьня веры?
3 Ці такія вы неразумныя, што пачаўшы Духам, цяпер канчаеце целам?
4 Ці гэтулькі вы выцерпелі дарма? І калі б запраўды дарма!
5 Дык Тый, што дастаўляе вам Духа і чыне магутнасьці памеж вас, учынкамі закону чыне, ці слуханьням веры?
6 Так Абрагам паверыў Богу, і залічана яму гэта да справядлівасьці.
7 Дык пазнайце, што вернікі ё сынове Абрагамовы.
8 І Пісьмо, перадбачачы, што Бог вераю аправе паган, абясьціла наперад Дабравесьць Абрагаму: «У табе будуць дабраслаўлены ўсі народы».
9 Дык вернікі дабраславяцца зь верным Абрагамам.
10 А ўсі тыя, што здаюцца на ўчынкі Закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты кажны, хто не застаецца ў вусім, што напісана ў кнізе Закону, каб чыніць іх».
11 А што Законам ніхто ня правіцца перад Богам, гэта відавочна, бо «Справядлівы вераю жыў будзе».
12 А Закон ня подле веры, але хто спаўняе яго, тый жыў будзе ім.
13 Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшы за нас праклёнам; (бо напісана: «Пракляты кажны, хто вісіць на дзерве»),
14 Каб дабраславенства Абрагамова перазь Ісуса Хрыста магло быць на народах, каб мы прынялі абяцанага Духа вераю.
15 Браты! кажу палюдзку: нават людзіною зацьверджанае змовы ніхто не касуе і не дадаець.
16 Абрагаму даны былі абятніцы і семені ягонаму. Не сказана: «І сяменьню», бы праз шмат, але як праз аднаго: «І семені твайму», каторае ё Хрыстос.
17 І гэта я кажу: змова, перад Богам зацьверджаная, тарнуецца да Хрыста; а Закон, што настаў за чатырыста трыццаць год, не касуе, каб абятніца страціла сілу.
18 Бо калі спадак із Закону, дык ужо не з абятніцы; але Абрагама Бог падараваў змоваю подле абятніцы.
19 Дык нашто ж Закон? Ён прыданы з прычыны выступаў да прыходу Семені, Катораму была зроблена абятніца, загаданы ангіламі рукою пасярэдніка.
20 Але пасярэднік не з адным, Бог жа адзін.
21 Дык Закон супроці абятніцаў Божых? Няхай ня станецца так! Бо калі б такі Закон быў даны, што можа ажыўляць, тады запраўды справядлівасьць была б із Закону.
22 Але Пісьмо ўсіх замкнула пад грэхам, каб абятніца вернікам дана была зь веры ў Ісуса Хрыста.
23 А да прыходу веры мы замкнёныя былі пад вартаю Закону, аж пакуль мела зьявіцца вера.
24 Так што Закон быў нашым дзяціным павадыром да Хрыста, каб мы аправіліся вераю.
25 Але як прышла вера, мы ўжо не пад дзяціным павадыром.
26 Бо ўсі вы сынове Божыя перазь веру ў Хрыста Ісуса;
27 Бо колькі ў Хрыста хрысьцілася, толькі ў Хрыста адзелася.
28 Няма Жыда, ані Грэка; няма нявольніка, ані вольніка; няма мужчынскага стану, ані жаноцкага стану: бо ўсі вы адно ў Хрысту Ісусу.
29 Калі ж вы Хрыстовы, дык вы насеньне Абрагамова, спадкаемцы подле абятніцы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Галятаў, 3 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Галятаў 3 раздзел в переводах:
Да Галятаў 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.