Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Галатаў 3 Пасланне да Галатаў 3 раздзел

ЗАКОН І ВЕРА

Неразумныя галаты

1 О неразумныя галаты, перад вачыма якіх быў накрэслены вобраз укрыжаванага Езуса Хрыста, хто зачараваў вас?
2 Толькі пра адно хачу ад вас даведацца: ці праз учынкі паводле Закону вы атрымалі Духа, ці праз паслухмянасць адносна веры?
3 Ці вы такія неразумныя, каб распачатае Духам завяршыць цяпер целам?
4 Няўжо марна вы столькі перацярпелі? Можа і сапраўды марна!
5 Ці той, хто дае вам Духа і здзяйсняе між вамі знакі, робіць гэта праз учынкі паводле Закону або праз паслухмянасць веры?
Вера Абрагама

6 Так, Абрагам паверыў Богу, і гэта залічана яму за справядлівасць.
7 Дык ведайце, што тыя, хто верыць, гэта сыны Абрагама.
8 І Пісанне, якое прадбачыла, што Бог праз веру апраўдае язычнікаў, ужо Абрагаму абвясціла добрую навіну: «У табе благаслаўлёныя будуць усе народы».
9 Таму тыя, хто верыць, будуць благаслаўлёныя разам з верным Абрагамам.
10 Тыя, хто спадзяецца на ўчынкі паводле Закону, знаходзяцца пад праклёнам, бо напісана: «Пракляты кожны, хто не трымаецца ўсяго, што напісана ў кнізе Закону».
11 А што дзякуючы Закону ніхто не апраўдваецца перад Богам, гэта відавочна, бо справядлівы з веры жыць будзе.
12 Закон жа не з веры, але той, хто выконвае наказы Закону, той жыць будзе дзякуючы ім.
13 Хрыстус адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшы праклёнам за нас, бо напісана: «Пракляты кожны, хто вісіць на дрэве»,
14 каб благаслаўленне Абрагама праз Хрыста Езуса пашырылася на язычнікаў, каб мы атрымалі праз веру абяцанага Духа.
15 Браты, як чалавек кажу, што нават чалавекам зацверджанага запавету ніхто не адкідае і не змяняе.
16 Вось жа Абрагаму і ягонаму патомству былі дадзены абяцанні. Не сказана: «І нашчадкам», быццам многім, але як аднаму: «І патомству твайму», якім ёсць Хрыстус.
17 Таму кажу: Запавету, зацверджанага Богам, не адмяняе Закон, дадзены праз чатырыста трыццаць гадоў, каб скасаваць абяцанне.
18 Калі ж спадчына з Закону, то не з абяцання. Абрагама ж адарыў Бог праз абяцанне.
Роля Закону

19 Нашто тады Закон? Ён дзеля праступкаў устаноўлены да часу, пакуль не з’явіцца патомак, якому даручана абяцанне, перададзенае праз анёлаў у рукі пасрэдніка.
20 Той, хто адзін, не мае пасрэдніка, а Бог адзін.
21 Ці ж Закон працівіцца абяцанням Божым? Канешне, не. Калі б дадзены быў Закон, які мог бы даць жыццё, то сапраўды, справядлівасць вынікала б з Закону.
22 Але Пісанне замкнула ўсё пад грахом, каб абяцанне было дадзена веруючым праз веру ў Езуса Хрыста.
23 Перш чым прыйшла вера, мы былі замкнёныя пад вартаю Закону да таго часу, калі належала аб’явіцца веры.
24 Таму Закон стаў нашым выхаваўцам, які вядзе да Хрыста, каб мы апраўдаліся дзякуючы веры.
25 Калі ж прыйшла вера, мы ўжо непадуладныя выхаваўцу.
26 Усе вы сыны Божыя праз веру ў Езуса Хрыста.
27 Бо ўсе вы, хто ахрысціўся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся.
28 Няма ўжо ні юдэя, ні грэка; няма ні раба, ні свабоднага; няма ні мужчыны, ні жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысце Езусе.
29 Калі ж вы Хрыстовыя, то вы патомства Абрагама і, паводле абяцання, спадкаемцы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланне да Галатаў, 3 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да Галатаў 3 раздзел в переводах:
Да Галатаў 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.