Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Галатаў, 2 Пасланне да Галатаў, 2 глава

Ерузалемскі Сабор

1 Затым, праз чатырнаццаць гадоў я зноў пайшоў у Ерузалем з Барнабам, узяўшы з сабою і Ціта.
2 А прыйшоў я пад уплывам аб’яўлення і прадставіў ім Евангелле, якое прапаведую язычнікам; асобна для тых, хто мае пашану, каб не аказалася, што я бягу ці бегаў дарэмна.
3 Але нават Ціт, што быў са мною, які быў грэкам, не быў змушаны да абразання.
4 Фальшывым жа братам, якія закраліся, каб парушыць нашую свабоду, якую маем у Езусе Хрысце, і каб мы трапілі зноў у няволю,
5 мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Евангелля захавалася ў вас.
6 Тыя, хто мае пашану, — а кім калісьці былі, мяне не цікавіць, бо не зважае Бог на аблічча чалавека, — дык тыя, што маюць пашану, мне не пярэчылі.
7 Але наадварот, убачыўшы, што мне даручана абвяшчэнне Евангелля сярод неабрэзаных, як Пятру — сярод абрэзаных
8 (бо той, хто дапамагаў Пятру ў апостальстве абрэзаных, дапамагаў і мне сярод язычнікаў),
9 і калі Якуб, Кефас і Ян, якіх лічаць стаўпамі, даведаліся пра дадзеную мне ласку, яны падалі мне і Барнабе правіцу на знак супольнасці, каб нам ісці да язычнікаў, а ім — да абрэзаных,
10 каб толькі мы помнілі пра ўбогіх, і менавіта гэта я старанна рабіў.
Спрэчка Паўла і Пятра ў Антыёхіі

11 Калі Кефас прыбыў у Антыёхію, дык я адкрыта выказаў яму сваю нязгоду, таму што ён заслугоўваў дакору.
12 Бо перш, чым некаторыя прыбылі ад Якуба, ён еў разам з язычнікамі. Калі ж тыя з’явіліся, пачаў аддаляцца і адасабляцца, баючыся абрэзаных.
13 І крывадушнічалі разам з ім таксама іншыя юдэі, так што нават Барнабу звяла іхняя крывадушнасць.
14 Але, убачыўшы, што яны збочылі са шляху евангельскай праўды, я сказаў Кефасу перад усімі: «Калі ты, будучы юдэем, жывеш па-язычніцку, а не па-юдэйску, то чаму прымушаеш язычнікаў жыць па-юдэйску?»
15 Мы па прыродзе юдэі, а не грэшнікі сярод язычнікаў.
16 Ведаючы, што чалавек апраўдваецца не дзякуючы захаванню Закону, а толькі праз веру ў Езуса Хрыста, мы паверылі ў Хрыста Езуса, каб апраўдацца праз веру ў Хрыста, а не праз захаванне Закону; бо праз Закон не апраўдаецца ніякае цела.
Апраўданне праз веру

17 Калі ж мы, шукаючы апраўдання ў Хрысце, самі аказаліся грэшнымі, ці ж Хрыстус — слуга граху? Канешне, не!
18 Бо калі я адбудоўваю зноў тое, што раней зруйнаваў, то сябе раблю злачынцам.
19 Праз Закон я памёр для Закону, каб жыць дзеля Бога. Я ўкрыжаваны разам з Хрыстом.
20 І ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус. А што цяпер жыву ў целе, то жыву вераю ў Сына Божага, які палюбіў мяне і аддаў сябе за мяне.
21 Не адкідаю ласкі Божай. А калі апраўданне дасягаецца праз Закон, то Хрыстус памёр дарэмна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Галатаў, 2 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.