Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Галатаў, 2 Да Галатаў, 2 глава

1 Пасля, праз чатырнаццаць гадоў, я зноў узышоў у Іерусалім з Варнавам, узяўшы з сабою і Ціта.
2 Хадзіў жа згодна з адкрыццём і выклаў ім дабравесце, якое я прапаведую між язычнікаў, але асобна ад іншых тым, якія былі асабліва ўшанаваныя, каб сцвердзілі, ці я не марна бягу ці бег.
3 Але яны нават Ціта, які быў са мною, хоць ён і элін, не прымушалі абразацца.
4 А гэта з-за патаемна ўведзеных ілжэбратоў, якія праніклі падгледзець нашу свабоду, што мы маем у Хрысце Ісусе, каб абярнуць нас у рабства.
5 Ім мы ні на гадзіну не ўступілі і не пакарыліся, каб праўда дабравесця засталася ў вас.
6 Што ж да тых, каго ўшаноўвалі, што яны штосьці ёсць, якімі б яны некалі ні былі, для мяне ўсё адно: Бог не ўзіраецца на асобу чалавека; мне тыя ўшанаваныя нічога не дадалі.
7 Але наадварот, убачыўшы, што мне даручана дабравесце неабрэзаным, як Пятру — абрэзаным,
8 бо Той, Хто садзейнічаў Пятру для апостальства ў абрэзаных, садзейнічаў і мне для язычнікаў,
9 і зразумеўшы дадзеную мне ласку, Іякаў, Кіфа і Іаан, якіх ушаноўвалі як стаўпоў, падалі мне і Варнаву правую руку еднасці, каб мы ішлі да язычнікаў, а яны — да абрэзаных;
10 толькі каб мы памяталі пра ўбогіх, што я якраз і стараўся рабіць.
11 А калі Кіфа3 прыйшоў у Антыёхію, я выступіў супроць яго твар у твар, бо ён заслужыў ушчування.
12 Бо да таго, як прыйшлі некаторыя ад Іякава, ён еў разам з язычнікамі; але, калі яны прыйшлі, ён пачаў адступаць і аддзяляцца, баючыся тых, хто з абрэзаных.
13 А разам з ім крывадушнічалі і астатнія іудзеі, так што нават Варнава паддаўся іх крывадушнасці.
14 Але, калі я ўбачыў, што яны не проста ходзяць паводле праўды Дабравесця, я сказаў Кіфу перад усімі: Калі ты, будучы іудзеем, жывеш па-язычніцку, а не па-іудзейску, як жа ты язычнікаў прымушаеш жыць па-іудзейску?
15 Мы з прыроды іудзеі, а не грэшнікі з язычнікаў;
16 і, ведаючы, што чалавек апраўдваецца не ўчынкамі закона, а вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб быць апраўданымі вераю ў Хрыста, а не ўчынкамі закона, бо ўчынкамі закона не будзе апраўдана ніякае цела.
17 Калі ж, шукаючы апраўдання ў Хрысце, мы і самі аказаліся грэшнікамі, — дык ці ж Хрыстос — служка граху? Вядома ж не.
18 Бо, калі я зноў будую тое, што разбурыў, я самога сябе выстаўляю злачынцам.
19 Бо я праз закон памёр для закона, каб жыць для Бога. Я ўкрыжаваны разам з Хрыстом;
20 І ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстос; а што я цяпер жыву ў целе, то жыву ў веры ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і аддаў Сябе за мяне.
21 Не адкідаю ласкі Божай: бо калі праз закон — праведнасць, то Хрыстос дарэмна памёр.

Примечания к тексту

11 3: У некат. рукап.: Пётр.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Галатаў, 2 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.