Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да галятаў 2 Да галятаў 2 раздзел

1 Потым праз чатырнаццаць гадоў, узыйшоў я ў Ярузалім з Барна́бай, узяўшы з сабой і Ціта.
2 Узыйшоў жа я паводля адкрыцьця і выклаў ім Эвангельле, якое апавяшчаю сярод паганаў, і асабліва аўтарытэтным, як бы ня (сталася), што я марна намагаюся альбо намагаўся.
3 Але нават Ціт, які быў са мною, зьяўляючыся эллінам, ня быў вымушаны абрэзацца;
4 і таму праніклым ілжэбратам, якія ўкрадня прыйшлі, каб падгледзець свабоду нашую, якую мы маем у Хрысьце Ісусе, каб нас паняволіць,
5 мы ім ні на хвіліну ня саступілі і ня ўпакорыліся, каб праўда Эвангельля нязьменна прабывала ў вас.
6 Адносна ж тых, што лічаць сябе не́чым, кім бы не́калі яны ня былі, для мяне гэта нічога ня значыць: Бог аблічча чалавека ня прымае (за нешта большае за Яго). Бо на мяне знакамітыя нічога ня ўсклалі,
7 але наадварот, убачыўшы, што мне даручана Дабравешчаньне няабразаньня, як Пятру — абразаньня,
8 бо Той, Хто садзейнічаў Пятру ў Апостальстве абразаньня, садзейнічаў і мне ў паганаў,
9 і, даведаўшыся пра Багадаць, якая дана мне, Якуб і Кіхва, і Яан, якіх ушаноўвалі, як стаўпоў, пада́лі мне і Барнабе руку́ лучнасьці, каб мы ішлі да паганаў, а яны — да (тых, што ў) абразаньні;
10 толькі ўбогіх, каб мы помнілі, што і намагаўся я выканаць дакладна.
11 Калі ж прыйшоў Пётра ў Антыёху, то асабіста я супрацьстаў яму, таму што ён заслужыў дакору.
12 Бо перад прыходам нікаторых ад Якуба, ён еў разам з паганамі; а калі яны прыйшлі, пачаў таіцца і ўхіляцца, асьцерагаючыся тых, што ад абразаньня.
13 Разам зь ім крывадушнічалі і астатнія жыды, так што нават Барнаба быў захоплены іхнай крывадушнасьцю.
14 Але, калі я ўбачыў, што яны ня проста дзеюць па праўдзе Эвангельля, дык я сказаў Пятру ў прысутнасьці ўсіх: «калі ты, зьяўляючыся жыдам жывеш па-паганску, а ня па-жыдоўску, для чаго паганаў змушаеш жыць па-жыдоўску?»
15 Мы па прыродзе жыды, а ня з паганаў грэшнікі;
16 даведаўшыся, што чалавек апраўдваецца ня праз дзеі Закону, а толькі праз веру Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца паводля веры Хрыста, а ня паводля дзеяў Закону; таму што ня будзе апраўдана паводля дзеяў Закону ніякае цела.
17 Калі ж шукаючы апраўданьня ў Хрысьце, мы застаёмся грэшнымі, дык няўжо Хрыстос ёсьць служка грэху? Хай ня станецца!
18 Бо калі я ізноў збудоўваю тое, што я разбурыў, дык я раблю сябе злачынцам
19 Бо я праз Закон памёр для Закону, каб жыць для Бога;
20 я ўкрыжаваны са Хрыстом: жыву ўжо ня я, а жыве ўва мне Хрыстос; а тое, што я жыву цяпер у целе, то жыву верай у Сына Бога, Які палюбіў мяне і аддаў Сябе за мяне.
21 Ня адкідаю Багадаці Бога; бо калі праведнасьць праз Закон, дык Хрыстос памёр тады дарэмна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Апостала Паўлы да галятаў, 2 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да галятаў 2 раздзел в переводах:
Да галятаў 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.