Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 да Цімахвея 1 Другое да Цімахвея 1 раздзел

1 Павал, Апостал Ісуса Хрыста паводля волі Бога, паводля абяцаньня жыцьця ў Хрысьце Ісусе —
2 Цімахвею, любаснаму сыну: Багадаць, літасьць, Мір ад Бога Бацькі і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
3 Дзякую Богу, Якому служу ад прабацькоў чыстым сумленьнем, што няспынна ўспамінаю цябе ў малітвах маіх ўначы і ўдзень,
4 жадаючы ўбачыць цябе, успамінаючы твае сьлёзы, каб мне напоўніцца радасьцю,
5 успамінаючы пра тваю няпрытворную веру, якая жыла сьпярша ў бабцы тваёй Лаíдзе і матцы тваёй Яўніцы; перакананы ж, што яна жыве і ў табе.
6 З гэтай прычыны напамінаю табе падаграваць дар Бога, які ёсьць у табе праз ускладаньне рук маіх,
7 бо ня даў нам Бог духа страху, але сілы і любові і здаровага розуму.
8 Таму ня саромейся сьведчаньня нашага Госпада, і ні мяне, вязьня Ягонага, але перанось разам са мною цяжкасьці Эвангельля паводля сілы Бога,
9 Які збавіў нас і прыклікаў нас сьвятым прыкліка́ньнем ня паводля нашых учынкаў, але паводля задумы Сваёй і Багадаці, якую даў нам у Хрысьце Ісусе спрадвеку,
10 а цяпер зьяўленай нам праз зьяўленьне Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, Які зьнішчыў сьмерць і зьявіў жыцьцё і нясьмяротнасьць праз Эвангельле
11 дзеля якога я і пастаўлены зьвястуном і Апосталам, і настаўнікам паганаў.
12 Таму я так і паку́тую, але ня саромлюся, бо ведаю Каму я паверыў, і ўпэўнены, што Ён мае сілу захаваць заруку маю на Дзень Гэны.
13 Май за ўзор праўдзівае вучэньне, якое ты пачуў ад мяне, зь верай і любоўю ў Хрысьце Ісусе.
14 Захоўвай добрую заруку Духам Сьвятым, Які жыве ў нас.
15 Ты ведаеш тое, што ўсе, хто ў Азіі, сярод якіх Хвігел і Гермагэн, пакінулі мяне.
16 Хай Госпад зьлітуецца над домам Анісіхвора, таму што ён часта мяне падтрымліваў і ня саромеўся путаў маіх,
17 але апынуўшыся ў Рыме вельмі старанна шукаў мяне і знайшоў.
18 Хай дасьць яму Госпад знайсьці міласэрнасьць у Госпада ў Той Дзень; а колькі служыў ён мне ў Эхвесе, ты ведаеш лепш.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другое Пасланьне Апостала Паўлы да Цімахвея, 1 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

2 да Цімахвея 1 раздзел в переводах:
2 да Цімахвея 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.