Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 да Цімахвея 2 Другое да Цімахвея 2 раздзел

1 Дык ты, сын мой, узмацняйся ў Багадаці, што ў Хрысьце Ісусе,
2 і што ты пачуў ад мяне пры многіх сьведках, тое перадай верным людзям, якія будуць здольнымі і другіх навучыць.
3 Ты ж перанось цяжкасьці, як добры жаўнер Ісуса Хрыста.
4 Ніякі жаўнер ня заблытвае сябе жыцьцёвымі справамі, каб дагадзіць начальніку войска.
5 А калі хто і змагаецца, але змагаецца нязаконна, вянка ня здабудзе.
6 Земляроб, які працуе, мае першым скарыстаць ад пладоў земляробства.
7 Разумей, што кажу (табе) я. А Госпад хай дасьць табе разуменьне ва ўсім.
8 Памятай Ісуса Хрыста ад насеньня Давіда, Які ўваскрос зь мёртвых паводля Эвангельля майго,
9 за якое я пераношу нягоды аж да путаў, як злачынец; але Слова Бога ня зьвязана.
10 Таму я ўсё зношу дзеля выбраных, каб і яны дасягнулі збаўленьня ў Хрысьце Ісусе зь вечнай славай.
11 Слова гэтае вернае: бо калі мы зь Ім памерлі, то і жыць будзем зь Ім;
12 калі церпім, то і валадарыць будзем зь Ім; калі адцураемся ад Яго, то і Ён адцураецца ад нас;
13 калі мы няверныя, то Ён застаецца верным, бо Сам Сябе адрачыся ня можа.
14 Гэтае нагадвай, заклінаючы перад Госпадам, ня ўступаць у спрэчкі, якія ня толькі ня карысныя, але і служаць на катастрохву слухачоў.
15 Пільна рупся прадстаць перад Богам годным: працаўніком бяздакорным, які верна выкладае слова праўды,
16 ад нячыстай і пустой балбатні ўхіляйся, бо ўсялякія балбатуны яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасьць;
17 і слова іхнае, як гангрэна, будзе пашырацца. Гэткія ёсьць Гімэнэй і Хвілет,
18 якія адступіліся ад праўды, кажучы, што ўваскрэсеньне ўжо было, і разбураюць у нікаторых веру.
19 Аднак моцны падмурак Бога стаіць, маючы гэткую пячатку: «пазнаў Госпад, хто ёсьць Ягоны» і «хай адступіцца ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Хрыста».
20 А ў вялікім доме ёсьць су́дзіны ня толькі залатыя і срэбныя, але і драўляныя і гліняныя; і адны — у чэсьці, а другія — ня ў чэсьці.
21 Дык калі хто ачысьціць сябе ад гэтага (ад няпраўды), той будзе су́дзінай у чэсьці, якая асьвячоная і карысная Гаспадару, на ўсякую добрую справу прыгатаваная.
22 Юнацкіх жа пажадлівасьцяў пазьбягай; але трымайся праведнасьці, веры, любові, міру са ўсімі, хто прыклікае Госпада ад чыстага сэрца.
23 Ад няразумных і духова не́вуцкіх спрэчак ухіляйся, ведаючы, што яны спараджаюць сваркі;
24 а раб Госпада ня павінен сварыцца, але ма́е быць ветлівым да ўсіх, навучальным, цярплівым,
25 які ў ціхасьці навучае праціўнікаў, ці ня дасьць ім Бог каяньня дзеля пазнаньня праўды,
26 і каб яны вызваліліся ад пасткі д’ябла, якой ён захапіў іх у сваю волю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другое Пасланьне Апостала Паўлы да Цімахвея, 2 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

2 да Цімахвея 2 раздзел в переводах:
2 да Цімахвея 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.