Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

2 да Цімафея 2 2-i ліст да Цімафея 2 раздзел

1 Дык ты, сын мой, умацоўвайся ласкай, якая ёсць у Хрысце Ісусе,
2 і, што чуў ты ад мяне пры многіх сведках, гэта перадай верным людзям, якія будуць здольнымі і другіх навучыць.
3 Ты ж перанось цяжкасці як добры жаўнер Хрыста Ісуса.
4 Ніхто з жаўнераў не мяшаецца ў справы зямныя, каб падабацца таму, хто яго выбраў.
5 Бо і той, хто змагаецца, не здабудзе вянка, калі змагаецца незаконна.
6 Земляробу, які працуе, першаму належыць карыстацца пладамі.
7 Зразумей, што кажу: хай дасць табе Госпад ва ўсім розум.
8 Памятай пра Ісуса Хрыста з семя Давіда, Які ўваскрос з мёртвых паводле дабравешчання майго,
9 дзеля якога цярплю мукі аж да кайданоў, як быццам што благое рабіў, але Слова Божага нельга звязаць.
10 Вось, я ўсё раблю дзеля выбраннікаў, каб яны атрымалі збаўленне, якое ў Хрысце Ісусе са славаю вечнай.
11 Вернае слова: калі мы з Ім памерлі, дык з Ім жыць будзем;
12 калі церпім, дык з Ім валадарыць будзем, калі зрачомся Яго, дык і Ён нас зрачэцца;
13 калі мы зняверымся, дык Ён верным застанецца, бо Сам Сябе зрачыся не можа.
14 Пра гэта нагадвай, сведчачы перад Госпадам, каб не спрачаліся, бо гэта нічога не дасць, хіба толькі сапсуе слухачоў.
15 Пільна рупся паказацца годным перад Богам, працаўніком беззаганным, які даносіць з павагай слова праўды.
16 Пустых жа гаворак высцерагайся, бо яны яшчэ больш спрычыняцца да бязбожнасці,
17 і слова іх, як гангрэна, распаўзецца; з такіх вось Гіменэй і Філет,
18 якія адхіліліся ад праўды, кажучы, што ўваскрэсенне ўжо было, і гэтак адвярнулі некаторых ад веры.
19 Але цвёрды падмурак Божы стаіць, маючы такую пячатку: «Пазнаў Госпад, хто ёсць Яго», і «Хай аддаліцца ад нягоднасці кожны, хто вызнае імя Госпада».
20 У вялікім жа доме маюцца не толькі залатыя і срэбраныя начынні, але і драўляныя, і гліняныя; першыя — у пашане, другія — у ганьбе.
21 Дык вось, калі хто ачысціў сябе ад гэтага, той будзе пасудзінай пачэснай, усвечанай і карыснай Госпаду, прыдатнай для ўсякай добрай справы.
22 Высцерагайся пажаданняў юнацкіх, але трымайся справядлівасці, веры, любові, супакою з тымі, што чыстым сэрцам заклікаюць Госпада.
23 Ухіляйся дурных і бязглуздых спрэчак, ведаючы, што яны даводзяць да звадак.
24 Слуга Госпада не мусіць сварыцца, але трэба быць ветлівым з усімі, вучыцелем цярплівым,
25 які лагодна выпраўляе тых, што працівяцца, ці не дасць ім Бог навяртанне дзеля пазнання праўды,
26 каб вырваліся з путаў д’ябла; апутаныя імі, яны яго паднявольныя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другі ліст да Цімафея, 2 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

2 да Цімафея 2 раздзел, слухаць:
2 да Цімафея 2 раздзел в переводах:
2 да Цімафея 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.