Пралог
Паколькі многія і важныя кнігі пакінуты былі нам Законам і Прарокамі ды іншымі, што пайшлі за імі, у іх трэба ўсхваляць Ізраэль дзеля навукі і мудрасці, і таму трэба, каб не толькі тыя, што чытаюць, станавіліся разумнейшымі, але таксама каб для чужых сталі карыснымі тыя, хто прагне мудрасці, і размаўляе, і піша. Дзед мой Ісус, аддаўшыся болей за іншых вывучэнню Закона і Прарокаў ды іншых кніг, якія былі пакінуты нам нашымі продкамі, і, набыўшы дастаткова ўмення ў гэтым, і сам захацеў напісаць штосьці з таго, што да навукі і мудрасці адносіцца, каб людзі, прагнучыя пазнання, станавіліся болей спрактыкаванымі ды каб больш імкнуліся душою да яго і мелі поспех у законным жыцці.
Дык прашу вас прыйсці з прыхільнасцю ды з дастатковаю ўвагаю чытаць і мець ласку да тых месцаў, у якіх, як можа здацца, мы змянілі некаторыя словы, бо, працуючы над перакладам, не змаглі падабраць адпаведнага выразу.
Бо не аднолькавы мае сэнс тое, што чытаецца па-гебрайску, калі тое будзе перакладзена на іншую мову; не толькі ж гэтая кніга, але і Закон, і Прарокі, і іншыя кнігі, чытаныя на сваёй мове, выяўляюць не малую розніцу.
Бо ў трыццаць восьмым годзе, у часы Пталемея Эвэргэта цара, прыбыў я ў Егіпет і, паколькі доўгі час там правёў, знайшоў там прыклад значных і патрабуючых увагі ведаў. Такім чынам, я палічыў добрым і неабходным самому прыкласці пэўнае старанне і працаваць, каб перакласці гэтую кнігу, і прысвяціў шмат бяссонных начэй і ўмеласці, каб на працягу гэтага часу, які быў патрэбен, выдаць закончаную кнігу таксама для тых, хто вырашыць для сябе жыць паводле закону ў чужой зямлі, у якой ужо ўсталяваліся ўласныя звычаі.
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха), 1 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.
Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017