Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіясціка, 12 Эклезіясціка, 12 глава

1 Калі хочаш дабро рабіць, ведай, каму рабіць, і будзе табе вялікая ўдзячнасць за дабрадзейнасць тваю.
2 Рабі дабро справядліваму, а знойдзеш узнагароду вялікую, і калі не ад яго, то, напэўна, ад Госпада.
3 Няма бо дабра для таго, хто трывае ў зле ды хто не дае міласціны, бо і Узвышні мае нянавісць да грэшнікаў і літуецца над пакутуючымі.
4 Давай міласэрнаму і не дапамагай грэшніку; і бязбожным, і грэшнікам Ён аддасць, захоўваючы іх на дзень помсты.
5 Добра рабі добраму, і не падтрымлівай грэшніка.
6 Добра рабі пакорнаму, і не давай бязбожнаму; не давай яму зброі, каб з ёй не стаў мацнейшы за цябе.
7 Бо знойдзеш падвоеныя беды ва ўсякіх дабрадзействах, якія будзеш рабіць яму, бо і Узвышні ненавідзіць грэшнікаў і бязбожным адгодзіць помстай.
8 Сябар не пазнаецца ў памыснасці, і вораг не схаваецца ў бядзе.
9 У памыснасці таксама і ворагі становяцца прыяцелямі, а ў бядзе адступае таксама і прыяцель.
10 Не вер ніколі свайму ворагу, бо, як медзь іржавее, так і яго ліхота,
11 і калі ён, упакораны, будзе хадзіць, сагнуўшыся, зважай на душу сваю і высцерагайся яго, ды будзь яму, як той, што выцірае люстра, і пазнаеш, што ён не да канца ачысціўся ад іржы.
12 Не стаў яго каля сябе, і хай не сядзіць па правай руцэ тваёй, каб часам не заняў месца твайго і не захацеў заняць твайго крэсла; тады нарэшце зразумееш перасцярогі мае, ды са смуткам успомніш словы мае.
13 Хто будзе шкадаваць укушанага заклінальніка змеяў, і ўсіх, што прыбліжаюцца да дзікіх звяроў? І падобна той, што прабывае з грэшнікам ды ўдзельнічае ў яго грахах: не выйдзе ён, пакуль не спаліць яго агонь.
14 Адну хвіліну пабудзе з табою; а калі спатыкнешся — не вытрымае.
15 Непрыяцель цешыць цябе сваімі вуснамі, і сэрцам сваім наладжвае засаду, каб кінуць цябе ў яму.
16 На вачах тваіх будзе плакаць вораг, а калі знойдзе магчымасць, не насыціцца крывёю.
17 Калі на цябе наваляцца беды, знойдзеш яго тады першым пры сабе,
18 і, нібы памагаючы, павырывае ён саджанцы твае.
19 Галавой сваёю трэсці будзе, і будзе пляскаць рукамі, ды многа шаптаць, ды зменіць выгляд твару свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эклезіясціка, 12 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.