1 Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашы рукі, — аб Слове жыцця, —
2 і жыццё аб’явілася, і мы ўбачылі, і сведчым, і прапаведуем вам гэтае жыццё вечнае, якое было ў Айца і аб’явілася нам, —
3 весцім вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі супольнасць з намі. А супольнасць наша — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
4 І мы гэта пішам вам, каб наша радасць была поўнаю.
5 І такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам, што Бог ёсць святло і няма ў Ім ніякае цемры.
6 Калі мы будзем казаць, што маем супольнасць з Ім, а ходзім у цемры, мы хлусім і размінаемся з праўдай.
7 Калі ж мы ходзім ў святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з аднымі, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.
8 Калі мы кажам, што не маем граху, дык падманваем саміх сябе і праўды няма ў нас.
9 Калі вызнаём нашы грахі, дык Ён — верны і справядлівы, каб дараваць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.
10 Калі мы кажам, што не грашым, дык робім Яго ашуканцам, і слова Яго няма ў нас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст Яна, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.