Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

2 да Тыматэя, 2 2 да Тыматэя, 2 глава

1 Дыкузмацоўвайся, сыне мой, у ласцы, што ў Хрыстусе Езусе,
2 ітое, шточуў ты ад мяне пры многіх сьветках, перадай верным людзям, якіе здольны будуць і другіх навучыць.
3 Мужнацярпі працавітае гора, як добры ваяр Езуса Хрыстуса.
4 Ніводзін ваяр ня зьвязвае сябе сьвецкажыцьцёвымі турботамі, ён бо хоча дагадзіць ваеначальніку.
5 Бо і змагар-спаборнік не атрымоўвае вянка, калі не змагаецца водле правіла.
6 Працуючы земляроб мае права першы карыстаць з пладоў.
7 Уцям што кажу. Дасьць табе Госпад ва ўсім разуменьне.
8 Памятай, што Езус Хрыстус з роду Давідавага згробуўсталы быў зь мяртвых водле мае Эванэліі,
9 для якое цярплю нядолю аж да путаў, моў ліхадзей; але Слова Божага нельга закаваць.
10 Таму вось цярплю я ўсё гэта з увагі на выбраных, каб і яны дасяглі збаўленьня, што ў Хрыстусе Езусе ёсьць з хвалаю вечнай.
11 Верная навука гэта: калі бо разам уміраем, дык разам і жыць будзем;
12 калі вытрываем, дык разам зь ім і валадарыць будзем; калі-ж бы яго мы адцураліся, дык і ён адрачэцца нас.
13 Хоць бы мы ня верылі, ён застанецца верным, ад сябе бо адрачыся ня можа.
14 Гэта вось напамінай, заклінаючы прад Госпадам, каб не ўдаваліся ў спрэчкі аб словах, гэта бо да нічога іншага не вядзе, як да падкопваньня веры ў слухаючых.
15 Старайся шчыра ставіць сябе годным перад Богам працаўніком, не патрабуючым стыдацца, правільна пераказваючым слова праўды.
16 Ад сьвецкага пустаслоў я (крывамудрых) ухіляйся, бо яно даводзіць да бязбожжа;
17 гаворка гэткіх, як Гімэнэй і Філет, будзе шырыцца, моў гангрэна,
18 яны адпалі ад праўды, цьвердзячы, што згробуўстаньне ўжо даканалася, і праз гэта выкрыўляюць веру ў некаторых.
19 Але цьвёрдая аснова Божая стаіць непарушна, маючы гэткую вось пячаць: «Знае Госпад тых, каторые ёсьць ягоные»; і: «Хай адступіць ад няпраўды кажны, хто вымаўляе імя Госпадава».
20 У вялікім доме ёсьць пасудзіны ня толькі залатыя і сярэбраныя, але і дзеравяныя ды гліняныя, адны ў пашанотным, а другія ў будзённым ужытку, нізкім.
21 Хто вось-жа захавае сябе чыстым (ад нізкаўжыткоўнасьці), той будзе судзінай пачэснага ўжытку, пачэснакарыснай для Гаспадара, здатнай да ўсякай добрай патрэбы.
22 Уцякай ад юнацкіх похацяў, а пільнуйся праўды, веры, любасьці ды згоды з прызываючымі Госпада з чыстага сэрца.
23 Ад глупых і недарэчных дыспутаў ухіляйся, ведаючы колькі яны родзяць сварак;
24 слузе Божаму нясьлед сварыцца, а — быць да ўсіх ветлівым, лагодным, навучаючым і цярплівым,
25 даючым у ціхасьці напамін супраціўнікам і спадзяючымся: ці ня дасьць ім Бог духа раскаеньня да пазнаньня праўды,
26 каб вызваліліся зь цянётаў шатана, што жыўцом улавіў іх пад сваю волю.

Примечания к тексту

2 Ня літара Пісьма, але слова жывое духоўных настаўнікаў абясьпечвае веручым із роду ў род існа правільнае разуменьне праўдаў веры. Гэтак і сееў тую веруАпосталу Эфэзе, закладаючы аснову эклезіяльнаму (касьцельн.) навучаньню.

7 «Уцям» — зразумей.

19 На асноведзі фундаманьце будоўлі Эклезіі Апостал у духу бачыць два накрэсьленые, цытаваные ім высказы, узятые із: Кнігі Лічбаў (16:5), Ізай (52:11) і Ян (10:14).

20−22 Кажны хрысьціянін павінен ухіляцца ад блуднавучыцялёў і спакусьнікаў, каб яны не напоўнілі судзіну душы ягонай гідлівай брыдою.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да Тыматэя, 2 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.