Библия › Татарыновіч › 2 да Тыматэя
Павал, з волі Божай Апостал Езуса Хрыстуса, водле абяцаньня жыцьця ў Хрыстусе Езусе — Тыматэю, найдаражэйшаму сыну: ласка, міласэрдзе й спакой ад Бога Айца і Хрыстуса Езуса, Усеспадара нашага. Дзякую Богу, якому служу ад прабацькоў з чыстым сумленьнем, што няўпынна спамінаю цябе ў маіх малітвах ноччу й днём, жадаючыўбачыць цябе, помнячы твае сьлёзы, каб нацешыцца поўнарадасна, маючы ў памяці шчырую веру тваю, катора найперш ясьнела ў бабцы тваёй Лёідзе і матцы тваёй Эўніцэ ды, напэўна, жыве і ў табе. Дзеля гэтага прыпамінаю табе, каб ажыўляў ласку Божу, даную табе праз узлажэньне рук маіх, Бог бо даў нам ня духа боязі, але магаты, любасьці й цьвярозасьці. Не саромейся вось-жа сьветчаньня Ўсеспадара нашага, ані мяне, вязьня ягонага, а супрацуй зы мною для Эванэліі, падтрымваны моцай Бога, што выбавіў нас і паклікаў сьвятым поклікам ня дзеля ўчынкаў нашых, але водле свае пастановы ды ласкі, дадзенай нам у Хрыстусе Езусе спрадвечна, ацяперадкрытае празь зьяўленьне Збавіцеля нашага Езуса Хрыстуса, зьнікчоміўшага сьмерць, а ўяўніўшага жыцьцё й несьмяротнасьць праз Эванэлію, для якое пастаўлены я прапаведнікам, Апосталам, ды вучыцелям паганаў. Ад таго-ж я і цярплю гэтак: але не саромлюся, ведаю бо каму ўверыў і чуюся пэўным, што ён мае магату дахаваць скарб мой аж да гэнага дня. Трымайся прыкладу здаровага навучаньня, якое чуў ты ад мяне, зь вераю і любасьцю ў Хрыстусе Езусе. Сьцеражы павераны табе добры скарб у Духу Сьвятым, што жыве ў нас. Ведаеш ты тое, што ўсе з Азіі, а сярод іх Фігэль і Гэрмагэн, адвярнуліся ад мяне. Хай Госпад будзе міласьцівы для дому Анічыпара, ён так часта прыймаў мяне, не стыдаючыся путаў маіх. А як быў у Рыме, зь вялікай рупнасьцяй шукаў мяне ды і знайшоў. Хай-жа Бог дасьць яму знайсьці міласэрдзе ў дзень Госпадавы. А колькі ўслугаў ён аддаў мне ў Эфэзе, ты лепей ведаеш.
Дыкузмацоўвайся, сыне мой, у ласцы, што ў Хрыстусе Езусе, ітое, шточуў ты ад мяне пры многіх сьветках, перадай верным людзям, якіе здольны будуць і другіх навучыць. Мужнацярпі працавітае гора, як добры ваяр Езуса Хрыстуса. Ніводзін ваяр ня зьвязвае сябе сьвецкажыцьцёвымі турботамі, ён бо хоча дагадзіць ваеначальніку. Бо і змагар-спаборнік не атрымоўвае вянка, калі не змагаецца водле правіла. Працуючы земляроб мае права першы карыстаць з пладоў. Уцям што кажу. Дасьць табе Госпад ва ўсім разуменьне. Памятай, што Езус Хрыстус з роду Давідавага згробуўсталы быў зь мяртвых водле мае Эванэліі, для якое цярплю нядолю аж да путаў, моў ліхадзей; але Слова Божага нельга закаваць. Таму вось цярплю я ўсё гэта з увагі на выбраных, каб і яны дасяглі збаўленьня, што ў Хрыстусе Езусе ёсьць з хвалаю вечнай. Верная навука гэта: калі бо разам уміраем, дык разам і жыць будзем; калі вытрываем, дык разам зь ім і валадарыць будзем; калі-ж бы яго мы адцураліся, дык і ён адрачэцца нас. Хоць бы мы ня верылі, ён застанецца верным, ад сябе бо адрачыся ня можа. Гэта вось напамінай, заклінаючы прад Госпадам, каб не ўдаваліся ў спрэчкі аб словах, гэта бо да нічога іншага не вядзе, як да падкопваньня веры ў слухаючых. Старайся шчыра ставіць сябе годным перад Богам працаўніком, не патрабуючым стыдацца, правільна пераказваючым слова праўды. Ад сьвецкага пустаслоў я (крывамудрых) ухіляйся, бо яно даводзіць да бязбожжа; гаворка гэткіх, як Гімэнэй і Філет, будзе шырыцца, моў гангрэна, яны адпалі ад праўды, цьвердзячы, што згробуўстаньне ўжо даканалася, і праз гэта выкрыўляюць веру ў некаторых. Але цьвёрдая аснова Божая стаіць непарушна, маючы гэткую вось пячаць: «Знае Госпад тых, каторые ёсьць ягоные»; і: «Хай адступіць ад няпраўды кажны, хто вымаўляе імя Госпадава». У вялікім доме ёсьць пасудзіны ня толькі залатыя і сярэбраныя, але і дзеравяныя ды гліняныя, адны ў пашанотным, а другія ў будзённым ужытку, нізкім. Хто вось-жа захавае сябе чыстым (ад нізкаўжыткоўнасьці), той будзе судзінай пачэснага ўжытку, пачэснакарыснай для Гаспадара, здатнай да ўсякай добрай патрэбы. Уцякай ад юнацкіх похацяў, а пільнуйся праўды, веры, любасьці ды згоды з прызываючымі Госпада з чыстага сэрца. Ад глупых і недарэчных дыспутаў ухіляйся, ведаючы колькі яны родзяць сварак; слузе Божаму нясьлед сварыцца, а — быць да ўсіх ветлівым, лагодным, навучаючым і цярплівым, даючым у ціхасьці напамін супраціўнікам і спадзяючымся: ці ня дасьць ім Бог духа раскаеньня да пазнаньня праўды, каб вызваліліся зь цянётаў шатана, што жыўцом улавіў іх пад сваю волю.
Ведай тое, што ў апошніе дні настануць цяжкіе часы: пюдзі стануцца самалюбнымі, прагавітымі грашалюбамі, “ванымі пышліўцамі, ліхадумнымі блюзьнярамі, бацьком непаслухмянымі, узаеманенавісьнікамі бяз сэрца і згодалюбства, зьнеслаўляючымі брахунамі, жорсткімі, злосьнікамі, непаўстрымнымі, дабра ворагамі, здраднікамі, закатнымі, надутымі, любячымі больш роскашы, чым Бога, напазор пабожные, існай аднак пабожнасьці выракшыяся. Ад гэтакіх ухіляйся. З гэткіх бо ёсьць тые, што закрадаюцца ў дамы й зводзяць тонучыя ў грахох і похацях жанчыны, што заўсёды вучацца, а ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды; бы той Яннэй і Ямбрэй, што працівіліся Майжэшу, гэтак працівяцца праўдзе й яны, людзі зьвіхнёнага розуму і крывое веры. Але далёка ня зойдуць, дурасьць бо іхняя выкрыецца перад усімі, як было і з тамтымі. А ты пайшоў за мною ў навуцы, у жыцьці, станоўкасьці, вялікадушнасьці, веры й любасьці, у цярплівасьці, з мукай прасьледу, што засьціг мяне ў Антысхіі, у Іконіі, у Лыстрах, і што вытрымаў я, Госпад мяне вызваліў. Ды й усе, што жадаюць багабойна жыць у Хрыстусе Езусе, будуць прасьледаваны; людзі-ж злые, нягоднікі, далей будуць гразнуць у негадзі, зводзячы й іншых, зьвёўшы самых сябе. А ты трывай у тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, кім навучаны; дый ты-ж і зь дзяцінства знаеш Сьв. Пісаньне, якое можа збаўленна ўразуміць цябе вераю ў Хрыстуса Езуса. Усё Пісаньне Богам натхнёнае і карыснае для павучэньня, для дакорлівага напаміну, да ўзгадаваньня ў справядлівасьці, каб чалавек Божы быў дасканалым, да ўсякага добрага дзела гатовым.
Дык заклінаю цябе перад Богам і Ўсеспадарам нашым Езусам Хрыстусам, які судзіць будзе жывых і ўмерлых празь зьяўленьне сваё і валадарства сваё: вясьці слова, наставай у-пору ці ня ў-пору, дакарай, прасі-малі з найбольшай цярплівасьцяй у навучаньні, бо настане час, што здаровай навукі ня сьцерпяць, а водле сваіх прымхаў будуць выбіраць сабе вучыцялёў, лашчачых слух; і ад праўды слух адвернуць, а зьвернуцца да басьняў. Але ты будзь чуткім на ўсё, гаруй цярпліва, пільнуй дабравешчаньня Эванэліі, спаўняй, цьвярозым будзь, бо я ўжо стаўся ахвярай, збліжаецца пара майго адыходу. Змагаюся я добрым змаганьнем, бег даканаў, веру датрымаў. Наастатак адложаны для мяне вянец справядлівасьці, які дасьць мне Госпад, Судзьдзя справядлівы, у той дзень; ды ня толькі мне, але й усім тым, што любасна чакаюць прыйсьця ягонага. Пастарайся хутка да мяне дастацца. Бо Дымас пакінуў мяне, узьлюбіўшы гэты век, ды пайшоў у Тэссалёніку, Крэсцэнт у Галятыю, Тытус у Дальмацыю; адзін толькі Лукаш зы мною. Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбны для прыслугі; Тыхіка-ж я паслаў у Эфэз. Плашч, які ў Троадзе пакінуў я ў Карпа, ідучы прынясі з сабою, ды кнігі, асабліва пергамэнтавыя. Аляксандар, меднік, многа мне зрабіў благога, аддасьць яму Госпад водле ўчынкаў ягоных! Сьцеражыся яго й ты, ён бо надта проціставіцца нашым словам. Пры першай маей самаабароне не было пры мне нікога, усе бо мяне пакінулі: хай-жа (гэта) ня будзе ім палічана! Але Госпадстаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб навучаньне (Эванэліі) даканалася й пачулі яго ўсе народы; і я быў вызвалены ізь львінае пашчы. І выбавіць мяне Госпад ад усяго благога і захавае для Валадарства нябеснага. Яму хвала на вякі вечные. Амэн. Прывітай Прыскільлю і Акільлю ды дом Анічыпара. Эраст астаўся ў Карыньце; Трахіма-ж я пакінуў хворага ў Мілеце. Пасьпяшы прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе Эўбуль і Пудэнт, Лін і Кляўдыя, ды ўсе браты. Госпад Езус Хрыстус з духам тваім! Ласка з вамі. Амэн.