1 Павал Апостал, не ад людзей і не праз чалавека выбраны, але праз Езуса Хрыстуса і Бога Айца, збудзіўшага з умерлых Яго,
2 ды ўсе браты, што са мною — эклезіям Галятыі.
3 Ласка вам і супакой ад Бога Айца і Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса,
4 Які аддаў Сябе Самога за грахі нашы, каб нас ад паганага веку гэтага выбавіць, водле волі Бога й Айца нашага,
5 Якому хвала на вякі вечныя. Амэн.
6 Дзіўлюся, што вы так хутка перайходзіце ад таго, хто вас паклікаў к ласцы Хрыстуса, да іншай эванэліі;
7 ня-то, каб яна была сапраўды іншай, толькі ёсьць такія, што вас бянтэжаць і хочуць з’інакшыць Эванэлію Хрыстуса.
8 Але хоцьбы й мы, ці навет Анел зь неба стаў вясьціць вам па-над тое, што мы вам дабравесьцілі — хай будзе анатэма!
9 Як раней мы казалі, так гавару й цяпер: каліб хто вясьціў вам эванэлію іншую за тую, што вы атрымалі — хай будзе анатэма!
10 Ціж бо ў людзей цяпер дабраспадобы шукаю, а ня ў Бога? Ці людзям дагадзіць намагаюся? Каліб яшчэ людзям хацеў прыпадабацца, дык ня быўбы слугою Хрыстуса.
11 Спавяшчаю восьжа вам, браты, што Эванэлія, каторую вясьціў я вам, ня ёсьць чалавечая;
12 бо і я прыняў яе і навучыўся не ад чалавека, але праз аб’яўленне Езуса Хрыстуса.
13 Вы-ж чулі аб маіх калішніх паводзінах у Юдаізме, як я церазьмерна прасьледаваў Божу Эклезію й пустошыў яе;
14 як перасьцігаў у тымжа Юдаізьме многіх равесьнікаў з майго роду, будучы надруплівым зайздросьнікам бацькаўскіх традыцыяў.
15 А калі падабалася Таму, Які выбраў мяне з лона маткі мае й паклікаў Сваей ласкай,
16 аб’явіць у ва мне Сына Свайго, каб я дабравесьціў Яго сярод паганаў, — я не стаў тады радзіцца з целам і крывёю
17 ды не пайшоў у Ерузалім к папярэднікам маім Апосталам, а падаўся ў Арабію дый зноў у Дамаск вярнуўся.
18 Тры гады пазьней, то хадзіў і ў Ерузалім відзець Пятра і прабыў у яго пятнаццаць дзён.
19 Іншага з Апосталаў нікога ня бачыў, апрача Якуба, Усеспадаравага брата.
20 Бог сьветкай, што ня ілгу, пішучы вам гэта.
21 Потым прыйшоў у староны Сырыі й Цыліцыі.
22 Эклезіям Хрыстуса ў Юдэі з твару я ня быў знаёмы,
23 а толькі чуткі мелі, што той, які нас калісь прасьледаваў, цяпер апавяшчае веру, з катораю раней змагаўся;
24 і дзеля мяне выслаўлялі Бога.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Ліст да галятаў сьвятога Паўла апостала, 1 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.