Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

2 да карынтыян, 13 2 да карынтыян, 13 глава

1 Трэйці ўжо гэта раз іду да вас: У вуснах двух або трох шветкаў грунтуецца кажнае слова. (Паўт. Пр. 19:15).
2 Я запавясьціў і яшчэ раз запавяшчаю, як за другое у вас бытнасьці прысутны, а цяпер адсутны, што тых раней зграшыўшых ды ўсіх іншых, як зноў прыйду, не шчадзіціму.
3 Вы бо памыкаецеся высьлядзіць, ці ў ва мне гаворыць Хрыстус: Ён не бяссільны для вас, але магутны ў вас.
4 Бо хоць Ён укрыжаваны із-за немачы, то аднак жыве з Божае моцы; дый мы-ж таксама, хоць слабыя ў Ім, але будзем жывыя зь Ім сілаю Божаю ў вас.
5 Высьледжвайце самых сябе, ці вы ў веры; сябе самых выпрабоўвайце. Ціж ня ведаеце самых сябе, што Езус Хрыстус ёсьць у вас? Хіба мо толькі вы ня тое, чым павінны быць.
6 Але спадзяюся, вы даведаецеся, што мы ня ёсьць нягодныя.
7 Мы просім, Бога, каб вы не рабілі нічога благога, не дзеля паказання, што мы годныя, але каб вы дабро тварылі, хоцьбы мы выдаваліся як-быццамбы і ня тым, чым павінны быць.
8 Мы ня можам нічога проці праўды, а толькі за праўду.
9 Бо мы цешымся, калі мы слабыя, а вы дужыя;аб гэтым-жа й молімся: аб вашай дасканальнасьці.
10 Дзеля таго я й пішу гэта, адсутны, каб падчас прысутнасьці не паступаць строга водле ўлады, мне дадзенай Усеспадарам на будаванне, а не разбуранне.
11 Урэшце, браты, весялецеся, дасканальцеся, бадзёрцеся, будзьце аднадумнымі, згодлівымі — і Бог супакою-згоды будзе з вамі.
12 Паздароўце адны другіх сьвятым цалункам. Засылаюць прывет вам сьвятые ўсе.
13 Ласка Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса й любасьць Божая поспаль з Духам Сьвятым хай будзе з усімі вамі. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да карынтыян, 13 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.