Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

2 да карынтыян, 6 2 да карынтыян, 6 глава

1 Мы-ж, як памагаючыя, даём напамін вам, каб атрымоўваную ласку Божую не ударэмніваць.
2 Кажа бо: ў часе дагодным я выслухаў цябе, а ў дню збаўлення памог табе. Цяпер вось час прыятлівы, цяпер вось дзень збаўлення.
3 Нікому ні ў чым не даём згоршання, каб ня была зганена паслуга нашая;
4 але у ва ўсім выяўляем сябе, як слуг Божых, у вялікай цярплівасці, у бядзе, у журбе, у прыгнобе;
5 пад сьцёбаннем, у вязьніцах, у закалотах, у працы, у няспанні ды постах;
6 у чыстасьці, у дабраведзе ды дабрадушнасьці, ў Сьвятым Духу ды шчырай любасьці;
7 у слове праўды, у моцы Божай, із зброяй справядлівасьці у правіцы ды левіцы;
8 у чэсьці ды ў ганьбе, у добрай ды благой славе, як зводнікі аднак праўдамоўныя;
9 як няведамыя, але добра знаныя, нібы-то ўміраючыя, ды ўсё жывыя; як караныя ды не замораныя;
10 як сумныя, а заўсёды вясёлыя; як убогія, а многіх узбагачаючыя, нічога ня маючыя ды ўсім валадаючыя.
11 Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карынтыйцы, сэрца нашае расшырылася.
12 Вам ня цесна у нас, цесната — у сэрцах вашых.
13 Дзеля ўзаемнасьці — гавару як да сыноў — расшырэцеся і вы.
14 Не ўпрагайцеся ў ярмо зь нявернымі; якое бо судзейніцтва справядліўства зь беззаконнем? Або што супольнае між сьвятлом і цемраю?
15 Ці што за хаўрус Хрыстуса з Бэліялем, а — вернага зь няверным?
16 І што за ўзаеміны Божай эклезіі з балванамі? Мы-ж сьвятыня Бога Жывога, як сам Бог сказаў: «Пасялюся ў іх і хадзіціму сярод іх ды буду Богам іхнім, а яны Мне будуць народам. (Лев. 25:16)»
17 Таму выйдзьце з-паміж іх і адлучэцеся — кажа Госпад — і не дакранайцеся нячыстага нічога, а Я прыму вас;
18 ды Айцом буду вам, а вы будзеце Мне сынамі й дочкамі — кажа Усёмагутны Госпад.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да карынтыян, 6 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.