Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

2 да карынтыян, 5 2 да карынтыян, 5 глава

1 Мы бо ведаем, што як дом, хаціна, гэтага зямнога жыльля нашага разваліцца, дык маем ад Бога жыльлё ў небе, дом ня рукамі будаваны, вечны, ў небе.
2 Ад гэтага-ж мы і ўздыхаем, прагнучы атуліцца памешканнем нашым нябесным;
3 толькіб нам і атуліўшыся, не знайсьціся нагімі.
4 Пакуль знайходзімся ў гэтым утуллі, дык тужым гаруем, бо ня хочам растуляцца, але новым атуляцца, каб сьмяротнае жыцьцём было ухлынена.
5 На гэтаж і стварыў нас Бог ды даў нам задатак Духа.
6 Заўсёды восьжа мы поўныя надзеі, ведаючы, што прабываючы ў целе, мы жывём по-за Богам —
7 бо ходзім у веры, а не ў бачанні, —
8 надзеемся тады і маем добрую волю лепш выйсьці з бадзяння ў целе і асяліцца у Госпада.
9 Дзеля гэтага стараемся рупна, ці жывучы зь Ім, ці по-за Ім, быць Яму мілымі;
10 усе бо мы мусім зьявіцца на суд Хрыстуса, каб кажны атрымаў тое, на што заслужыў у целе: добрае, ці благое.
11 Ведаючы тады, што такое боязь Госпада, стараемся праканаць людзей, а прад Богам у нас усё ёсьць яўнае; і спадзяюся, што няма нічога тайнага ў нас і для вашых сумленняў.
12 Не каб мы зноў сябе самых вам выстаўлялі, але даём спосаб хваліцца намі, каб вы маглі проціставіцца тым, што выхваляюцца вонкавасьцю, а ня сэрцам.
13 Бо ці мы з сябе выходзім, дык для Бога, ці мы скромныя, дык для вас.
14 Любасьць бо Хрыстуса даймае нас, мяркуючых сабе: калі адзін умёр за ўсіх, тады ўсе ўмярлі;
15 Ён жа умёр за ўсіх, каб жывыя ўжо не для сябе жылі, але для умёршага за іх ды згробуўсталага.
16 Таму вось адцяпер мы не знаем ужо нікога водле цела, а калі зналі Хрыстуса паводле цела, то цяпер ужо гэткім Яго не знаем.
17 Дык хто у Хрыстусе, той новае стварэнне; старое мінула, настала вось усё новае.
18 А ўсё ад Бога, які праз Хрыстуса пагадзіў нас із Сабою і даў нам службу пагаднення;
19 бог бо ў Хрыстусе зьмірыў сьвет із Сабою, ня лічачыся з праступкамі іх (людзей), і ўзлажыў на нас слова пагаднення.
20 Мы тады за Хрыстуса пасланства выконываем, якбы сам Бог праз нас напамін даваў; у імя Хрыстуса заклінаем вас — пагадзецеся з Богам.
21 Таог бо, Каторы ня знаў граху, Ён зрабіў для нам ахвяраю за грэх, каб мы ў Ім сталіся справядліўцамі перад Богам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да карынтыян, 5 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.