Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 да карыньцянаў, 5 Другое да карыньцянаў, 5 глава

1 Бо мы ведаем, што, калі наш зямны дом, гэтая хаціна, будзе зруйнавана, то мы маем ад Бога будынак — дом нярукатворны, вечны на Нябёсах.
2 Дык таму мы і стогнем, жадаючы апрануцца ў наша жыльлё зь Неба;
3 толькі б нам і апранутым ня аказацца голымі.
4 Бо мы знаходзячыся ў гэтай хаціне стогнем пад цяжарам, паколькі мы ня хочам стацца голымі, але (хочам) апрануцца (у Таго), каб было праглынена сьмяротнае жыцьцём.
5 І Той, Хто нарадзіў нас да гэтага самага, ёсьць Бог, Які і даў нам задатак Духа.
6 Таму мы заўсёды бадзёрыя і ведаючы, што жывучы ў целе, мы жывём аддзеленымі (нашым целам) ад Госпада,
7 таму мы ходзім вераю, (а) ня ба́чнасьцю,
8 таму мы маем сьмеласьць і жадаем лепш выйсьці з гэтага цела і пасяліцца ў Госпада.
9 Таму і рупна стараемся, ці то жывучы (у целе), ці то выходзячы (зь цела), быць Яму заўгоднымі,
10 таму што ўсім нам належыць зьявіцца перад Судом Хрыста, каб кожны атрымаў (за) тое, што зрабіў у целе, ці то добрае, ці благое.
11 Ведаючы ж страх Госпада, мы пераконваем людзей; Богу ж мы адкрытыя, спадзяюся ж, што і вашым сумленьням мы адкрытыя.
12 Бо мы ня нанова прадстаўляем сябе вам, але даём вам нагоду хваліцца намі, каб мелі вы (што сказаць) тым, што хваляцца абліччам, а ня сэрцам.
13 Калі ж мы (быццам бы) сыходзілі з розуму, то для Бога; калі ж (толькі) па розуму, то для вас.
14 Бо любоў Хрыста ахапляе нас, што так разважылі: калі Адзін памёр за ўсіх, тады ўсе памерлі.
15 А Ён памёр за ўсіх, каб тыя, што жывуць, больш ня для сябе жылі, але для Таго, Хто за іх памёр і ўваскрос.
16 Таму мы ад сяньня нікога ня ведаем паводля цела; калі ж і ведалі Хрыста па целу, то цяпер ужо ня ведаем.
17 Так што, калі хто ў Хрысьце, (той) новае стварэньне; старое міну́ла, і вось усё (што ў Хрысьце) стала новым.
18 Усё ж ад Бога, Які прымірыў нас з Сабой празь Ісуса Хрыста, і даў нам служэньне прымірэньня,
19 таму што Бог быў у Хрысьце, мíрачы (гэты) сьвет з Сабою, ня залічваючы ім злачынстваў іхніх, і, Які зьмясьціў у нас слова прымірэньня.
20 Таму дзеля Хрыста мы зьяўляемся пасламі, як ад Бога, Які ўгаворвае цераз нас: просім дзеля Хрыста: «памірыцеся з Богам».
21 Бо ня ведаўшага грэху Ён (Бог) дзеля нас зрабіў (Яго, Ісуса, ахвярай за наш) грэх, каб мы сталіся праведнасьцяй Бога ў Ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да карыньцянаў, 5 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.