Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 да карыньцянаў, 10 Другое да карыньцянаў, 10 глава

1 Сам жа я, Павал, які ў вашай прысутнасьці сьціплы, а ў вашай адсутнасьці строгі да вас, (цяпер) угаворваю вас зь мяккасьцю і лагоднасьцю Хрыстовай,
2 каб мне прыйшоўшы да вас ня праявіць адвагу зь такой упэўненасьцю, якую я думаю ўжыць у адносінах да нікаторых, што думаюць пра нас, быццам мы паступаем па плоці.
3 Хаця мы ходзім у целе, (але) змагаемся ня паводля плоці.
4 Бо зброя нашага змаганьня ня плоцкая, але моцная Богам на зруйнаваньне цьвярдыняў,
5 руйнуючы замыслы і ўсялякае высакамер’е, якое паўстае супраць пазнаньня Бога, і бяручы ў палон усялякую думку на послух Хрысту,
6 і (мы) гатовы пакараць усялякую няпаслухмянасьць, калі будзе споўнены ваш послух.
7 Ці на аблічча глядзіцё? Калі хто ўпэўнены ў сабе, што ён Хрыстовы, той сам у сабе хай разважыць, што як ён Хрыстовы, гэтак і мы Хрыстовыя.
8 Бо, калі б я і балей стаў хваліцца нашай уладай, якую даў нам Госпад на вашае збудаваньне, а ня на разбурэньне, то я ня буду пасаромлены.
9 Каб ня здалося вам, што я быццам бы палохаю вас Пасланьнямі.
10 Бо (нехта) кажа: «Пасланьні ягоныя важкія і моцныя, а ў асабістай прысутнасьці ён слабы, і слова ягонае нязначнае».
11 Гэтакі хай ведае тое: якія мы словамі ў Пасланьнях адсутнічаючы, такія мы і ў прысутнасьці — справаю.
12 Бо мы ня адважваемся залічаць сябе да некага альбо параўноўваць сябе зь некім з тых, што самі сябе рэкамендуюць. Але яны ня маюць мудрасьці мераючы сябе самімі сабою і параўноўваючы сябе з сабой.
13 Але мы будзем хваліцца ня бязь меры, але па меры таго ўдзелу, які прызначыў нам Бог, (паводля той) меры, каб дасягнуць і да вас.
14 Бо мы ня натужваемся, як ня дасягнуўшыя вас, таму што (мы) і вас дасягнулі Эвангельлем Хрыстовым.
15 Мы ня бязь меры хвалімся чужымі працамі, але маем надзею, што пры ўзрастаньні веры вашай, і нам быць узьвялічанымі зь лішкам у вас адпаведна ўдзелу нашаму,
16 каб дабравесьціць тым, што далей за вамі, але ня ў чужым удзеле, каб хваліцца гатовым.
17 А той, хто хваліцца, хай хваліцца Госпадам.
18 Таму што ня той варты (пахвалы), хто хваліць сябе, але каго хваліць Госпад.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да карыньцянаў, 10 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.