Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

2 да Карыньцянаў, 10 Другое да Карыньцянаў, 10 глава

1 Сам-жа я, Паўла, што асабіста між вамі ціхі, а завочна адважны супраць вас, малю вас лагоднасьцяй і паблажлівасьцяй Хрыстовай;
2 прашу-ж, каб мне́, як буду між вамі, ня быць адважным з тэй упэўненасьцяй, з якой думаю адважыцца супраць некаторых, што лічаць нас так, як быццам мы ходзім водле це́ла.
3 Бо мы, ходзячы ў це́ле, не́ водле це́ла ваюем,
4 (бо збро́я змаганьня нашага не цяле́сная, але дужа́я Богам на зруйнаваньне цьвярдыняў),
5 руйнуючы за́мыслы і ўсякае вывышшаньне, што паўстае́ проці пазнаньня Божага, і бяручы́ ў палон усякае памышле́ньне на послух Хрысту,
6 і гатовыя аддмсьціць за кожную непаслухмянасьць, калі ваш послух вы́паўніцца.
7 Ці на аблічча глядзіцё? Хто пэўны ў сабе́, што ён Хрыстоў, той сам па сабе́ няхай разважае, што, як ён Хрыстоў, гэтак і мы Хрыстовыя.
8 Бо, каб я і бале́й стаў хваліцца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на зьніштажэньне вашае, дык не асароміўся бы.
9 Каб не здалося, быццам я палохаю вас пасланьнямі,
10 бо, скажуць, пасланьні важкія і сільныя, а бытнасьць це́ла бяссільная і слова няважкае.
11 Гэтакі няхай ве́дае тое, што, якія мы словам у пасланьнях, ня будучы, гэткія і дзе́лам, будучы.
12 Бо мы не адважаемся стаўляць сябе́ побач ці раўнаваць з тымі, якія самі сябе́ выстаўляюць: тыя, што ме́раюць сябе́ самымі сабою і раўнуюць сябе́ з сабою, неразумныя.
13 А мы не бяз ме́ры хваліцца будзем, але ў ме́ру ме́ркі, што назначыў нам Бог ме́рыць, каб дасягнуць і да вас.
14 Бо мы ня так, як быццам недасягнуўшыя да вас, лішне цягнемся: бо-ж дасяглі й Эвангельлем.
15 Мы не бяз ме́ры хвалімся чужою працаю, але спадзяе́мся, што з узрастаньнем ве́ры вашай з лішкам узьвялічымся і мы ў вас водле ме́ркі нашае,
16 каб і дале́й вас навучаць Эвангельля, а не хваліцца прыгатаваным чужой ме́ркай.
17 Бо, хто хваліцца, няхай хваліцца Госпадам (Ерамія 9:24).
18 Бо ня той варты, хто сам сябе́ хваліць, але каго хваліць Госпад.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да Карыньцянаў, 10 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.