Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 да Карынцянаў, 10 2-е пасланне да Карынцянаў, 10 глава

АПАЛОГІЯ ПАЎЛА

Адказ на абвінавачванне ў слабасці

1 Я, Павел, які сярод вас ціхі, а калі далёка — суровы да вас, асабіста прашу праз далікатнасць і лагоднасць Хрыста.
2 Прашу, каб мне, калі буду сярод вас, не быць занадта суровым, як думаюць пра мяне, што адважваюся выступіць супраць некаторых, якія лічаць, быццам бы мы жывем паводле цела.
3 Жывучы ў целе, мы ваюем не паводле цела,
4 бо зброя нашага змагання не цялесная, але моцная Богам для зруйнавання цвярдыняў. Ёй мы руйнуем задумы
5 і ўсякае ўзвышэнне, што паўстае супраць пазнання Божага, і бяром у палон усякую думку для паслухмянасці Хрысту.
6 Мы гатовыя таксама караць кожную непаслухмянасць, пакуль вашая паслухмянасць не стане поўнай.
7 Глядзіце на тое, што перад вамі. Хто ўпэўнены ў сабе, што ён Хрыстовы, той няхай прызнае, што як ён Хрыстовы, так і мы.
8 Калі б я больш стаў хваліцца нашай уладай, якую Пан даў для будавання, а не для знішчэння вас, то не буду асаромлены.
9 Не думайце, што я палохаю вас пасланнямі.
10 Бо хтосьці кажа: «Яго пасланні цяжкія і вострыя, а калі сам прыходзіць, то бяссільны, а яго словы слабыя».
11 Такі няхай ведае, што, якія мы ў словах паслання, калі не з вамі, такія і ў чынах, калі знаходзімся сярод вас.
Адказ на абвінавачванне ў пахвальбе. Хваліцца ў Пану

12 Бо мы не адважваемся ставіць сябе побач з тымі, якія самі сябе хваляць, ці раўнацца з імі. Тыя, што мераюць сябе сабою і параўноўваюць сябе з сабою, неразумныя.
13 А мы не будзем хваліцца без меры, але ў той меры, якую вызначыў нам Бог, каб дасягнуць і вас.
14 Бо мы не высільваемся праз меру, як быццам бы не дайшоўшы да вас, таму што мы дайшлі да вас з Евангеллем Хрыста.
15 Мы не хвалімся празмерна чужой працай, але спадзяемся, што з узрастаннем вашай веры і мы больш узрасцём паводле нашай меры
16 і не будзем хваліцца тым, што было зроблена іншымі.
17 Хто хваліцца, няхай хваліцца ў Пану,
18 бо правераны не той, хто сам сябе хваліць, але той, каго хваліць Пан.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пасланне да Карынцянаў, 10 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.