Пралог

1 Першую кнігу я напісаў, Тэафіле, пра ўсё, што рабіў Езус і чаму вучыў ад пачатку
2 аж да дня, калі, даўшы праз Духа Святога наказы Апосталам, якіх выбраў, быў забраны на неба.
3 Перад імі з’явіўся жывым пасля сваёй мукі ў шматлікіх доказах. На працягу сарака дзён аб’яўляўся ім і казаў пра Божае Валадарства.
4 Калі разам елі, Ён загадаў ім: «Не адыходзьце з Ерузалема, але чакайце абяцанага Айцом, пра што вы чулі ад Мяне:
5 Ян хрысціў вадою, а вы будзеце ахрышчаныя праз некалькі дзён Духам Святым».
Унебаўшэсце Езуса

6 Таму сабраныя пыталіся ў Яго: «Пане, ці не ў гэтым часе Ты адбудуеш каралеўства Ізраэля?»
7 Ён жа адказаў ім: «Не вам ведаць часы ці поры, якія Айцец прызначыў сваёй уладай.
8 Але прымеце моц Духа Святога, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме, ва ўсёй Юдэі і ў Самарыі, і ажно да краю зямлі».
9 Калі сказаў гэта, яны ўбачылі, як Ён узнёсся, і воблака забрала Яго з іхніх вачэй.
10 Калі яны пільна ўзіраліся ў неба, як Ён узыходзіў, два мужы сталі перад імі ў белым адзенні
11 і сказалі: «Галілейцы, чаго стаіце і ўглядаецеся ў неба? Гэты Езус, забраны ад вас на неба, прыйдзе гэтак жа, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў на неба».
КАСЦЁЛ У ЕРУЗАЛЕМЕ

Група Апосталаў

12 Тады вярнуліся ў Ерузалем з гары, называнай Аліўнай, што непадалёк ад Ерузалема, на адлегласці шабатовай дарогі.
13 А калі прыйшлі, падняліся ў святліцу, дзе былі Пётр і Ян, Якуб і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацвей, Якуб Алфееў, Сымон Зелот і Юда Якубаў.
14 Усе яны аднадушна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, маці Езуса, і з братамі Ягонымі.
Выбранне Мацея

15 У тыя дні Пётр стаў сярод вучняў, а сабралася разам каля ста дваццаці чалавек, і сказаў:
16 «Браты, належала споўніцца словам Пісання, якія Дух Святы прадказаў вуснамі Давіда пра Юду, стаўшага правадыром для тых, хто схапіў Езуса.
17 Бо ён быў залічаны да нас і атрымаў удзел у тым самым служэнні.
18 За плату беззаконня ён набыў поле, калі ўпаў ніцма, трэснуў пасярэдзіне, і вывалілася ўсё яго нутро.
19 Даведаліся пра гэта ўсе жыхары Ерузалема, таму поле гэтае на іх уласнай мове было названа Акелдама, што значыць «поле крыві».
20 Бо ў кнізе Псальмаў напісана:

«Няхай апусцее жыллё ягонае і няхай не будзе жыхароў у ім».

І яшчэ:

«Пасаду ягоную няхай зойме іншы».

21 Таму трэба, каб з тых мужоў, якія былі з намі ўвесь час, калі заставаўся з намі Пан Езус,
22 пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня, калі Ён быў забраны ад нас на неба, адзін стаў разам з намі сведкам Яго ўваскрасення».
23 І паставілі двух: Юзафа, якога звалі Барсабам, а празывалі Юстам, і Мацея.
24 Памаліўшыся, сказалі: «Ты, Пане, ведаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў,
25 каб ён заняў месца ў гэтым служэнні і апостальстве, ад якога адышоў Юда, каб пайсці ў сваё месца».
26 Калі далі ім лёсы, выпаў лёс на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці Апосталаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 1 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.