Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Дзеі 28 Дзеі Апосталаў 28 раздзел

Павел на Мальце

1 Калі мы ўратаваліся, даведаліся, што востраў называецца Мальта.
2 Мясцовыя жыхары былі да нас надзвычай ласкавыя. Быў дождж і холад, таму яны распалілі агонь і прынялі кожнага з нас.
3 Калі Павел назбіраў кучу галля і падкідаў у вогнішча, тады змяя выскачыла ад жару і ўчапілася яму за руку.
4 Мясцовыя жыхары, убачыўшы звісаючую з рукі пачвару, казалі адзін аднаму: «Відаць, гэты чалавек — забойца, раз яму, уратаванаму з мора, багіня справядлівасці не дазваляе жыць».
5 Але ён скінуў пачвару ў агонь і не зазнаў ніякай шкоды.
6 Яны ж чакалі, што ён апухне або імгненна ўпадзе мёртвым. Але, калі доўга чакалі і ўбачылі, што нічога дрэннага з ім не адбылося, змянілі думку і казалі, што ён бог.
7 Вакол гэтага месца знаходзіліся ўладанні правіцеля вострава па імені Публій. Ён прыняў нас і гасцінна частаваў тры дні.
8 Бацька Публія ляжаў хворы на гарачку і дызентэрыю. Павел увайшоў да яго, памаліўся і, усклаўшы рукі, аздаравіў яго.
9 Пасля гэтага іншыя на востраве, што мелі хваробы, таксама прыходзілі і атрымлівалі аздараўленне.
10 Яны праявілі да нас вялікую пашану, а калі мы адплывалі, далі ўсё, што было патрэбна.
Далейшае падарожжа ў Рым

11 Праз тры месяцы мы адплылі на караблі, што зімаваў на гэтым востраве. Гэта быў александрыйскі карабель з выявай Дыяскураў.
12 Прыплыўшы ў Сіракузы, мы заставаліся там тры дні.
13 Адплыўшы адтуль, дабраліся да Рэгіі. А паколькі праз дзень падзьмуў паўднёвы вецер, мы на другі дзень прыбылі ў Путэолі.
14 Там мы знайшлі братоў, і яны ўпрасілі нас пабыць у іх сем дзён. Так мы прыбылі ў Рым.
15 А там, калі браты пачулі пра нас, выйшлі насустрач аж да Апіевага Форума і Трох Корчмаў. Убачыўшы братоў, Павел падзякаваў Богу і падбадзёрыўся.
У Рыме

16 Калі мы прыйшлі ў Рым, Паўлу дазволілі жыць асобна з жаўнерам, які яго вартаваў.
17 Праз тры дні Павел склікаў да сябе самых уплывовых юдэяў і, калі яны сышліся, сказаў ім: «Браты, я не зрабіў нічога супраць народу ці звычаяў айцоў, аднак мяне як вязня з Ерузалема перадалі ў рукі рымлянаў.
18 Яны дапыталі мяне і хацелі адпусціць, бо ў мяне не было ніякай смяротнай віны.
19 Калі юдэі пярэчылі гэтаму, я вымушаны быў звярнуцца да цэзара, але не для таго, каб у нечым вінаваціць свой народ.
20 Таму я паклікаў вас, каб пабачыцца і паразмаўляць з вамі, бо за надзею Ізраэля я закаваны ў гэтыя кайданы».
21 Яны сказалі яму: «Мы не атрымоўвалі пра цябе лістоў з Юдэі, і ніводзін з братоў не прыйшоў і не абвясціў ці сказаў пра цябе нічога дрэннага.
22 Але мы хочам пачуць ад цябе, што ты думаеш, бо нам вядома пра гэтую секту, таму што паўсюль выступаюць супраць яе».
23 Прызначыўшы яму дзень, прыйшлі да яго многія на гасціну. Ён з ранку аж да вечара расказваў ім і сведчыў пра Божае Валадарства, і пераконваў іх пра Езуса на падставе Закону Майсея і Прарокаў.
24 Адных пераконвала сказанае, а другія не верылі.
25 Будучы нязгоднымі адзін з адным, яны пачалі адыходзіць, калі Павел сказаў адну рэч: «Добра Дух Святы сказаў айцам нашым праз прарока Ісаю:
26

“Пайдзі да народу гэтага і скажы:
Вушамі слухаеце і не разумееце,
вачыма глядзіце і не бачыце.

27

Зачарсцвела сэрца народу гэтага,
вушамі ледзь чуюць
і вочы свае заплюшчылі,
і вушамі не пачулі,
і сэрцам не зразумелі,
і не навярнуліся,
каб Я іх аздаравіў”.

28 Няхай будзе вядома вам, што да язычнікаў было скіравана гэтае Божае збаўленне, і яны пачуюць!»
29 [отсутсвует]
30 Жыў Павел цэлыя два гады ў нанятым ім доме і прымаў усіх, хто прыходзіў да яго,
31 прапаведуючы Божае Валадарства і навучаючы пра Пана Езуса Хрыста без перашкодаў і з усёй адвагаю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеі Апосталаў, 28 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Дзеі 28 раздзел в переводах:
Дзеі 28 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.