Выбар Сямі

1 У тыя дні, калі колькасць вучняў павялічвалася, эліністы пачалі наракаць на габрэяў, што яны забываюць пра іхніх удоваў у штодзённым служэнні.
2 Тады Дванаццаць склікалі ўсіх вучняў і сказалі: «Нягожа, каб мы занядбалі слова Божае і служылі пры сталах.
3 Таму, браты, выберыце з вашага ліку сем мужоў добрай славы, поўных Духа і мудрасці, якім даручым гэтую паслугу.
4 А мы будзем трываць у малітве і ў служэнні слова».
5 Спадабалася гэта ўсёй грамадзе, і абралі Стэфана, мужа поўнага веры і Духа Святога, Філіпа і Прохара, Міканора і Тымона, Пармэна і Мікалая, празеліта з Антыёхіі,
6 якіх паставілі перад Апосталамі. Яны, памаліўшыся, усклалі на іх рукі.
7 А слова Божае пашыралася, і значна павялічвалася колькасць вучняў у Ерузалеме. І шмат святароў паверыла.
Арышт Стэфана

8 Стэфан, поўны ласкі і моцы, чыніў вялікія цуды і знакі сярод народу.
9 Некаторыя з сінагогі, называнай лібертынскай, кірэнэйскай і александрыйскай, і некаторыя з Цыліцыі і Азіі ўсталі і пачалі спрачацца са Стэфанам.
10 Але не маглі супрацьстаяць мудрасці і Духу, з якімі ён прамаўляў.
11 Тады яны падгаварылі людзей, каб казалі: «Мы чулі, як ён блюзнерыць супраць Майсея і Бога».
12 Так падбухторылі народ, старэйшын і кніжнікаў і, напаўшы, схапілі яго і павялі ў Сінэдрыён.
13 Паставілі ілжывых сведкаў, якія казалі: «Гэты чалавек не перастае блюзнерыць супраць святога месца і Закона.
14 Мы чулі, як ён казаў, што гэты Езус Назаранін зруйнуе гэтае месца і зменіць звычаі, якія перадаў нам Майсей».
15 І ўсе, хто сядзеў у Сінэдрыёне, уважліва глядзелі на яго і бачылі аблічча ягонае, падобнае да аблічча анёла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 6 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.